Стывэн Джордж Джэрард (па-ангельску: Steven George Gerrard; нарадзіўся 30 траўня 1980 году ва Ўістане, графства Мэрсісайд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст і футбольны трэнэр.
Шматгадовы капітан «Лівэрпулу». Лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досьвед гульні на пазыцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскае імпэрыі ад сьнежня 2007 году.
Стывэн Джэрард | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 траўня 1980 (43 гады) Ўістан, Ангельшчына | |
Рост | 183 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1987—1997 | Лівэрпул | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2015 2015—2016 | Лівэрпул Лос-Анджэлес Гэлаксі | 504 (120) 34 (5) |
Зборныя | ||
2000—2014 | Ангельшчына | 114 (21) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021— | Астан Віла Бірмінггэм |
Амаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў у складзе клюба «Лівэрпул», дэбютаваў ў 1998 годзе і зацьвердзіўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2000—2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Лівэрпулу». Разам з камандай ён двойчы атрымоўваў перамогу ў Кубку Ангельшчыны, Кубку УЭФА ў 2001 годзе і Лізе чэмпіёнаў у 2005 годзе. 7 лютага 2015 году было аб’яўлена, што пасьля 17 гадоў праведзеных у родным «Лівэрпулі» ўлетку 2015 году Стывэн зьедзе ў амэрыканскі клюб «Лос-Анджэлес Гэлаксі».
За зборную Ангельшчыны Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы зь ёй 114 матчаў на шматлікіх рэгіёнальных і сусьветных форумах. Былы віцэ-капітан зборнай Ангельшчыны.
У лістападзе 2021 году стаў галоўным трэнэрам клюбу «Астан Віла Бірмінггэм».
«Лівэрпул»:
Стывэн Джэрард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Стывэн Джэрард, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.