Вікісховішча (анг.
Wiki Commons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца.
Вікісховішча | |
Тып | мэдыясховішча |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская і 131 іншая |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | Джымі Ўэйлз |
Пачатак працы | 7 верасьня 2004 (19 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая для прагляду, патрэбная для загрузкі файлаў |
Прадукцыя | гуказапіс, дакумэнт, відэа, выява |
Прыбытак | няма |
Рэйтынг Alexa | 300 |
Мова праграмаваньня | PHP |
commons.wikimedia.org |
Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках абсалютна любых праектаў Фундацыі «Вікімэдыі». Рухавік МэдыяВікі таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце. Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.
Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).
Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.
Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.
Фундацыя «Вікімэдыя» ладзіць міжнародныя конкурсы для папаўненьня Вікісховішча запатрабаванымі фотаздымкамі. Гэтак конкурс «Вікі любіць славутасьці», у якім беларускія вікімэдыйцы бралі ўдзел у 2012 годзе, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасьці найбольш масавага ў сьвеце. Сярод іншага, ладзяць такія конкурсы, як «Вікі любіць Зямлю», «Вікі любіць навуку» і «Вікі любіць фальклёр». Зь 2016 году ў сярэднім на Вікісховішча запампоўвалі па 10 млн файлаў за год. 16 лістапада 2023 году на Вікісховішча запампавалі 100-мільённы файл. На той час запампавалі звыш 766 000 файлаў, зьвязаных зь Беларусьсю.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікісховішча, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.