Сахалінская вобласьць, суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе краіны, на высьпе Сахалін і Курыльскіх выспах.
Абмываецца Ахоцкім і Японскім марамі.
| |||
Афіцыйная мова | расейская | ||
Тып суб’екту фэдэрацыі | Вобласьць | ||
Фэдэральная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Эканамічная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Сталіца | Паўднёва-Сахалінск | ||
Губэрнатар | Аляксандар Харашавін | ||
Плошча — Усяго — % Вада | 40 месца 87 100 км² | ||
Насельніцтва — Усяго (2006) — Шчыльнасьць | 70 месца 546 695 6,1/км² | ||
Аўтамабільны код | 65 | ||
Часавы пас | UTC+10...+11 |
Уздоўж берагоў выспы Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самая высокая кропка выспы — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх выспаў гарыстая (найвышэйшая кропка — гара Алаід, 2339 м); вядома каля 160 вульканаў, 40 зь якіх дзеючыя; высокая сэйсмічнасць. На тэрыторыі вобласьці багата азёраў, балотаў. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).
Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —6 (на поўдні) да —24 градусаў (на поўначы), сярэдняя тэмпэратура жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы); колькасьць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у горах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласьці распаўсюджаныя рэдкастойная ліствяжная тайга (на поўначы), лясы з аянской елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шырокаліственныя лясы зь ліянамі (на паўднёвым захадзе); у горах — зарасьнікі каменнай бярозы і кедравага стланіку.
Сахалінская вобласьць адрозніваецца высокай урбанізаванасьцю. Толькі менш за 14% насельніцтва вобласьці жыве ў вёсках. Большасьць насельніцтва — расейцы (85%).
Нацыянальны склад
Народ | Колькасьць, 2002, тыс. (*) |
---|---|
Расейцы | 84,3% |
Карэйцы | 5,4% |
Украінцы | 4,0% |
Татары | 1,25% |
Беларусы | 1,0% |
Іншыя | 4,05% |
Смяротнасьць перавышае нараджальнасьць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсыўнага паніжэньня агульнай колькасьці насельніцтва.
Сахалінская вобласьць спэцыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасьці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасьці. У вобласьці вядзецца здабыча нафты, газу, вугалю. Асноўныя галіны прамысловасьці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасьць; паліўная, вытворчасьць будматэрыялаў. Сахалінская вобласьць зьяўляецца манапалістам у Расеі па вытворчасьці харчовага агара.
Сахалінская вобласьць падзяляецца на 17 раёнаў:
Сахалінская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сахалінская вобласьць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.