Сейны: места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы

Се́йны (польск.

Sejny) — места ў Польшчы, на рацэ Марысе. Адміністрацыйны цэнтар Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 5641 чалавек. Знаходзяцца за 133 км на поўнач ад Беластоку

Сейны
лац. Siejny
польск. Sejny
У цэнтры места
У цэнтры места
Сейны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Сейны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Сейнаў Сьцяг Сейнаў
Першыя згадкі: 1522
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сейненскі
Плошча: 4,94 км²
Насельніцтва
колькасьць: 5641 чал. (2012)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-500
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 23.35° у. д. / 54.1; 23.35 23°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 23.35° у. д. / 54.1; 23.35
Сейны на мапе Польшчы
Сейны
Сейны
Сейны
Сейны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Сейны — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі летувісаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдяў.

Назва

Юры Грудзінскі, які ў 1593 годзе заснаваў мястэчка на месцы сучасных Сейнаў, сьпярша назваў яго Юр’евам (Juriewo) — ад беларускай формы свайго імя (польская форма — Jerzy). Аднак назва не прыжылася і мястэчка сталі называць Сейнамі паводле ракі Сейны (цяпер Марыха). У яцьвяскай мове ёсьць слова seina, якое азначае прырэчныя травы. Зь яцьвяскай мовы таксама выводзяць назвы азёраў і мясцовасьцяў у ваколіцах Сейнаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Сейнаў вядзецца ад 22 сьнежня 1522 году, калі тут заснавалі двор. У гэты час ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1593 годзе Юры Грудзінскі, староста пераломскі, выкупіў двор у Сапегаў і заснаваў тут мястэчка, якое зь цягам часу сталі называць Сейнамі.

У 1602 годзе Грудзінскія заснавалі ў Сейнах кляштар дамініканаў. У XVII ст. мястэчка, відаць, атрымала Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі выява Сьвятога Юрыя Пераможцы, які перамагае цмока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сейны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Аўгустоўскай губэрні. У канцы XIX ст. у Сейнах было 249 будынкаў, дзейнічалі касьцёл, збор і сынагога. Штовосень у месьце адбываўся кірмаш, дзе галоўным прадметам гандлю былі сушаныя грыбы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сейны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сейны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сувальскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сейны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1828 год — 3514 чал.; 1838 год — 3245 чал.; 1848 год — 3902 чал.; 1856 год — 3274 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2012 год — 5641 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Збор эвангелісцкі (XIX ст.; цяпер касьцёл Маці Божай Чанстахоўскай)
  • Капліца Сьвятой Агаты (1789)
  • Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1610—1619, 1760)
  • Ратуша (1846)
  • Сынагога Белая (1860—1870)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Сейны НазваСейны ГісторыяСейны НасельніцтваСейны Турыстычная інфармацыяСейны ГалерэяСейны КрыніцыСейны ЛітаратураСейныБеластокГорадМарыхаПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСейненскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя АнтуанэтаДзьмухавецЯнка СіпакоўАзначэньне (часьціна сказу)ВільняІндаэўрапейскія мовыДотык пісі рукоюУладзімер МаслоўскіQ AwardsRSSВойска Рымскай імпэрыіBayraktar TB2ВушніцаЛюбВейшнорыяАфанасі ФіліповічТхор стэпавыПацукВасіль ІгнаценкаЗамоваЛіндаЛетуваISO 3166Андрусь ГорватВугорская моваEBayТожабеларусАнатоль СысПавал ДураўКнураАстравецЛетувізацыяМазанПрыказкаАндрэй ДынькоКітаСпарышГражына (паэма)ВербавічыКаштоўная папераАрцём ДзенісенкаПарнаграфія ў ЗШАПэрфэкт-10Маршы недармаедаўЛюдміла РублеўскаяІван ШамякінЗьміцерЮрась СьвіркаЭлектронная поштаБярэзаньДыялекты беларускай мовыАВілаЛеў ЧайлыткаСакрат ЯновічАмонімЗнак рашоткі (актаторп)Вэб-сайтГаліцка-Валынскае княстваDiggПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіЯнка БрыльЛетувісыПольшчаЛацінкаКунілінгусДзед ТалашДзеяслоў🡆 More