Станіслаў Сангін

Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) гербу «Шранява» (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павету, Расейская імпэрыя) — удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.

Станіслаў Сангін
Дата нараджэньня каля 1818
Дата сьмерці 15 лютага 1863(1863-02-15)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]

Біяграфія

Гарадзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалягічную камісію, зьбіраў экспанаты для Віленскага музэю старажытнасьцяў. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.

Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Фэліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданьні й распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфармаваў у Сямятычах паўстанцкі атрад, удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 13 лютага [ст. ст. 1 лютага] 1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай (цяпер у Камянецкім раёне).

Ягоная жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 сьнежня 1868 у Карклінах(pl). Мелі сына Мацея.

Крыніцы

Літаратура

  • Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 27—29.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Станіслаў Сангін БіяграфіяСтаніслаў Сангін КрыніцыСтаніслаў Сангін ЛітаратураСтаніслаў Сангін Вонкавыя спасылкіСтаніслаў Сангін15 лютага18181863Паўстаньне 1863—1864 гадоўПружанскі павет (Гарадзенская губэрня)Расейская імпэрыяРэчыца (Камянецкі раён)Шранява (герб)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

19 красавікаПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Нью-ЁркТадэвуш КасьцюшкаВікіпэдыяІнтэрнэтБарыс Нямцоў1315СтрахАндрэй ГрамыкаВадзім СаранчукоўІўеМаксім БагдановічБеластоцкае ваяводзтваМайкл СьмітРасеяIP-кодРымскі дагаворЎІрына Ханунік-РамбальскаяМенскКастусь КаліноўскіВольныя матэрыялы2005Праваслаўная царкваX (сацыяльная сетка)ГорадЗборная Новай Зэляндыі па футболеФранцыяСтаніслаў ЯроцкіВід (імя)ПольшчаБэрнардUSS Nautilus (SSN-571)Атлянт-М16 красавікаНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Яўген ЛецкаГенадзь ПашкоўДгамападаПастава 69Рэжым ЛукашэнкіNokia N72ВусякіСпакусьнікіЛеанід АнфімаўАбэрдын (футбольны клюб)Тэль-АвіўМерацкая ратушаУладзімер Пуцін1991ЖамойтыФосфарПрастытуцыяЭнэргіяХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграБераІльля СьвірыдзенкаТутэйшыя (п’еса)ТленПарнафільмЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўАляксандар МарцёшкінТыльзыт🡆 More