Смольня

Смо́льня (беларускай лацінкай: Smolnia) — сяліба ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, адна з мэмарыяльных сядзібаў Якуба Коласа.

Аддалена на 1,5 км ад Мікалаеўшчыны.

Смольня Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Б000607

У 1910 годзе сям’я Міцкевічаў пераязжае са згарэлай Мікалаеўскай карчмы ва ўрочышча Смольня каля мястэчка, дзе яна атрымала дазвол будавацца. У ёй жылі маці Якуба Коласа Ганна, дзядзька Антось, браты Ўладзь, Міхась і Язэп, сёстры Міхаліна, Алена і Марыя. З прычыны таго, што Якуб Колас падчас будаўніцтва сялібы адбываў пакараньне ў Менскім астрозе за настаўніцкі зьезд, упершыню ён наведаў у 1911 годзе. У тым жа годзе ён пасадзіў у Смольні ліпы, пад якімі ў 1912 годзе праходзіла першая сустрэча Якуба Коласа з Янкам Купалам. Паэт бываў у Смольні ў 1911-1914 гадах, дзе працаваў над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Апошні раз наведаў сялібу 30 красавіка 1956 году.

У 1967 годзе ў Смольні быў адкрыты літаратурны музэй, разьмешчаны ў адмыслова пабудаваным цагляным будынку. Пабудовы часоў паэта ў 1972 годзе былі адноўлены і зараз у іх выстаўляюцца побытавыя рэчы, якімі карысталіся Міцкевічы, фатаздымкі, каштоўныя дакумэнты, рэдкія выданьні твораў паэта.

Ліпы, пасаджаныя Якубам Коласам у 1911 годзе зьяўляюцца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэньня.

Крыніцы

Tags:

ЛацінкаМенская вобласьцьМікалаеўшчынаСтаўпецкі раёнЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РоварMicrosoft WindowsРумынская моваАтрад (біялёгія)Старабеларуская мова1988Расейская моваУсходнеславянскія мовыВікікрыніцыУкраінская лацінкаАлбэртаКрама (гурт)1992Лесьбійская эротыкаКордаваАнджэй СапкоўскіHTMLРусізмМілімэтар30 красавікаВярэнаўТацяна СапачРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)СэксКрывічыАльгарытмАнтонімыТаварны знакМаксім ТанкБарысаўБеларусьСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»ФізыкаПошукавая аптымізацыяАрхеалёгіяВольнае аўтарскае праваМэдыяВікіМікола Мятліцкі1989Лацінская моваVPNГрупавы сэксКіеўЕва ВежнавецЛічэбнікПародыяСтараўкраінская моваУсевалад ІгнатоўскіЛявон БаразнаАпэрацыйная сыстэмаДубайBloggerПарнаграфія ў ЗШАБізантыйскі каляндарГіль (імя)Рэйтан (карціна Яна Матэйкі)Аркадзь КуляшоўАрктычны акіянЗолатаВасіль ЖуковічАлесь БачылаАлесь БадакВялікі выбухЭнцыкляпэдыяMelbetАлесь Кажадуб1530Каханьне без пранікненьняТураўСьпіска капітулаДзьвінск🡆 More