Строммашына

30°20′49″ у. д. / 53.91611° пн. ш.

30.34694° у. д. / 53.91611; 30.34694

Магілёўскі завод «Строммашына» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1913 году ў Магілёве ў якасьці прыватнай медналіцейна-мэханічнай майстэрні братоў Мазья.

Магілёўскі завод «Строммашына»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 27 верасьня 1913 (110 гадоў таму)
Заснавальнікі М. і А. Мазья
Краіна
Разьмяшчэньне Магілёў, вул. Першамайская, д. 77
Ключавыя фігуры Зьміцер Барэйка, Зьміцер Буцанец
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вежавы кран, шахтавы адвалаўтваральнік, прэсы і станкі, прывады насосаў, цюбінг
Абарачэньне Строммашына62,161 млрд рублёў (2015 г.; $3,824 млн)
Апэрацыйны прыбытак Строммашына-84,127 млрд руб. (2015 г.; $-5,175 млн)
Чысты прыбытак Строммашына-84,127 млрд руб. (2015 г.; $-5,175 млн)
Лік супрацоўнікаў 1249 (2016 Г.)
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Вырабы

На 2018 год ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына» вырабляла:

  • аўтаматы-ўкладнікі пазагрэбневых плітаў ПГП24.13 грузападымальнасьцю да 850 кг;
  • вежавыя краны КБМ-401П з вылетам стралы да 40 мэтраў (вышыня ўздыму да 74 м, грузападымальнасьць — 10 тонаў);
  • цюбінгі чыгуннай апрацоўкі для шахты і мэтро дыямэтрам ад 5,5 да 9,5 мэтру;
  • горна-шахтавыя крочыльныя адвалаўтваральнікі ОШ 1200/110 (прадукцыйнасьць 1200 тонаў/гадзіна) і ОШ 1600-110/150 (1600 тонаў/гадзіна) даўжынёй 150 мэтраў;
  • прывады штангавых глыбінных насосаў ПШГНТ8-3-5500 (6 пампаваньняў балянсіраў за хвіліну), ПШГНТ10 і ПШГНТ12 (да 8,5 пампаваньняў балянсіраў за хвіліну) для здабычы нафты і вады з глыбінных скважынаў;
  • выбрацыйныя прэсы М32-002 для вырабу ходнікавай пліткі (40 м²/гадзіна).
  • лініі вытворчасьці напружаных жалезабэтоных шпалаў магутнасьцю 250 000 шпалаў за год;
  • абсталяваньне для вытворчасьці — 4-мэтровых асбэстацэмэнтных трубаў СМА 256 з праходам на 10 і 15 см (94 за гадзіна), стружкава-цэмэнтных плітаў (12 000 за год) і хвалістага шыфэра СМА 170 (478 лістоў шырынёй 225 см за гадзіну);
  • лініі вытворчасьці вогнетрывалай цэглы паўсухім (прэс СМ 1085В магутнасьцю 10 млн цаглінаў за год) і плястычным спосабам, керамічнай цэглы на аснове прэса СМК-435 (6000 цаглінаў/гадзіна; $217 тыс.);
  • заточныя (ЭТШ-1), сьвідравальныя (2М112) і такарныя (ТВ-7) станкі;
  • замкі і зашчапкі, чыгунныя пліты і духоўкі, сьлясарны і садова-агародны інвэнтар.

Склад

На 2018 год ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына» мела звыш 500 адзінак вытворчага абсталяваньня і ўлучала 8 вытворчасьцяў:

  • мэталаапрацоўка — фрэзэраваньне (дэталі памерам да 6×2×1,5 мэтру і вагой да 50 тонаў), тачэньне (дыямэтар ад 5 да 1600 мм і дыямэтар да 8 мэтраў), сьвірдаваньне, зубаапрацоўка, струганьне (дэталі памерам да 6,3×2×1,8 мэтру і вагой да 2,5 тоны) і шліфаваньне (станкі ZSTZ10 для модуля ад 2 да 250 мм і дыямэтра ад 8 да 125 см з дакладнасьцю да 7 мм) — 1) валаў дыямэтрам да 1 мэтру і даўжынёй да 8 мэтраў, 2) корпуса з габарытамі да 250×400×400 см і вагой да 40 тонаў, 3) зубчатых колаў модуля ад 2 да 20 і дыямэтрам да 2 мэтраў, 4) лініі вышынёй да 6 мэтраў, шырынёй да 12 мэтраў і даўжынёй да 70 мэтраў;
  • цэх мэталаканструкцыяў у складзе 4-х участкаў (нарыхтоўчы, зборачна-зварачны, газарэзальны і кавальскі) дазваляў перапрацоўваць да 20 000 тонаў мэталапракату за год і вырабляць зварныя мэталаканструкцыі і корпусы да 30 тонаў з габарытамі да 4×3×1 мэтар;
  • чыгуналіцейны цэх магутнасьцю 10 000 тонаў за год з чыгуна СЧ20-30 і ўчастак каляровага ліцьця пад ціскам на 250 тонаў за год;
  • лінія гальванічнага пакрыцьця для электрахімічнага нанясеньня цынкавага пакрыцьця магутнасьцю 89 000 м² за год — участак храмаваньня мае ванны памерам 6×1×1 мэтар і 3,5×1,5×1 мэтар для дэталяў даўжынёй да 5,2 мэтру, лінія цынкаваньня ў барабане з габарытамі 120×80×100 см для дэталяў даўжынёй да 1 мэтру і ўчастак хімічнага аксыдаваньня з габарытамі 70×70×80 см для дэталяў памерам да 1 мэтру;
  • інструмэнтальны цэх для вырабу прэсформаў, штампаў, рэжучых і вымяральных прыладаў;
  • а) зварка — ручная дугавая, мэханізаваная ў вуглякіслым газе (дротам Сьв-08Г2С) і асяродзьдзі М21 (80% аргона і 20% вуглякіслага газу), аргонна-дугавая, паўаўтаматычная пад флюсам, кантактная кропкавая і шоўная, паў- і аўтаматычная наплаўка паверхні парашковым дротам і стужкай — аўстрыйскімі зварачнымі паўаўтаматамі Trans Steel 5000/3500 і беларускімі ВА-500/600 зварных канструкцыяў з габарытамі да 30×4×3,5 мэтру і вагой да 50 тонаў, б) падзяляльная тэрмічная рэзка — ручная газавая і плязьменная, аўтаматычная паветрана-плязьменная, тленавай дзідай, аўтаматычная плязьменная (таўшчыня мэтала да 25 мм) і газавая (таўшчыня да 30 см) на ўстаноўках EAGLE-2500 і КПР-1 (габарыты лістоў да 2×12 мэтраў);
  • цэх тавараў народнага спажываньня магутнасьцю да 700 000 замкоў і зашчапак за год;
  • лінія палімерных парашковых пакрыцьцяў магутнасьцю 100 000 м² за год.

Мінуўшчына

У верасьні 1913 г. браты М. і А. Мазья адчынілі ў Магілёве (Расейская імпэрыя) медналіцейна-мэханічную майстэрню па Дняпроўскім праспэкце (цяпер Першамайская вуліца). У майстэрні выраблялі млыны, маслабойні і вінакурні, артэзіянскія калодзежы, плугі, косы і сякеры. У 1914 годзе ў майстэрні працавала 15 работнікаў. У 1917 г. прадпрыемства стала чыгуналіцейна-кацельным заводам братоў Мазья і Аранзон. Завод меў уласную краму і быў абанэнтам тэлефоннай сеткі Магілёва. У лістападзе 1918 г. бальшавікі нацыяналізавалі завод, які стаў вырабляць павозкі і рамантаваць аўтамабілі і паходныя кухні для Чырвонай арміі. У 1919 г. завод налічваў 27 супрацоўнікаў. У 1920 г. лік супрацоўнікаў вырас да 118 работнікаў і 17 службоўцаў. У 2-й палове 1921 г. прадпрыемства атрымала назву «7-ы чыгуналіцейны завод», які стаў вырабляць сельскагаспадарчыя машыны і прылады (конны прывад, веялка, малацілка, плуг, Барана і кацёл), абсталяваньне для млыноў, вінакурняў і лесапілак. У 1-й палове 1923 г. арцель работнікаў аднавіла завод пасьля прастою пад назвай «Адраджэньне».

У 1926 г. завод «Чырвоны адраджэнец» меў 67 работнікаў (Беларуская ССР). У 1935 г. завод атрымаў імя Дзімітрава, увайшоў у склад Народнага камісарыяту цяжкай прамысловасьці СССР і налічваў 184 супрацоўнікі. У 1937 г. лік супрацоўнікаў вырас да 236. У ліпені 1941 г. завод вывезьлі ў Куйбышаў (Расейская СФСР), дзе сталі выпускаць авіярухавікі. Тым часам нямецкія акупанты стварылі на плошчах завода канцлягер. У 1946 г. завод аднавілі ў Магілёве пад назвай «Строммашына» (ад «будаўнічыя матэрыялы і машыны» па-рас.). Частку вырабаў паставілі ў 4 краіны Азіі (Інданэзія, Індыя, Іран і Турэччына) і 5 краінаў Эўропы (Баўгарыя, Вугоршына, Італія, Польшча і Францыя). У 1962 г. «Строммашыне» перадалі цэхі завода «Электрарухавік». У 1965 г. пачалі выраб грузавых і пасажырскіх ліфтаў. У 1973 г. вырабілі звыш 3400 ліфтоў. У 1987 г. «Строммашына» стала выпускаць абсталяваньне «СМК 350» для заводаў керамічнай цэглы (магутнасьць 75 млн цаглінаў за год). У выніку ў Расейскай СФСР пабудавалі заводы ў пасёлку Круглае (Чалябінская вобласьць), Варатынску (Калуская вобласьць) і Новакубанцы (Краснадарскі край). У 1995 г. прадпрыемства стала вырабляць вытворчыя лініі для выпуску жалезабэтонных, напружаных шпалаў і брусы стрэлачных пераводаў. У 1996 г. першую лінію паставілі на Ашгабадзкі завод жалезабэтонных шпалаў (Туркмэністан), магутнасьць якога склала 500 000 шпалаў. У 1998 г. пусьцілі лінію палімерных парашковых пакрыцьцяў магутнасьцю 100 000 м² за год. У 1999 гадзе завод «Строммашына» асвоіў рамонт збожжаўборачных камбайнаў «Дон-1500». У 2003 г. вырабілі першы прывад штангавай глыбіннай пампы ПШГНТ для сьвідравіны № 91 Залатавухінскага радовішча кіраўніцтва «Рэчыцанафта» УП «Беларуснафта».

У 2009 г. пусьцілі лінію гальванічнага пакрыцьця. У студзені 2016 г. эканамічны суд Магілёўскай вобласьці прызнаў ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына» неплатаздольным і вылучыў 2,5 гады на яго фінансавае аздараўленьне.

Кіраўнікі

  • М. Мазья (1913 — лістапад 1917)
  • Файбышэвіч (1 ліпеня 1920 — 1920-я)
  • Уладзімер Саханько (1990-я — 2011)
  • Генадзь Ануфрыенка (15 чэрвеня 2012 — 2015)
  • Зьміцер Барэйка (з 2016-га)

Крыніцы

Tags:

Строммашына ВырабыСтроммашына СкладСтроммашына МінуўшчынаСтроммашына КрыніцыСтроммашынаГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ППрыдатак (мовазнаўства)Сямейства (біялёгія)Рыгор КастусёўСтральба з лукаМіхал ФедароўскіМараторыйГарнастайЛютПрымакі (п’еса)КінэматографGoogleПагоняЗакон (права)Сорга двухколернаеУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціУ краіне райскай птушкіЦыкорыяУкраінаМіністэрства фінансаў ЗШАКлёд МанэРыдмонтБярозка (часопіс)Гісторыя БеларусіАс (імя)ПрыказкаЯн ЧыквінІвонка СурвілаЛідзкі замакЧарнобыльская АЭСКаскадныя табліцы стыляўЛаскаценьСтарабеларуская моваРадзівілыПераклады Бібліі на беларускую мовуБеларускі клясычны правапісКірыл РадзівонаўВагінальны сэксАвантуры майго жыцьцяЯўгенія ЯнішчыцЛітваДзесяцідзённая вайнаНаша НіваПорнасайтКастусь ГубарэвічIP-адрасМаксім Танк18 красавікаБанкЧарнігаўскае княстваІнданэзіяMozilla FirefoxСловаМагаМужчына зьверхуUltraВожык30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)ПалітыкРэформа беларускага правапісу 1933 годуАнтонімыСьпіс гарадоў БеларусіКолерСамароўкаПолацкае ваяводзтваАлесь ЗайкаТаксіЧорны сьпіс ЭўразьвязуПадляшшаМустафа Кемаль АтатуркLoituma🡆 More