Брытагаловыя: маладзёвая падкультура

Скінхэды (анг.

skinheads — брытагаловыя; разм. скіны) — носьбіты маладзёвай падкультуры, што ўзьнікла ў 1968 годзе сярод падлеткаў прамысловых раёнаў Ангельшчыны. Першапачаткова наведвалі клюбныя канцэрты чарнаскурых перасяленцаў зь Ямайкі, каб паслухаць іх музыку — ска, рокстэдзі і рэгі. У канцы 1970-х гадоў 2-я хваля падкультуры пашырылася сярод дзяцей беспрацоўных. У якасьці забавы сталі выкарыстоўваць вулічныя бойкі з аднагодкамі ў суседніх раёнах гарадоў. У адзеньні пачалі пераважаць чорныя джынсы, шнураваныя вайсковыя чаравікі на тоўстай падэшве і кароткія курткі без каўняра. Таксама скіны сталі галіць галовы, адкуль узьнік назоў брытагаловыя. Адначасна прыхільнікі фашызму сярод старэйшага пакаленьня пачалі засноўваць клюбы для скінхэдаў, у сувязі з чым станавіліся для іх узорам перайманьня. З гэтага часу адзначаюцца зьбіваньні скінхэдамі чарнаскурых і азіяцкіх працоўных перасяленцаў.

Брытагаловыя: маладзёвая падкультура
Том Макорт, гітарыст гурта «Для скіноў» (1977 г.)

У 1980-я гады падкультура атрымала пашырэньне за межамі Ангельшчыны. У пачатку 1980-х гадоў — у Швэцыі, Нідэрляндах, Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. У сярэдзіне 1980-х — у Францыі, Бэльгіі, Даніі і Швайцарыі. Пасьля 1990-га году — у Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыне, Нарвэгіі, Славеніі і Баўгарыі.

Брытагаловыя: маладзёвая падкультура
Скінхэды ў Лідсе (Ангельшчына, 2012 г.)

Беларусь

Паводле зьвестак Упраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, на травень 2002 году ў Менску налічвалася каля 100 скінхэдаў, у іншых гарадах Беларусі — каля 50. Пераважна старшаклясьнікі сярэдніх школ і навучэнцы прафэйсійна-тэхнічных вучэльняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Брытагаловыя: маладзёвая падкультура  Брытагаловыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Ангельская моваАнгельшчынаБеспрацоўеДжынсыПадлетакРэгіФашызмЯмайка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адам ГлёбусРасейская моваМаксім БагдановічЯўгенія ЯнішчыцМарыя АнтуанэтаЯўген КантылёўЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуВольга ЧамаданаваАвантуры майго жыцьцяАдам Міцкевіч1891Арцём АрашонакБеларускі клясычны правапісГрамадзянінВадзім БолбасІгар БабкоўКнураЗоя КоўшАлесь КажадубСлавамір АдамовічМаладосьць (часопіс)1589ІнфраструктураУсебеларускі народны сходНазоўнікКаханьне без пранікненьняСяржук Сокалаў-ВоюшДрама (аповесьць)МузыкаЭлектронная поштаКінэматографГімн Беларускай ССРБірылаІўеТрыялетАксысВейшнорыяІван ХавалкаЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСорга двухколернаеСтрахаваньнеАнальны сэксКрысталь БойдПростыя сказыХартыя’97Вількамірскі паветСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаДзьмухавецГрызуныКрамаГісторыя СалігорскуЧарнобыльская АЭСШпакПрыслоўеБярозаўка.orgЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБудынакБелы вершМазанЛязьбійская парнаграфіяForbesПастава на каленяхНаша НіваУладзімер МаслоўскіСайгаУладзімер Аляксеевіч АрлоўБеларускае нацыянальнае адраджэньнеСаргоўдСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі🡆 More