Канстантынопаль Сафійскі Сабор

Сафійскі сабор (па-грэцку: Ἁγία Σοφία; па-турэцку: Ayasofya) — былы праваслаўны сабор, потым — мячэт, цяпер — музэй, сусьветна вядомы помнік бізантыйскай архітэктуры, сымбаль «залатых часоў» Бізантыі.

Канстантынопаль Сафійскі Сабор
Выгляд на Сафійскі сабор

У часы Бізантыйскай імпэрыі сабор знаходзіўся ў цэнтры Канстантынопалю каля імпэратарскага палаца. У цяперашнія часы знаходзіцца ў цэнтры Стамбула, у раёне Султанахмэт. Пасьля захопу горада асманамі ў 1453 годзе Сафійскі сабор быў ператвораны ў мячэт, а ў 1935 годзе атрымаў статус музэю. У 1985 годзе сабор разам зь іншымі помнікамі гістарычнага цэнтра Стамбула быў залічаны ў склад Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.

Больш чым тысяча гадоў Сафійскі сабор быў самым вялікім храмам у сьвеце, да таго моманту, пакуль ня быў пабудаваны Сабор Сьвятога Пятра ў Рыме. Вышыня сабора — 55,6 мэтраў, дыямэтар купала — 31 мэтар.

Гісторыя

Першыя збудаваньні

Канстантынопаль Сафійскі Сабор 
Фрагмэнты базылікі Тэадосіюса

Сабор быў пабудаваны ў 324—337 гадох пры бізантыйскім імпэратары Канстантыне I. У Сакрата Схалястыка будаўніцтва першага храма, званага Сафіяй, адносіцца да кіраваньня імпэратара Канстанцыюса II. Аднак на думке некаторых навукоўцаў Канстанцыюс толькі пашырыў пабудову Канстантына. Сакрат Схалястык паведамляе дакладную дату асьвячэньня храма: «па ўзьвядзеньні Эўдоксіюса на біскупскі пасад сталіцы, асьвечана была вялікая царква, вядомая пад імем Сафіі, што здарылася ў дзясятае консульства Канстанцыюса й трэцяе кесарства Юліяна, у пятнаццаты дзень месяца лютага». З 360 па 380 гады Сафійскі сабор знаходзіўся ў руках арыянаў. Імпэратар Тэадосіюс I у 380 годзе перадаў сабор праваслаўным і 27 лістапада асабіста ўвёў у сабор Рыгора Багаслова, неўзабаве абранага новым канстантынопальскім арцыбіскупам.

Гэты храм згарэў падчас народнага паўстаньня ў 404 годзе. Пабудаваная ізноў царква была зьнішчана пажарам 415 году. Імпэратар Тэадосіюс II загадаў выбудаваць на гэтым жа месцы новую базыліку, што было выканана ў тым жа годзе. Базыліка Тэадосіюса згарэла ў 532 годзе падчас паўстаньня «Ніка». Ейныя руіны былі выяўленыя толькі ў 1936 годзе падчас раскопак на тэрыторыі сабора.

Канстантынаўскі й Тэадосіеўскі храмы былі вялікімі пяцінэфнымі базылікамі. Беднае ўяўленьне пра яе даюць толькі археалягічныя знаходкі, якія дазваляюць меркаваць толькі пра ейныя вялікія памеры й багаты мармуравы строй. Таксама, грунтуючыся на ейных старажытных апісаньнях, робяць выснову, што над ейнымі бакавымі нэфамі разьмяшчаліся двухярусныя галерэі, падобныя пабудаванай адначасова зь ёй базылікі Сьвятой Ірыны.

Будаўніцтва Юстыніянавай базылікі

Канстантынопаль Сафійскі Сабор 
Анёл паказвае Юстыніяну мадэлю сабору Сьвятой Сафіі

Згодна зь Янам Малялям, храм згарэў 13 студзеня 532 году падчас паўстаньня Ніка. Праз сорак дзён пасьля пажару імпэратар Юстыніян I загадаў на ягоным месцы пабудаваць новую царкву з тым жа назовам, якая павінна была стаць па ягонай задуме упрыгажэньнем сталіцы й служыць выразам велічы імпэрыі. Для ўзьвядзеньня грандыёзнага храма Юстыніян выкупіў у прыватных уласьнікаў бліжэйшыя вучасткі зямлі й загадаў зьнесьці па іх існыя пабудовы. Для кіраўніцтва працамі Юстыніян запрасіў лепшых архітэктараў таго часу: Ісыдара Мілецкага і Антэмія Тральскага, якія раней зарэкамендавалі сябе ўзьвядзеньнем царквы Сьвятых Сергія і Вакха. Пад іхных кіраўніцтвам працавала штодня па 10 тысяч працаўнікоў.

Канстантынопаль Сафійскі Сабор 
Будаўніцтва сабору (мініютура х кронікі Канстантына Манасіі)

На пабудову быў выкарыстаны найлепшы будаўнічы матэрыял. Мармур прывозілі з Праконіса, Нумідыі, Карыста й Ераполісу. Таксама ў Канстантынопаль паводле імпэратарскага цыркуляру звазіліся архітэктурныя элемэнты старажытных пабудоваў, як то з Рыма былі дастаўленыя восем порфіравых калёнаў, узятых з храма Сонца, а з Эфэсу восем калёнаў зь зялёнага мармуру. Акрамя мармуровых упрыгожваньняў Юстыніян, з мэтай надаць храму небывалы бляск і раскошу, выкарыстаў на ягонае ўпрыгожваньне золата, срэбра, слановую костку.

Пышнасьць храма да такой ступені дзівіла народную фантазію, што склаліся легенды аб непасрэдным удзеле ў ягоным збудаваньні нябесных сілаў. Паводле адной легендзе, Юстыніян хацеў пакрыць золатам сьцены Сьвятой Сафіі ад падлогі да скляпеньняў, але астролягі прадраклі, што «ў канцы стагодзьдзяў прыйдуць вельмі бедныя цары, якія, з мэтай захапіць усе багацьця храма, зрыюць яго да падмурку», і імпэратар, які клапаціўся пра сваю славу, абмежаваў раскошу пабудовы.

Будаўніцтва сабора паглынула тры гадавыя прыбыткі Бізантыйскай імпэрыі. «Салямон, я перасягнуў цябе!» — такія словы прамовіў, паводле паданьня, Юстыніян, увайшоўшы ў пабудаваны сабор і маючы на ўвазе легендарны Ерусалімскі Храм. Урачыстае асьвячэньне храма 27 сьнежня 537 году зьдзейсьніў канстантынопальскі патрыярх Міна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Канстантынопаль Сафійскі Сабор  Сафійскі сабор (Канстантынопаль)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Канстантынопаль Сафійскі Сабор ГісторыяКанстантынопаль Сафійскі Сабор КрыніцыКанстантынопаль Сафійскі Сабор Вонкавыя спасылкіКанстантынопаль Сафійскі СаборБізантыйская імпэрыяГрэцкая моваМячэтПраваслаўеТурэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга Харлан800Беларуская сацыялістычная грамада1xbetГарадзенскі раёнРадаўніцаВікіпэдыяMozilla FirefoxДуданТратылавы эквівалентЭдуар Анры АўрыльУсходні ТыморМіндоўгСынтэзатарISO 4217Антон АстаповічКабінэт міністраў УкраіныА̨У капцюрох ГПУРакаўЗШАЧырвона-зялёны сьцяг8XMLВікікрыніцы2003ОхрыдІнстытут лесуЯнка БрыльКімантБерасьцейская вобласьцьПагоняЯзэп ЛёсікВасіль ЗахаркаАнтоніё ВівальдзіЭнэргаатамАўтарытарызмДзень незалежнасьці БеларусіБеларусьHromadske.TVДзень РэспублікіГарнастайГайла (імя)Вацлаў ЛастоўскіГрупавы сэксМіхаіл ГарбачоўКанапаДжымі ЎэйлзКантыгердАбу Бэкір ШабановічФундацыя «Вікімэдыя»ЧыкагаСутартБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВіктар ЛісковічАркадзь МарціновічШываІнфармацыяГлінішчаСяргей Краўчанка (музыка)1980ФіліпіныГолас Амэрыкі🡆 More