Белару́ская энцыкляпэ́дыя (БелЭн; поўная назва — Унівэрса́льная Беларуская энцыкляпэдыя) — агульная энцыкляпэдыя, унівэрсальны сыстэматызаваны беларускі даведнік, які зьмяшчае самыя разнастайныя зьвесткі па ўсіх галінах ведаў.
«Беларуская энцыкляпэдыя» — першая нацыянальная энцыкляпэдыя незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам зьяўляецца Генадзь Пашкоў (у 1993—1995 гадах — Барыс Сачанка).
Беларуская энцыкляпэдыя | |
Беларуская энцыклапедыя | |
Поўны збор энцыкляпэдыі | |
Аўтары | Г. Пашкоў і інш. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | БелЭн |
Ілюстратар | Э. Э. Жакевіч |
Выданьне | 1996—2004 |
Энцыкляпэдыя выдадзеная ў 18 тамох (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў), у ёй месьціцца каля 80 тысячаў тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асьвятленьню падзеяў, фактаў, зьвязаных зь Беларусьсю. Артыкулы энцыкляпэдыі зьмешчаныя ў альфабэтным парадку.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Беларуская энцыкляпэдыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.