Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году

Стату́т Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага 1529 го́ду, Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэўдальнага права Вялікага Княства Літоўскага, помнік беларускае пісьменнасьці, мовы й юрыдычнае думкі.

Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага й дзяржаўнага ладу, парадак утварэньня, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году
Старонка з I Статуту. Альшэўскі сьпіс

Набыў сілу 29 верасьня 1529 году. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283.

Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. XVI стагодзьдзя. Першы праект зьявіўся яшчэ ў 1522 годзе. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права Францішак Скарына) кіраваў канцлер Альбэрт Гаштольд. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся зь вялікім князем Жыгімонтам Старым, які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавала сваю. Яна ґрунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінстве права, на прыярытэт пісанага права.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году
Пагоня, Ляўрэнцьеўскі сьпіс Статуту

Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя й сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка Казімера (1468), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы й структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкулу, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага й іншых галінаў права.

Выданьне Першага Статуту вывела Вялікае Княства Літоўскае на адно зь першых месцаў у сьвеце ў разьвіцьці права й праўнае культуры. Разам з тым гэты звод зрабіўся праўнай асновай для далейшага разьвіцьця заканадаўства.

Напісаны старабеларускай мовай, перакладаўся на лацінскую й польскую.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году Глядзіце таксамаСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году КрыніцыСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году ЛітаратураСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1529 Году Вонкавыя спасылкіСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1529 ГодуВялікае Княства ЛітоўскаеПраваСтарабеларуская моваФэўдалізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава на каленяхСэксуальнасьць чалавекаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБобраЧорны замак Альшанскі (фільм)Фара Вітаўта (Горадня)Ода салаўюІнданэзія187429 красавікаБДСМIRCВалошкаДзейнікВольга БабковаМадэль OSIСям’яВікіАмонімЛяхавіцкі замакЖамойцьДразды (гурт)Уладзімер КарватСьпіс гарадоў БеларусіРасейска-ўкраінская вайнаВікіслоўнікВэб-дызайнПадаграМікола ЕрмаловічЭўропаЯн ГляўбіцFTPАлегорыяАдзёрПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПошукавая сыстэмаВалеры ГапееўРагачоўЯкуб Наркевіч-ЁдкаФрыдрых ШылерКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»ЭротыкаКузьма ЧорныЗлучнікЗямляМухаедыРасейская моваГорадняДзеяслоўМаладняк (часопіс)VPNДэйвід ЎудардПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)ВіетнамПольская моваМастаўтМіс СусьветМіхась ЗарэцкіГадзьСпадчына (верш)Славамір АдамовічСтапа (літаратуразнаўства)Hromadske.TVЮрась СьвіркаГенадзь ПашкоўВадзім БолбасСэкс🡆 More