Каталянская Мова

Каталя́нская мо́ва (таксама каталё́нская; саманазва: català, вымаўл.

[kətəˈɫa] або [kataˈɫa]) — мова раманскай групы індаэўрапейскае сям'і моваў, распаўсюджаная на паўночным усходзе Гішпаніі і прылеглых частках Францыі. Зьяўляецца афіцыйнай мовай Андоры і адной з афіцыйных моваў гішпанскіх аўтаномных супольнасьцяў Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія, маючы ў апошняй уласную назву і літаратурныя нормы. Разам з гэтым, распаўсюджаная ў горадзе Альгера (Сардынія, Італія) і Арагоне.

Каталянская мова
català
Каталянская Мова
Каталянскія Землі на мапе Эўропы
Каталянская Мова
Ужываецца ў Гішпаніі, Андоры, Францыі, Італіі
Рэгіён Каталянскія землі
Колькасьць карыстальнікаў
  • 4 079 420 чал. (2012)
  • 5 100 000 чал. (2012)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў У краінах: Андора
У рэгіёнах: Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія
Арганізацыі: Лацінскі Хаўрус
Дапаможная мова ў Пірэнэі Ўсходнія (Францыя)
Альгера (Італія)
Арагон (Гішпанія)
Рэгулюецца Інстытутам вывучэньня Каталёніі,
Валенсійскай моўнай акадэміяй
Статус: 2 Правінцыйны[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 ca
ISO 639-2(Б) cat
ISO 639-2(Т) cat
ISO 639-3 cat

Паводле зьвестак Статыстычнага Інстытуту Каталёніі на 2008 год каталянская зьяўляецца другой найбольш ужыванай мовай у Каталёніі. Маюцца афіцыйныя праграмы па падтрымцы выкарыстаньня мовы ў Каталёніі ды іншых рэгіёнах.

Паходжаньне каталёнскай мовы адсочваецца з вульгарнай лаціны ў ІХ ст. як мовы, што існавала ў былых правінцыях Рымскай імпэрыі і ў той ці іншай ступені дала пачатак усім раманскім мовам. У Раньнім Сярэднявеччы мова стала імкліва разьвівацца як літаратурная і пануючая мова Арагонскае кароны, стаўшыся шырока выкарыстанай мовай Міжземнамор'я.

Хаўрус Арагону зь іншымі тэрыторыямі сучаснай Гішпаніі ў 1479 годзе азнаменаваў пачатак заняпаду мовы. У 1659 годзе Гішпанія саступіла поўнач Каталёніі Францыі, і да пачатку XVIII ст. мова трапіла пад забарону ў абедзьвюх дзяржавах. У ХІХ ст. пачаўся працэс каталянскага літаратурнага адраджэньня, які завяршыўся артаграфічнай стандартызацыяй у 1913 годзе і набыцьцём афіцыйнага статусу ў часы Другой Гішпанскай Рэспублікі, што існавала 1931—1939 гадох. Пры дыктатуры Франсіска Франка, якая доўжылася з 1939 па 1975 гады, мова зноў стала забароненай.

Зь пераходам Гішпаніі да дэмакратычнага кіраваньня ў 1975—1982 гадох каталянская мова атрымала прызнаньне як афіцыйная мова, мова адукацыі ды мова сродкаў масавай інфармацыі. У параўнаньні з большай часткай іншых раманскіх моваў, дыялектная сыстэма каталянскай мовы параўнальна аднародная, усе ейныя дыялекты маюць узаемную зразумеласьць. Гэтыя дыялекты падзеленыя на заходнюю й усходнюю дыялектныя групы, асноўным крытэрам адрозьненьня між якім зьяўляецца вымаўленьне; у Валенсіі каталянская мова вызначаецца тэрмінам валенсійская мова, якая, між тым, зь лінгвістычнага гледжаньня зьяўляецца часткай каталянскай.

У лінвістычным дачыненьні мова падзяляе шмат рысаў зь іншымі раманскімі мовамі, пры гэтым больш лексычных, граматычных, фанэтычных паралеляў каталянская мова падзяляе з галя-раманскімі мовамі (францускай, італьянская, аксытанская), а не раманскімі мовамі Ібэрыйскага паўвостраву; пры гэтым асаблівая колькасьць падабенстваў назіраецца між каталянскай і геаграфічна блізкай аксытанскай мовай.

Каталянская мова мае флектыўную граматыку, адрозьніваючы мужчынскі й жаночы роды, а таксама адзіночны ды множны лік. Каталянскія займеньнікі адрозьніваюцца паводле склону, адушаўлёнасьці, ветлівасьці, маючы мажлівасьць уступаць у досыць складаныя граматычныя зносіны. Дзеяслоў зьмяняецца паводле асобы, ліку, часу, віду і плоці.

Фанэтыка каталянскай мовы вылучаецца сярод астатніх раманскіх моваў наяўнасьцю пэўнай колькасьці асаблівых зычных і сьцячэньняў зычных.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каталянская Мова  Каталянская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Індаэўрапейскія мовыІталіяАндораАрагон (аўтаномная супольнасьць)Балеарскія астравыВаленсія (аўтаномная супольнасьць)ГішпаніяКаталёніяМіжнародны фанэтычны альфабэтРаманскія мовыСардыніяФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЮцкіБарыс НямцоўАльгерд (імя)СтасунакНорфалк (Вірджынія)Менскі завод колавых цягачоўМагілёўРост (імя)Авантуры майго жыцьцяBloggerВэб-сайтПлязмаГданскі аддзел БГКТÃКлічаўскі раёнЛідаАлесь АркушПошукавая аптымізацыяЧарнобыльская катастрофаНайробі (правінцыя)Дварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)Надвор’еСьвятая (рака)Сонечная энэргіяРэформа беларускага правапісу 1933 годуЧэрвеньЛізавета IIВіктар МарціновічВасіль БыкаўБаркэмпАборакРасейцыАнтонімыКанстанцыя СкірмунтГібэрніян ЭдынбургУсебеларускі народны сходВячаслаў МолатаўНаваельняАрока (футбольны клюб)ЭякуляцыяВалошкаЛаўры Крыстыян РэландэрСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараІгар ІваноўВалянцін ЕрмаловічАльгердавічыВадзім МарцінкевічАбэрдын (футбольны клюб)Сьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Трыбуна працыРужанскі палацБотаСваяцтваКавалёўВітаўтІван ВіткоўскіДзяніс ШчарбіцкіУладзімер ЧарткоўСССРЯцьвягі1589🡆 More