Стыў Розэнбэрг: брытанскі журналіст

Стыў Розэнбэрг (па-ангельску: Steve Rosenberg, нарадзіўся ў 1968 годзе) — журналіст брытанскага тэлеканалу BBC, у якім ён спэцыялізуецца на Ўсходняй Эўропе.

Стыў Розэнбэрг
Імя пры нараджэньні Steve Rosenberg
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 1968
Месца нараджэньня
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы Лідскі ўнівэрсытэт
Занятак журналіст, карэспандэнт
Месца працы Маскоўскае бюро BBC

Паходжаньне

Розэнбэрг нарадзіўся ў 1968 годзе ў брытанскім горадзе Эпінг і гадаваўся у Чынгфардзе на поўначы Лёндану. Прадзед Розэнбэрга Хаім Гнесін паходзіў зь беларускага Шклова. 18 ліпеня 1894 году ва ўзросьце 24 гадоў ён эміграваў у Вялікую Брытанію з Расейскай імпэрыі праз балтыйскі порт Лібаву (цяперашняя Ліепая).

Розэнбэрг зацікавіўся радзімай прадзеда ў дзяцінстве, і ў 1990 годзе пабываў у Шклове.

Адукацыя і кар’ера

У 1991 годзе Стыў Розэнбэрг скончыў Лідскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «русістыка» і выправіўся ў Маскву. Першапачаткова ён уладкаваўся працаваць выкладчыкам ангельскай мовы ў Расейскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Але неўзабаве пачаў працаваць у маскоўскай рэдакцыі амэрыканскага каналу CBS. Там Розэнбэрг правёў шэсьць гадоў — спачатку працаваў перакладчыкам, затым асыстэнтам прадусара, і ўрэшце атрымаў пасаду прадусара. З 1994 па 1996 гады знаходзіўся ў складзе здымачнай групы і асьвятляў вайну ў Чачэніі.

У 1997 годзе Розэнбэрг стаў прадусарам маскоўскага бюро BBC, а праз тры гады — карэспандэнтам тэлеканалу ў Маскве. Ён асьвятляў крушэньне падводнай лодкі «Курск», тэракт у тэатры на Дуброўцы і захоп закладнікаў у школе ў Бяслане. У 2015 годзе Розэнбэргу і яшчэ некалькім журналістам урад Украіны забараніў уезд у краіну, убачыўшы ў іх працы «пагрозу нацыянальным інтарэсам» і прапаганду «тэрарыстычнай дзейнасьці». Аднак, пасьля таго як BBC назвала забарону «ганебным нападам на свабоду СМІ», ужо празь дзень украінскія ўлады яе адмянілі.

Інтэрвію з Лукашэнкам

У лістападзе 2021 году Розэнбэрг узяў інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім, сярод іншага, выцягнуў прызнаньне аб дапамозе беларускіх уладаў нелегальным мігрантам незаконна трапіць у Эўразьвяз.

Крыніцы


Tags:

Стыў Розэнбэрг ПаходжаньнеСтыў Розэнбэрг Адукацыя і кар’ераСтыў Розэнбэрг КрыніцыСтыў РозэнбэргBBCАнгельская моваУсходняя Эўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мадэль OSIДразды (гурт)П’ер Агюст РэнуарАнатоль СербантовічЦэглаВуліца Янкі Лучыны (Менск)Васіль ЦяпінскіМэдаль Францішка СкарыныВербавічыКойданаўЧарнігаўскае княстваПаронімыТутэйшыя (п’еса)Андрэй ХадановічПрыслоўеСпадарДотык пісі рукоюАСэксЛезьбіянстваТацяна СапачЗакон (права)Мужчына зьверхуЛізаньне похвыЯн ГляўбіцКазБусел белыЧэрвеньMozilla FirefoxВіктар ШніпҐКірыл Радзівонаў16 красавікаСтрахаваньнеТалачынБярэзаньПарнаграфія ў ЧэхііСябарМутЛюдміла СільноваВадзім БолбасПацолтСьпіс стагодзьдзяўМастацкі творМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВількамірскі паветХарэйРадВялікі шаўковы шляхПалешукіМустафа Кемаль АтатуркЎЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Гомельская вобласьцьБалалайкаЮрась БарысевічЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Крыж Эўфрасіньні ПолацкайЛявон ВольскіМікола КупрэеўIP-адрасЧорны замак АльшанскіІнвэстыцыйны фондЛямбард🡆 More