Ірына Партугальская: каталіцкая сьвятая

Ірына Партугальская ці Ірына Тамарская (па-партугальску: Santa Iria, 635 г., Тамар, Партугалія — 653 г., Сантарэн, Партугалія) — сьвятая Рыма-Каталіцкай царквы, пакутніца.

У гонар яе названы горад Сантарэн, Партугалія. Лічыцца заступніцай гарадоў Сантарэну і Тамара.

Ірына Партугальская
Ірына Партугальская
Сьвятая
Нарадзілася 635
Памерла 653
Дзень памяці 20 кастрычніка

Паданьне

Ірына Партугальская: каталіцкая сьвятая 
Забойства сьвятой Ірыны, малюнак 1904 году

Дакладных зьвестак аб Ірыне Тамарскай не існуе. Хрысьціянскае паданьне абвяшчае, што Ірына нарадзілася ў горадзе Набансія (непадалёк ад сучаснага Тамара) у арыстакратычнай сям’і. Ірына была вельмі прыгожай дзяўчынай. Бацькі, каб абараніць Ірыну ад дамаганьняў, аддалі яе ў манастырскую школу, дзе яна знаходзілася пад абаронай ахоўніка. Ірына не часта выходзіла за муры кляштару, але аднойчы, калі яна шпацыравала недалёка ад манастыра, яе выпадкова заўважыў адзін юнак Брытальд з ўплывовай сям’і і закахаўся ў яе. Кожны раз, калі Ірына ішла на набажэнства ў царкву, юнак ішоў за ёй. У рэшце рэшт, Брытальд зрабіў Ірыне прапанову, але дзяўчына адмовіла яму, сказаўшы, што ніколі не выйдзе за яго замуж, таму што яна дала зарок бясшлюбнасьці.

Між тым ахоўнік, які ахоўваў Ірыну, таксама зрабіў ёй прапанове выйсьці за яго замуж. Ірына адмовіла і яму. Тады ахоўнік ілжыва абвінаваціў Ірыну ў тым, што яна блудадзеіла з невядомым мужчынам і цяжарная ад яго. Гэтая паклёп стала распаўсюджвацца па ўсім горадзе. Брытальд даведаўшыся пра гэта, вырашыў забіць Ірыну. Ён наняў забойцу. Калі Ірына вярталася пасьля наведваньня хворага, забойца падышоў ззаду да Ірыне і працяў яе мячом.

Цела забітай дзяўчыны было кінутае ў раку Таха (Тэжу). Праз некаторы час манахі-бэнэдыктынцы, якія пражывалі ў горадзе Скалабрыз, падабралі цела, пахавалі ў сваім кляштары і сталі распаўсюджваць яе шанаваньне як сьвятой пакутніцы. Паступова шанаваньне Ірыны распаўсюдзілася ў Скалабрысе да такой ступені, што горад стаў называцца імем сьвятой Ірыны — Сантарэн.

Шанаваньне

Сьвятая Ірына малюецца ў іканаграфіі ў манаскім адзеньні з пальмавай галіной.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 20 кастрычніка.

Літаратура

  • OLIVEIRA, P. Miguel de: Santa Iria e Santarém. Lenda e História. Estudos hagiográficos, Lisboa, União Gráfica, 1964
  • COSTA, P. Avelino de Jesus: Santa Iria e Santarém, revisão de um problema hagiográfico e toponímico. — Coimbra, FLUC, 1972

Tags:

Партугальская моваПартугаліяРыма-каталіцкая царкваСьвяты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль БыкаўСэкс1946Беларускі студэнцкі саюзГірЗвонЗянон ПазьнякАлесь СавіцкіСтрахЗялянікава (грамада)Першая віленская клясычная гімназіяБудынакІгнат ГрынявіцкіШальнікавыяЗалатая РыбаГорадСьвятая (рака)Пункт (баскетбол)Алесь РазанаўЯпоніяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМэксыкаЧытагонгАльфонса Гарсія РоблесІван ГашпаравічХарватыяНясьвіжРужанскі палацГАЗ-53АльгердЛяндэсгаўптманШахцёр СалігорскЛетувісыАвечкаMicrosoft WindowsМаршы недармаедаўАльтанкаКавалёўНаваельняÃЎЯўхім КарскіКарэйваВіталь ЛіхцінКітайБас-ТэрДыскрэтная матэматыкаРуская моваЮры Караль Глябовіч1919Камянецкая вежаВітарыну АнтунішЮнісонЖаан КапдэвіляВіктар Марціновіч1 лістападаІўеСавушкін прадуктІван МележЭтнічная тэрыторыя беларусаўТэхналёгіяГедымінас КіркіласБагоўкаВушкі🡆 More