Скоп’е: сталіца Рэспублікі Македонія

Ско́п’е (па-македонску: Скопје‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Паўночнай Македоніі.

Насельніцтва на 2002 год складала 506 926 жыхароў.

Скоп’е
мак. Скопје
Скоп’е
Скоп’е: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка Скоп’е: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка
Герб Скоп’я Сьцяг Скоп’я
Краіна: Паўночная Македонія
Кіраўнік: Данэла Арсоўска[d]
Плошча: 571,46 км²
Вышыня: 240 м н. у. м.
Насельніцтва (2002)
колькасьць: 506 926 чал.
шчыльнасьць: 887,07 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +389 02
Паштовы індэкс: 1000
Нумарны знак: SK
Геаграфічныя каардынаты: 41°59′46″ пн. ш. 21°25′54″ у. д. / 41.99611° пн. ш. 21.43167° у. д. / 41.99611; 21.43167 21°25′54″ у. д. / 41.99611° пн. ш. 21.43167° у. д. / 41.99611; 21.43167
Скоп’е на мапе Паўночнай Македоніі
Скоп’е
Скоп’е
Скоп’е
Скоп’е: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.skopje.gov.mk/

Гісторыя

Скоп’е ўпершыню было згадана Кляўдыюсам Пталямэем пад антычным імем «Скубі». Горад быў створаны ў III стагодзьдзі да н. э., а ў 164 годзе да н. э. ён трапіў пад уладу Рыму і стаўся правінцыі Мэзія. У 84 або 85 годзе н. э. імпэратар Даміцыян заснаваў тут калёнію, якая стала пасьля вялікім горадам. З прыходам славянаў у VI стагодзьдзі горад быў захоплены племенем брсяцы, якое дало яму імя «Скоп’е». Падчас валадарства цара Самуіла Скоп’е стаўся на кароткі пэрыяд сталіцай Баўгарскага царства. У далейшым горад напераменку трапляў пад уладу Бізантыйскай імпэрыі і Сэрбіі.

Скоп’е: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Крэпасьць Скоп’я.

19 студзеня 1392 году горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эврэноса і атрымаў імя «Юскюб» (Üsküp). 25—26 кастрычніка 1689 году горад быў заняты аўстрыйскім генэралам Энгельбэртам д’Уга Пікаляміні, які быў вымушаны падпаліць Скоп’е з-за эпідэміі халеры. Горад гарэў два дні і быў неўзабаве цалкам зьнішчаны. У XIX стагодзьдзі Скоп’е ізноў стаўся буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 году скончылася 520-гадовае асманскае валоданьне горадам, але ўжо ў наступным годзе горад быў захоплены сэрбскім войскам і атрымаў сэрбскую назву — «Скопле».

Падчас Першай сусьветнай вайны Скоп’е знаходзіўся пад акупацыяй баўгарскіх і аўстра-вугорскіх сілаў, але зь ейным сканчэньнем горад увайшоў у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў. У Каралеўстве Югаславія з 1929 па 1941 гады Скоп’е зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам Вардарскай банавіны. У Другой сусьветнай вайне Скоп’е было паўторна акупаванае Баўгарыяй, хаўрусьнікам нацысцкай Нямеччыны. 22 красавіка 1941 году баўгарскае войска заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Баўгарыі 9 верасьня 1944 году. 13 лістапада 1944 году горад быў канчаткова вызвалены ад нямецкіх войскаў.

Пасьля 1944 году горад пачаў хутка разьвівацца, што дазволіла яму стаць індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 году ранкам Скоп’е быў разбураны землятрусам (6,9 балаў паводле шкалы Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш за 20 тысячаў засталіся без прытулку. Пасьля землятрусу горад быў адноўлены паводле пляну японскага архітэктара Кэндзо Тангэ. Рэканструкцыя была скончаная пераважна да 1980 году, але многія заплянаваныя будынкі гэтак і ня былі пабудаваныя праз вычарпаньне сродкаў. Гарадзкі пейзаж Скоп’я быў кардынальна зьменены, і горад стаў сапраўдным прыкладам мадэрнісцкай архітэктуры.

Пасьля 1962 годзе ў месьце быў вялікі дэмаграфічны рост. Гэтак да 1981 году насельніцтва ў Скоп’я ужо пераўзвысіла 400 тысяч жыхароў. У горадзе адбыўся значны рост колькасьці македонцаў, пераважна за кошт сельскай моладзі, якая актыўна мігравала ў сталіцу, дзе была ўцягнутая ў працэс рэканструкцыі места. Колькасьць альбанскага насельніцтва таксама павялічылася, калі людзі мігравалі сюды з паўночных вёсак, а таксама з Косава. Гэты працэс быў выкліканы альбо пошукам працы і попытам на працоўную сілу, альбо праз пагаршэньня палітычнай сытуацыі ў Косава, асабліва ў 1990-я гады.

Геаграфія

Скоп’е: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Рака Вардар працякае наўпрост праз горад. На фатаздымку таксама маецца Каменны мост — адзін з сымбаляў гораду.

Скоп’е месьціцца на поўначы краіны, фактычна ў цэнтры Балканскага паўвострава на паўдарозе паміж Бялградам і Атэнамі. Горад быў пабудаваны ў даліне Скоп’я, якая месьціцца ўздоўж рэчышча ракі Вардар, якая ўпадае ў Эгейскае мора на тэрыторыі Грэцыі. Даліна мае шырыню каля 20 км і абмежаваная некалькімі горнымі сьцягамі на поўначы і поўдні. Гэтыя хрыбты абмяжоўваюць пашырэньне гораду. У сваіх адміністрацыйных межах Скоп’е цягнецца больш чым на 33 км, але шырынёю займае ўсяго 10 км. Горад месьціцца прыкладна на вышыні 245 мэтраў над узроўнем мора і займае плошчу 571,46 км², але заселенай ёсьць толькі 337 км², што такім чынам вызначае шчыльнасьць насельніцтва ў 65 жыхароў на гектар. Скоп’е ў сваіх адміністрацыйных межах уключае мноства вёсак ды іншых населеных пунктаў, як то Драчава, Горна-Нэразі і Бардаўцы. Паводле перапісу 2021 году, сам горад налічваў каля 422 540 жыхароў. На паўночным усходзе места ажно сягае мяжы з Косава.

Клімат

Скоп’е мае вільготны субтрапічны клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна. Сярэднегадавая тэмпэратура складае 13,5°C. Ападкаў адносна замала праз дажджавы цень ад Паўночнаальбанскіх гораў на паўночным захадзе. Ападкаў значна менш, чым на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора на той жа шыраце. Лета доўгае, гарачае і адносна сухое зь нізкай вільготнасьцю. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ў Скоп’і складае 31°C. Звычайна ў Скоп’і штогод назіраецца 88 дзён з тэмпэратурай вышэй за 30°C і 10,2 дзён з тэмпэратурай вышэй за 35°C. Зімы кароткія, адносна прахалодныя і вільготныя. Сьнегапады ёсьць звычайнай зьявай у зімовы пэрыяд, але доўга сьнег не ляжыць. Звычайна сьнежнае покрыва трымаецца толькі некалькі гадзінаў або некалькі дзён, калі сьнегапады асабліва моцныя. Улетку тэмпэратура сягае вышэй за 31°C, а часам вышэй за 40°C. Увесену і ўвосень тэмпэратура вагаецца ад 15°C да 24°C. Узімку дзённая тэмпэратура прыкладна вагаецца ў дыяпазоне ад 5 да 10°C, але ноччу яна часта апускаецца ніжэй за 0°C, а часам ніжэй за −10°C. Тэмпэратура цягам году вагаецца ад −13°C да 39°C. Ападкі разьмяркоўваюцца аднамерна цягам году, найбольшая іхняя колькасьць выпадае з кастрычніка па сьнежань і з красавіка па чэрвень.

Эканоміка

Скоп’е: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Невялікі бізнэсовы раён у Скоп’і.

Скоп’е зьяўляецца сярэднім эўрапейскім горадам, але з-за сваёй адміністрацыйнай функцыі, яго можна параўнаць зь невялікімі рэгіянальнымі мегаполісамі, як то Сафія і Тэсалёнікі. Дзякуючы таму, што Скоп’е зьяўляецца сталіцай і найбуйнейшым горадам у Паўночнай Македоніі, тут канцэнтруецца значная доля нацыянальнай эканомікі. Скопскі рэгіён, які ахоплівае горад Скоп’е і некаторыя суседнія муніцыпалітэты, вырабляе 45,5% македонскага СУП. У 2009 годзе рэгіянальны СУП на душу насельніцтва склаў 6 565 даляраў ЗША, або 155% ад СУП на душу насельніцтва Паўночнай Македоніі. Гэтая лічба, аднак, меншая за такі ж паказчык Сафіі (10 106 даляраў ЗША), Сараева (10 048 даляраў ЗША) або Бялграду (7983 даляры ЗША), але вышэй за Тырану (4126 даляраў ЗША).

З-за таго, што ў краіне больш няма іншых даволі вялікім гарадоў, а таксама з-за разьмяшчэньня ў горадзе палітычнай і эканамічнай цэнтралізацыі, вялікая колькасьць македонцаў, якія пражываюць за межамі Скоп’я, працуюць у самом горадзе. Дынамізму гораду таксама спрыяе адток сельскага насельніцтва, а ня толькі з Паўночнай Македоніі, але і з Косава, Альбаніі і Паўднёвай Сэрбіі.

Ад 1995 году ў Скоп’і працавала Македонская біржа. У горадзе месьціліся галаўныя сядзібы такіх буйных прадпрыемстваў, як «Македонскі Тэлекам» і «Электрастанцыі Паўночнай Македоніі».

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Скоп’е ГісторыяСкоп’е ГеаграфіяСкоп’е ЭканомікаСкоп’е АсобыСкоп’е КрыніцыСкоп’е Вонкавыя спасылкіСкоп’еМакедонская моваПаўночная Македонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛіндаВасіль БыкаўЛетувісыЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеГраматычнае значэньнеГрамадзянінСкідзельДрама (аповесьць)ЭўропаПацукЧалавек-аўтапілаКлеапатраГенадзь КарпенкаАкторЧорны сьпіс ЭўразьвязуТутэйшыя (выраз)Партыя аматараў піваHTMLМэдыяВікіАндрэй КурэйчыкTor BandГрэбляМар’ян ДуксаЖамойцьВіла17 красавікаСьцяг БанглядэшДзіцячая парнаграфіяЛеў ЧайлыткаЧалавекЗьміцерДжавагарлал НэруГарнастайМарына ВасілеўскаяАфанасі ФіліповічСтарабеларуская моваYouTubeЖыгімонт АўгустВікіпэдыяІмёны ліцьвінаўКанюшынаТацяна СапачПаўстаньне 1863—1864 гадоўЮрась Сьвірка1589Злучаныя Штаты АмэрыкіДражна (Менская вобласьць)Страчаны райЛюцыян ЖалігоўскіПагоня (песьня)ДаўгаБеларуская моваУладзімер МаслоўскіБлакітная сойкаНаша НіваАляксандар ЛукашэнкаКараман (імя)БеларусьАнатоль ВялюгінАлесь СавіцкіТалачынТэўтонскі ордэнАнтонімыГісторыя СалігорскуРыгор МарцьянаўГерб Беларусі🡆 More