Год

Год, рок — адзінка вымярэньня часу паміж аднолькавымі палажэньнямі Зямлі на яе арбіце вакол Сонца.

Аналягічна можна казаць пра марсіянскі год ці вэнэрыянскі — гэта адрэзак часу паміж дзьвюма палажэньнямі плянэты ў яе руху па арбіце вакол сваёй зоркі.

Этымалёгія

У літоўскіх (беларускіх) літаратурных помніках фіксуецца сталае ўжываньне слова «рок» разам са словам «лета» ў значэньні больш распаўсюджанага цяпер «году».

У канцы XIX — пачатку XX стст. ужывалі ў сваіх творах слова «рок» і вытворныя ад яго такія клясыкі беларускае літаратуры, як Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч і інш. У гэты ж час слова «рок» шырока выкарыстоўвалася і ў простай гаворцы. Этнограф Міхал Федароўскі ў працы «Люд Беларускі на Русі Літоўскай» прыводзіў цэлы шэраг прыказак са словам «рок» у значэньні «году», а таксама віншаваньні і нават праклёны. Апроч таго, слова «рок» трапіла ў народныя назвы хваробаў.

Некаторыя з памянёных вышэй фразэалягізмаў шырока ўжываюцца і дагэтуль: напрыклад, «мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі» зафіксаваны ў «Малым руска-беларускім слоўніку прыказак, прымавак і фразем» (1991).

Слова «рок» замест «году» выкарыстоўваецца ўва ўсіх Устаўных граматах БНР. У Маскоўска-беларускім слоўніку, выдадзеным братамі Г. і М. Гарэцкімі ў Вільні (1920), «рок» даецца як варыятыўны пераклад да расейскага «года».

У мовазнаўчай навуцы БССР слова «рок» і ўтвораныя ад яго прыметнікі «рочны», «ракавы» і назоўнік «рочніца» зафіксаваныя ў акадэмічным Беларуска-расейскім слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова (1925) з адпаведнымі расейскімі эквівалентамі — «год», «годовой», «годичный» і «годовщина». Прысутнічае слова «рок» як варыятыўны беларускі пераклад для расейскага «года» і ў Практычным расейска-беларускім слоўніку М. Байкова і М. Гарэцкага (1-е выданьне — 1924, 2-е выданьне — 1926), а таксама ў Расейска-беларускім слоўніку М. Байкова і С. Некрашэвіча (1928). Пасьля правапіснай рэформы 1933 году, з пачаткам палітыкі русіфікацыі слова «рок» не сустракаецца ў беларускіх савецкіх слоўніках, але працягвае ўжывацца ў беларускай эмігранцкай літаратуры.

Каляндарны год

Каляндарны год — гэта адрэзак паміж дзьвюма аднолькавымі датамі ў дадзеным календары. Мы ўжываем сонечны каляндар, у якім выдзяляецца 4 пары году.

Поры году: вясна — лета — восень — зіма.

1 год = 12 месяцаў = 52 тыдні = 365 дзён (высакосны год 366 дзён) = 8 760 (8 784) гадзін = 525 600 (527 040) хвілін = 31 526 000 (31 622 400) сэкундаў.

Час, за які Зямля праходзіць сваю арбіту вакол Сонца, складае 365 дзён 5 гадзін 43 хвіліны. У рымскім календары год пачынаўся ў веснавое раўнадзенства. У 155 годзе пачатак году быў перанесены на 1 студзеня. Гэтая дата захавалася і ў юліянскім і ў грыгарыянскім календары.

Фінансавы год

Фінансавы год (таксама фіскальны, бюджэтны) — пэрыяд, за які вылічваюцца эканамічныя паказчыкі прадпрыемства ў гадавой справаздачы. Фіскальны год звычайна не заўсёды прымацаваны да каляндарнага, але складаецца з 12 месяцаў.

У Беларусі фінансавы год пачынаецца 1 студзеня і заканчваецца 31 сьнежня, то бок, супадае з каляндарным.

Розная працягласьць году

Астранамічнае вызначэньне году можа быць заснавана на пэрыядзе паміж паўторамі розных астранамічных падзеяў, зьвязаных з арбітальным рухам Зямлі вакол Сонца. Так, трапічны год прывязаны да бачнага руху Сонца адносна экватара Зямлі і вызначае зьмену пор году; сыдэрычны год прывязаны да арбітальнага руху Зямлі вакол Сонца адносна «нерухомых зорак»; анамалістычны год зьвязан з рухам Зямлі адносна кропак яе арбіты (пэрыгелія і афэлія). У сувязі з тым, што парамэтры арбіты Зямлі і арыентацыя яе восі абарачэньня ў адносінах да экліптыкі марудна, з цягам часу, зьмяняюцца, гэты вызначэньні году крыху адрозьніваюцца. Сытуацыя ўскладняецца, калі вызначэньне году прывязана да сутачнага абарачэньня Зямлі адносна Сонца (сонечныя календары) ці да ўзаемнага стана Месяцу і Сонца адносна Зямлі (месяцова-сонечныя календары). Праз тое, што пэрыяд абарачэньня Зямлі вакол Сонца, сярэдні пэрыяд асявога абарачэньня Зямлі ў адносінах да Сонца і пэрыяд абарачэньня Месяцу вакол Зямлі не суадносяцца ў дакладнай прапорцыі, ва ўсіх існуючых календарах прыходзіцца ўвадзіць удакладненьні (высакосныя дні, дадатковыя месяцы і г. д.).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Michał Federowski. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. Tom 4. Warszawa, 1935.
  • Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  • Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. Менск: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00761-9
  • Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. ISBN 985-6007-39-9

Tags:

Год ЭтымалёгіяГод Каляндарны годГод Фінансавы годГод Розная працягласьць годуГод ЗаўвагіГод КрыніцыГод ЛітаратураГодАрбітаЗоркаЗямляПлянэтаСонцаЧас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьвятлана АлексіевічЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Сяргей Краўчанка (музыка)ГорадняЯн Павал II1xbetМы выйдзем шчыльнымі радаміGoogleСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГлінішчаПакаленьне ZЭнэргаатамІнтэрнэтЧыншІгар ТурДжымі ЎэйлзФутболФранцуская моваБеларуская школа ў Латвіі (1926)Настасься АзаркаЛеанід БрэжнеўМіхась ФіліповічГаштольд (імя)Тамаш ГрыбЛетувізацыяВайшнорыяКрывое Сяло (Вялейскі раён)ХартумЛаўкаваПаўночны Воўк (гурт)ГабрэіМіхаіл ГарбачоўБеларусыСмаленская вобласьцьГарбатаЧарнігаўЗьміцер ГерасімовічНаваградзкі паветПрыслоўеБісэксуальная парнаграфіяСьпіс стагодзьдзяўМікола ЦудатворцаЁсіф СталінСельская гаспадаркаГерб СуражуАргентынаАляксандар ЛукашэнкаPDFМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыСпакусьнікіПарнаграфія ў ІталііЛеанід СініцынЛюдзі на балоце (раман)БарыРэжым ЛукашэнкіРакаўВера (мужчынскае імя)Кузьма ЧорныАнгкор-ВатКойданаўВаршаўская дамоваЯўгенія ПфляўмбаўмГрамадзкае аб’яднаньнеЛічэбнікЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуСакавік🡆 More