Аляксандар Кулінковіч

Алякса́ндар Кулінко́віч (творчы псэўданім — Аляксандар Кульлінковіч; 18 траўня 1972, Смалявічы — 3 жніўня 2018, Менск) — беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».

Аляксандар Кулінковіч
Аляксандар Кулінковіч
Дата нараджэньня 18 траўня 1972(1972-05-18)
Месца нараджэньня Смалявічы, БССР
Дата сьмерці 3 жніўня 2018(2018-08-03) (46 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, аўтар, журналіст
Гады дзейнасьці 1985—2018
Жанры панк-рок
Гурты Neuro Dubel
Супрацоўніцтва Крамбамбуля
Сайт neurodubel.com

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смалявічах, зь пяці гадоў жыў у Менску. Навучаўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у моладзевых выданьнях. З 1985 году пісаў вершы, музыку. Жанаты з 8 траўня 1999 году. Мае сына (нарадзіўся 6 лютага 2000 году).

Сьмерць

3 жніўня 2018 году Аляксандар адаслаў СМС аднаму зь сяброў, што дрэнна сябе адчувае і выклікае хуткую. Музыка трапіў у рэанімацыю, дзе ўвечары 3 жніўня сканаў. Прычынай сьмерці называюць праблемы зь лёгкімі, ці дакладней «схаванае запаленьне лёгкіх». У дзень сьмерці «Нейра Дзюбель» павінен быў выступаць на фэстывалі «Рок за баброў».

Творчы шлях

17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога зьяўляецца да канца жыцьця. Пісаў музыку і тэксты. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля».

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Кулінковіч БіяграфіяАляксандар Кулінковіч Творчы шляхАляксандар Кулінковіч ЛітаратураАляксандар Кулінковіч КрыніцыАляксандар Кулінковіч Вонкавыя спасылкіАляксандар Кулінковіч18 траўня197220183 жніўняNeuro Dubel

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрась ШамецькаЗоя КоўшC++ІнданэзіяІсьляндзкі коньПагоняBloggerСьвятлана АлексіевічМаксім ТанкБісэксуальнасьцьБізантыйскі каляндарДраматургЛязьбійская парнаграфіяЛіцьвіны2006Арктычны акіянУладзіслаў СыракомляБеларускія немцыСяброўстваУкраінская лацінкаАпэрацыйная сыстэмаРоварАляксандар ЛукашэнкаРэжым ЛукашэнкіФранцыяБіткойнЛюбоўРасейская моваГішпаніяГуда (імя)Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіСакавікАнка УпалаЕва ВежнавецСамасей15 красавікаДэтройтБавоўнаБерасьцеАнатоль СербантовічСувязь (тэхніка)Уладзіслаў ГарбацкіЛос-АнджэлесАс (імя)Чарлз ДарвінАнтон ЛуцкевічФундацыя «Вікімэдыя»Яўген ПанасенкаўГарбатаВільготнасьць паветраГаўдАўстраліяВалянцін ЗубСтамбулБарысаўСуда7 (лік)Яўхім КарскіISO 3166-1Сакрат ЯновічУкраінаСяргей СівецЛявон ВашкоМаршы недармаедаўСлуцкі збройны чынВікіслоўнікУсевалад ІгнатоўскіБялуха (гара)Алег ЖданЕўнаЛіпкі (этнаграфічная група)Літаратар🡆 More