Санта Брэмар

23°40′19″ у. д. / 52.14472° пн. ш.

23.67194° у. д. / 52.14472; 23.67194

«Са́нта Брэ́мар» — сумеснае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1998 году ў Берасьці.

«Санта Брэмар»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 1998 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі Міхаіл Машэнскі
Уласьнікі Аляксандар Машэнскі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Берасьце
Адрас Ленінскі раён, вул. Кацін Бор, д. 106
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя водарасьці, ікра, кансэрва, марозіва, морапрадукты, напоі, паўфабрыкаты, рыба, салата, спрэд і сурымі
Лік супрацоўнікаў 5500 (2021 год)
Матчына кампанія холдынг «Санта»
Даччыныя кампаніі «Расейскае мора» (Балашыха, Маскоўская вобласьць)

На 2021 год выпускала звыш 1000 найменьняў харчаваньня 13 відаў: селядзец, чырвоная рыба, ікра, спрэд, морапрадукты, сурымі, кансэрва, салата, водарасьці, паўфабрыкаты, марозіва, вада і напоі. Вырабы збывалі ў 45 краінах. Беларуска-нямецкае прадпрыемства наймала звыш 5500 працаўнікоў. За 2020 год на 6 заводах у Беларусі і Расеі выпусьцілі звыш 120 000 тонаў выбараў пад 7-ю таварнымі знакамі: «Санта Брэмар», «Расейскае мора» і «Маціяс» (рыба), «Бабуля Гануля» (варэнікі і пяльмені), «Юкі», «Топ» і «Салета» (марозіва). Морапрадукты і рыбу закупалі ў 20 краінах. Замежныя гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў 4 краінах Эўропы — Малдове (Кішынёў і Рышкань), Нямеччыне (Брэмэгафэн), Расеі (Балашыха, Маскоўская вобласьць) і Ўкраіне (Сьвятапятроўскае сяло, Кіева-Сьвятошынскі раён).

Мінуўшчына

На пачатку 1998 году начальнік канструктарскага бюро заводу Міхаіл Машэнскі разам з сынам Аляксандрам заснаваў у Берасьці беларуска-нямецкае прадпрыемства «Санта Брэмар», якое стала выпускаць філе селядца пад таварным знакам «Маціяс». У сакавіку 1998 году прадпрыемства ўступіла ў свабодную эканамічную зону «Берасьце». У 2000 годзе пачалі вырабляць марозіва «Топ» у вафэльных кубках. У 2001 годзе запусьцілі вытворчасьць марозіва «Юкі» ў выглядзе брыкетаў, тартоў і эскімо. У 2002 годзе сталі вырабляць ікру мойвы ў падліве. У 2003 годзе вытворчасьць пашырылі за кошт пяльменяў «Бабуля Гануля». Пазьней да іх дадалі бліны, варэнікі, клёцкі, сырнікі і цеста. У 2004 годзе першымі ў Беларусі пачалі выпуск крабавых палачак з сурымі. Пазьней вытворчасьць дапоўнімі салатамі «Самы час» і такімі морапрадуктамі ў алеі і заліўцы, як васьміногі, кальмары, каракаціцы, крэвэткі і мідыі. У 2006 годзе пачалі вырабляць прыпраўлены ласось, у тым ліку сёмгу і фарэль з Нарвэгіі. Яго сталі выпускаць без кансэрвантаў на 4-ы дзень пасьля ўлову. У 2010 годзе запусьцілі новую вытворчасьць філе селядца. У 2013 годзе «Санта Брэмар» набыла прадпрыемства «Расейскае мора».

У 2015 годзе пачалася вытворчасьць крэм-пасты з антарктычнага крылю. На сакавік 2015 году «Санта Брэмар» вырабляла звыш 500 найменьняў харчаваньня, якое пастаўлялі ў краіны Азіі, Паўночнай Амэрыкі, Эўропы і Новую Зэляндыю. Таксама «Санта Брэмар» было даччыным прадпрыемствам СП «Санта Імпэкс Берасьце». На красавік 2015 году прадпрыемства налічвала 5 цэхоў і наймала звыш 3500 чалавек. Звыш паловы збыту прыпадала на Беларусь. «Санта Брэмар» быў найбольшым вытворцам ікры, морапрадуктаў і рыбы ў Беларусі. На лістапад 2015 году «Санта Брэмар» перапрацоўваў да 100 тонаў селядца штодня. На чэрвень 2017 году «Санта Брэмар» вырабляў 60 тонаў марозіва за содні, большасьць якога складаў плямбір 15-адсоткавай тлустасьці. Сярод іншага, выпускалі жэлейны лёд, лёд з мармэлядам, марозіва-суфле, ёгуртнае марозіва, шматслойныя рулеты і торты зь бісквітам. У Беларусі збывалі 25 % марозіва, а большасьць пастаўлялі ў Расею, Ізраіль, Малдову, Грузію, Канаду і Кітай. 18—22 лютага ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) «Санта Брэмар» прадставіў свае вырабы на Міжнароднай выставе харчаваньня Заліва. 1 сакавіка 2019 году падчас «Вялікай размовы ў прэзыдэнта» ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» кіраўнік прадпрыемства «Санта Брэмар» Аляксандар Машэнскі згадаў: «Першы калгас, у які мы пайшлі з інвэстыцыямі — гэта парадку 40 мільёнаў даляраў — толькі зараз, пасьля 10 гадоў, пачаў даваць аддачу». 23 кастрычніка 2019 году Галоўная мытная ўправа Кітаю акрэдытавала «Санта Брэмар» для паставак рыбы. Па выніках 2020 году «Санта Брэмар» увайшоў у 10-ку найбольшых падаткаплатнікаў Берасьцейскай вобласьці. У 2021 годзе адчынілі безадкідавую таварню. На 2021 год «Санта Брэмар» выпускаў звыш 1000 найменьняў харчаваньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лерыцкі раёнПераросьля (гміна)Вялікі ЛёнданКаталянская моваГАЗ-53Бурбалка даткомаўАльгердаваПукуЛеанід Левін2024Бісэксуальная парнаграфіяМікола ПапекаСэксВойнаЖывіляХлебРусіфікацыя БеларусіІгар ІваноўМойша КульбакАдэскія ліманыЗвонАлесь СавіцкіФранцыяДзяніс ШчарбіцкіГабрэіСтудзеньДамавандЖывёлыПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)КліматПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ГубэрнатарМікола МятліцкіЛеў ВыгоцкіПлязмаВэб-старонкаРымкі (Пастаўскі раён)Полацкае княстваUSS Nautilus (SSN-571)СловаПошукавая аптымізацыяВаляр’ян ЯнушкевічХазарыНазоўнікМасачусэцкі тэхналягічны інстытутМайкл СьмітПалачаныНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыІўеСонечная электрастанцыяРуская моваЖаан КапдэвіляЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўАзатотЛітГорадняМікола ГусоўскіGoogle🡆 More