Старэйшая Рыфмаваная Хроніка

Старэйшая рыфмаваная хроніка — другі паводле часу стварэньня лівонскі твор наратыўнага характару (першым была Кроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага).

Створаная каля 1290 Году на сярэдненямецкім дыялекце і складаецца з 12 017 рыфмаваных радкоў. Імя аўтара невядомае, толькі паводле некаторых паказаньняў з тэксту і асаблівасьцяў мовы ўсталявана, што ён быў рыцарам Лівонскага ордэна. Аповед пачынаецца ад сярэдзіны ХІІ ст. і даводзіцца да 1290.

Хроніка ўяўляе сабой твор гэтак званай рыцарскай паэзіі і акцэнтуе ўвагу найперш на апісаньні ваенных дзеяньняў. Аўтар дэталёва распавядае пра войны Лівонскага ордэна з курамі, семігаламі, эстамі і адносна шмат увагі надае Літве і Русі.

У пачатковай частцы хронікі шмат памылак і недакладнасьцяў. Напрыклад, недакладна пададзены час адкрыцьця немцамі Лівоніі, пераблытаныя імёны першых рыскіх біскупаў і г. д. Больш верагоднай інфармацыя робіцца, пачынаючы ад пачатку ХІІІ ст., і асабліва дакладна апісваюцца падзеі ад канца 70-х рокаў да 1290 — храналягічна блізкія да часу жыцьця самога аўтара.

Дасьледнікі заўважылі, што часам аўтар у імкненьні да зграбнай рыфмы мог не вытрымліваць вернасьці фактам. Ён мала зважаў на храналёгію — ва ўсім яго творы ёсьць толькі тры гадавыя даты: 1143, 1279, 1290. Тым ня менш, названы твор утрымлівае разнастайную інфармацыю палітычнага і геаграфічнага характару і лічыцца важнай крыніцай з пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Даволі шмат у ім інфармацыі пра ўнутраныя справы Літвы. Напрыклад, аўтар паведамляе, што бацька Міндоўга быў «вялікім каралём» (па-нямецку: ein könig gros), сам Міндоўг — «багаты кароль», які жыве ва ўласным ўмацаваным паселішчы (па-нямецку: burg) і можа выставіць вялікае войска.

Разам з Галіцка-Валынскім летапісам зьяўляецца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

12 стагодзьдзе1290Кроніка Лівоніі Генрыха ЛатвійскагаЛівонскі ордэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крыж Эўфрасіньні ПолацкайЛастаўчына гняздоЎГараВялікабрытаніяАлесь АркушЗбожжаСлуцкі збройны чынВіцебская вобласьцьБеларус на варцеБеларускі арабскі альфабэтМаскоўская дзяржаваІдыліяПраўнік (часопіс)Усяслаў ЧарадзейСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамВасіль ЖуковічБеларускі студэнт (1923)Беларуская вайсковая камісіяЦаркоўнаславянская моваАборВасіль ЗуёнакУладзіслаў ГалубокБраніслаў ТарашкевічЯскільСаматэвічыБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтНованарвэская моваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМікола ПапекаБарысаўРасейская акупацыя БеларусіБука (імя)КанадаМольКойданаўЯўгенія ЯнішчыцЗямля пад белымі крыламіМікола МятліцкіЦыбуля (расьліна)ВадкасьцьКейстут (імя)20 красавікаМенская вобласьцьБруліСакрат ЯновічАнатоль БутэвічВалянціна ЦерашковаЛацінская моваMelbetКарусь КаганецПрыслоўеГрыгарыянскі каляндарСусьветнае павуціньнеНавасадзкі ўнівэрсытэтУ краіне райскай птушкіПарнаграфія ў ЧэхііЛексычнае значэньнеСямейства (біялёгія)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыІндаэўрапейскія мовыМінэтРумыніяДамініканская РэспублікаАлесь КажадубХуткасьць сьвятлаHTTPSВушкіСаляміБойсэ🡆 More