Слабадан Мілошавіч: сэрбскі і югаслаўскі палітык

Слабадан Мілошавіч (па-сэрбску (кірыліцай):  Слободан Милошевић (зьвесткі); 20 жніўня 1941, Пажаравац, нацысцкая Сэрбія — 11 сакавіка 2006, Гаага, Нідэрлянды) — югаслаўскі і сэрбскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Сэрбіі (1989—1997), прэзыдэнт Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі (1997—2000).

Старшыня Сацыялістычнай партыі Сэрбіі ад ейнага заснаваньня. Прыйшоў на пасаду прэзыдэнта з праграмай рэфармаваньня Канстытуцыі Югаславіі з прычыны маргіналізацыі Сэрбіі і ейнай палітычнай няздольнасьці спыніць альбанскіх сэпаратыстаў у вобласьці Косава.

Слабадан Мілошавіч
Slobodan Milošević
Слабадан Мілошавіч на падпісаньні Дэйтанскага пагадненьня
Слабадан Мілошавіч на падпісаньні Дэйтанскага пагадненьня
3-і прэзыдэнт Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі
23 ліпеня 1997 — 7 кастрычніка 2000
Прэм’ер-міністар: Радое Конціч
Момір Булатавіч
Папярэднік: Зоран Ліліч
Наступнік: Ваіслаў Каштуніца
1-ы Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбіі
11 студзеня 1991[a] — 23 ліпеня 1997
Прэм’ер-міністар: Драгуцін Зяленавіч
Радаман Божавіч
Нікола Шаінавіч
Мірка Мар’янавіч
Папярэднік: Пасада заснаваная
Наступнік: Мілан Мілуцінавіч
7-ы старшыня Прэзыдыюму Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбіі
8 траўня 1989 — 11 студзеня 1991[a]
Прэм’ер-міністар: Дэсімір Ефціч
Станка Радмілавіч
Папярэднік: Пэтар Грачанін
Наступнік: Пасада скасаваная
11-ы старшыня Зьвязу камуністаў Сэрбіі
15 траўня 1986 — 8 траўня 1989[a]
Прэм’ер-міністар: Дэсімір Ефціч
Станка Радмілавіч
Папярэднік: Іван Стамбаліч
Наступнік: Богдан Трыфунавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 жніўня 1941
Пажаравац, Сэрбія
Памёр: 11 сакавіка 2006 (64 гады)
Гаага
Партыя: Зьвяз камуністаў Югаславіі (1959—1990)
Сацыялістычная партыя Сэрбіі (1990—2006)
Сужэнец: Mira Marković[d]
Дзеці:
  • Марка
  • Марыя
Бацька: Svetozar Milošević[d]
Адукацыя: юрыдычны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту
Узнагароды:
Слабадан Мілошавіч: сэрбскі і югаслаўскі палітык Слабадан Мілошавіч: сэрбскі і югаслаўскі палітык
Слабадан Мілошавіч: сэрбскі і югаслаўскі палітык
a. ^  Стаў «старшынём Прэзыдыюму» Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбіі (a рэспубліка ў складзе СФР Югаславіі) 8 траўня 1989. Пасьля распаду Югаславіі стаў першым прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбіі (у складзе наваўтворанай Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі) з 11 студзеня 1991.

У сваё знаходжаньне на пасадах прэзыдэнта Сэрбіі і ФРЮ ўнёс некалькі значных паправак у канстытуцыю Сэрбіі, якія зьменшылі правы аўтаномных абласьцей Сэрбіі, і ў 1990 року пераўтварыў Сэрбію з цітаісцкай аднапартыйнай у шматпартыйную сыстэму. За ягоным кіраваньнем адбыўся распад Югаславіі і шэраг грамадзянскіх войнаў, заснаваньне Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі з колішніх югаслаўскіх рэспублік Сэрбіі і Чарнагорыі, Дэйтанскія перамовы ад імя басьнійскіх сэрбаў, якія скончылі Басьнійскую вайну, і адхіленьне яго ад пасады ў 2000 року.

У часе бамбаваньняў Югаславіі сіламі НАТО ў 1999 року Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ) абвінаваціў Мілошавіча ва ўчыненьні ваенных злачынстваў у Босьніі, Харватыі і Косаве. У выніку дэманстрацыяў пасьля спрэчных выбараў 2000 року Мілошавіч сышоў з пасады, а 31 сакавіка 2001 року арыштаваны па абвінавачваньні ў карупцыі, злоўжываньні ўладай і прысабечваньні. Расьсьледаваньне сутыкнулася зь адсутнасьцю доказаў, пасьля чаго сэрбскі прэм’ер-міністар Зоран Джынджыч выдаў пастанову пра экстрадыцыю Мілошавіча ў МТБЮ дзеля разьбіральніцтва па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах. У пачатку судовага працэсу Мілошавіч назваў Трыбунал незаконным, бо ён ня быў утвораны са згоды Генэральнай Асамблеі ААН, і з гэтай прычыны адмовіўся ад паслуг адваката. Судовы працэс цягнуўся пяць гадоў да скону Мілошавіча ў турэмнай камэры ад інфаркту міякарда.

У лютым 2007 року Міжнародны Суд ААН на працэсе генацыду ў Босьніі пастанавіў, што дачыненьняў Сэрбіі і Мілошавіча да генацыду, учыненага басьнійскімі сэрбамі падчас Басьнійскай вайны, ня выяўлена. Аднак суд высьветліў, што Мілошавіч, а таксама іншыя сэрбы зьдзейсьнілі парушэньне Канвэнцыі супраць генацыду, не прадухіліўшы генацыд і адмовіўшыся супрацоўнічаць з МТБЮ ў справе пакараньня адказных за генацыд, у прыватнасьці генэрала Ратка Младзіча, а таксама ў парушэньні ўласнага абавязаньня падпарадкоўвацца часовым мерам, абумоўленым Судом.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Слабадан Мілошавіч: сэрбскі і югаслаўскі палітык  Слабадан Мілошавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Зоран Ліліч
Прэзыдэнт Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі
1997—2000
Наступнік
Ваіслаў Каштуніца
Папярэднік
Пэтар Грачанін
Старшыня Прэзыдыюму Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбіі
Прэзыдэнт Сэрбіі
1989—1997
Наступнік
Драган Томіч
в. а.
Папярэднік
Барысаў Ёвіч
Старшыня Сацыялістычнай партыі Сэрбіі
1992—2006
Наступнік
Івіца Дачыч
Папярэднік
Старшыня Сацыялістычнай партыі Сэрбіі
1990—1991
Наступнік
Барысаў Ёвіч
Папярэднік
Іван Стамбаліч
Старшыня Зьвязу камуністаў Сэрбіі
1986—1989
Наступнік
Богдан Трыфунавіч

Tags:

Sr-SlobodanMilosevic.oggАльбанцыАўдыёГаагаНідэрляндыПажаравацСацыялістычная партыя СэрбііСэрбская кірыліцаСэрбія і ЧарнагорыяФайл:Sr-SlobodanMilosevic.ogg

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Баўгарская моваШтучны інтэлектВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)ДротБеларускі студэнт (1923)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДэміюргХуткасьць сьвятлаЎПалітычны вязеньМостВялёнаГісторыя МаладэчнаФутболКропка (знак прыпынку)Ягайла (імя)Лацінская моваПалестынаПрыбытакВадкасьцьКарлес ПудждэмонІсус ХрыстосМарат МаркаўЮрась БарысевічПарталІксвідэаТалінскі портСакрат Яновіч17 красавікаГісторыя Беларусі.mqПарнафільмБірэйкаПарнаграфія ў ЧэхііЭтнічная тэрыторыя беларусаўБудаўніцтваБеларускі клясычны правапіс10 красавікаАнатоль Вярцінскі.byРамантызмЮрась СьвіркаПацукЛексычнае значэньнеМагіла льва (паэма)Альжбета ВасілеўскаяПарнафільм у ФранцыіГердаПрыметнікВікікрыніцыФільмБеларускі альфабэтВасіль Быкаў@ЛітДабраномЯнка МаўрТрыбадызмЛетуваМікола ПапекаБірнейкаЭрэкцыяМіхал АнемпадыстаўДругая сусьветная вайнаРэспубліка КарэяСтаніслаў Булак-БалаховічКампутарДаласПаэтХартыя’97ПружаныКрыж Эўфрасіньні Полацкай🡆 More