Саматэвічы

Саматэ́вічы — былая вёска ў Беларусі, на рацэ Чарняўцы.

Уваходзіла ў склад Беладубраўскага сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзілася за 30 км на паўднёвы захад ад Касьцюковічаў, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія КрычаўСураж); на аўтамабільнай дарозе Касьцюковічы — Красная Гара.

Саматэвічы
лац. Samatevičy
Траецкая царква
Траецкая царква
Першыя згадкі: 1585
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Касьцюковіцкі
Сельсавет: Беладубраўскі
Насельніцтва: 11 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2245
СААТА: 7235804131
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′10″ пн. ш. 31°50′7″ у. д. / 53.21944° пн. ш. 31.83528° у. д. / 53.21944; 31.83528 31°50′7″ у. д. / 53.21944° пн. ш. 31.83528° у. д. / 53.21944; 31.83528
Саматэвічы на мапе Беларусі ±
Саматэвічы
Саматэвічы
Саматэвічы
Саматэвічы
Саматэвічы
Саматэвічы
Саматэвічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Саматэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Радзіма беларускага паэта Аркадзя Куляшова. У выніку Чарнобыльскай катастрофы 1986 году вёска апынулася на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі, а яе жыхароў перасялілі ў Новыя Саматэвічы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Саматэвічы як сяло Крычаўскага староства Амсьціслаўскага ваяводзтва датуецца 1585 годам. У 1688 годзе тут існавала царква. Паводле інвэнтару Крычаўскага староства 1694 году ў Саматэвічах было 4 дымы, паводле інвэнтару 1709 году — 8 дымоў, 6 валок зямлі. На 1747 год — 23 двары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Саматэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні. Побач зь сялом існавала аднайменнае мястэчка, дзе было 42 двары. На 1779 год тут было 46 двароў, у складзе маёнтку графа Р. Пацёмкіна.

У 1842 годзе ў Саматэвічах збудавалі мураваную царкву Сьвятой Тройцы. На 1848 год у сяле было 60 двароў. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Саматэвічах народную вучэльню. З 1867 году ў мястэчку штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1886 год у Саматэвічах было 94 двары, дзейнічалі царква і касьцёл, працавалі валасная ўправа, школа, лякарня, вятрак, заезны дом, 6 крамаў, вінакурня. На 1888 год у Саматэвічах было 97 двароў, працавалі валасная ўправа, пошта і 4 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднаменныя мястэчка (77 двароў, малітоўны дом, фэльчарскі ўчастак, багадзельня, крама, карчма) і сяло (162 двары, царква, хлебазапасны магазын). На 1909 год у мястэчку было 97 двароў, у сяле — 144 двары.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Саматэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Саматэвічы вярнулі БССР, дзе 20 жніўня яны сталі цэнтрам сельсавету Касьцюковіцкага раёну Калінінскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці. У 1935 годзе мястэчка і сяло электрафікавалі.

У 1977 годзе да Саматэвічаў далучылі вёскі Зелянковічы 1 і Зелянковічы 2. У 1984 годзе ў вёсцы заснавалі Літаратурны музэй імя Аркадзя Куляшова (у 1986 годзе яго перавялі ў Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй). У гэты час на галоўнай вуліцы Саматэвічаў месьціліся гаспадарчая і харчовая крамы, кнігарня, дашкольная ўстанова, школа, лякарня і пошта. На 1986 год у вёсцы было 424 двары.

28 красавіка 1986 году, празь дзень па Чарнобыльскай катастрофе, над вёскай праліўся дождж з хмары, утворанай выкідамі ад выбуху рэактара. У выніку ўзровень радыяцыйнага забруджваньня склаў звыш 30 кюры. У 1991 годзе, па выступленьні генэральнага сакратара КПСС Міхаіла Гарбачова ў мясцовым клюбе, вяскоўцаў адсялілі ў новы пасёлак непадалёк, які атрымаў назву Новыя Саматэвічы. Бульдозэрамі разбурылі і засыпалі зямлёй 1,5 тыс. адселеных дамоў. На 2011 год тут налічвалася звыш 10 самасёлаў, у тым ліку адна сям’я з 2 дзецьмі. На ўлік сваё месца жыхарства паставіў толькі 1 вясковец. 30 чэрвеня 2015 году вёска ліквідаваная.

Геаграфія

Саматэвічы знаходзяцца на ўсходзе Магілёўскай вобласьці, за 185 км ад Магілёва. За 10 кілямэтраў ад вёскі праходзіць граніца з Бранскай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі. Празь вёску цячэ рака Чарняўка, прыток Беседзі (басэйн Дняпра), непадалёк пачынаецца рака Алёшня.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1772 год — 197 чал.; 1779 год — 220 чал.; 1795 год — 220 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 289 чал.; 1834 год — 349 чал.; 1858 год — 408 чал.; 1880 год — 473 чал. у сяле Саматэвічах; 1886 год — 523 чал. у сяле Саматэвічах; 1888 год — 744 чал. у сяле Саматэвічах; 1897 год — 494 чал. у мястэчку Саматэвічах і 953 чал. у сяле Саматэвічах
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 744 чал. у мястэчку Саматэвічах і 1006 чал. у сяле Саматэвічах; 1959 год — 1048 чал.; 1986 год — 1098 чал.; 1999 год — 48 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 1 чал.; 2010 год — 20 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Мэмарыяльны камень А. Куляшову
  • Помнік расстраляным жыдам
  • Царква Сьвятой Тройцы (1842; мураўёўка), дзе знаходзіцца крыпта з трыма цаглянымі трунамі. У адной труне пахавалі мясцовага зямяніна-фундатара царквы, у другой — яго маці

Галерэя

Асобы

Дадатковыя зьвесткі

  • Мясцовая цагельня, паводле старажытнага звычаю, прадавала вырабленую цэглу па 10-дзённым апусканьні ў ваду, калі тая не набірала вагу
  • Штогод 2 жніўня (у дзень прарока Ільлі) да самай Чарнобыльскай катастрофы 1986 году ў Саматэвічах адбываўся кірмаш з удзелам гасьцей з Расеі і Ўкраіны

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Саматэвічы ГісторыяСаматэвічы ГеаграфіяСаматэвічы НасельніцтваСаматэвічы Турыстычная інфармацыяСаматэвічы ГалерэяСаматэвічы АсобыСаматэвічы Дадатковыя зьвесткіСаматэвічы КрыніцыСаматэвічы ЛітаратураСаматэвічы Вонкавыя спасылкіСаматэвічыБеладубраўскі сельсаветБеларусьКасьцюковіцкі раёнКрасная Гара (Бранская вобласьць)КрычаўМагілёўская вобласьцьСуражЧарняўка (прыток Бесядзі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВіялянчэльNokia 5140Адольф ГітлерРэспубліка Сэрбская КраінаСымон БудныКузьма ЧорныВэб-сэрвэрМаксім БагдановічQR-кодТадзіяна КляшторнаяАнгельская мова1896МастаўтЧорная дзіркаДругая сусьветная вайнаГенадзь Валер’евіч ШутаўБрыгада (войска)ЧэрвеньПарнаграфія для жанчынАнатоль СербантовічАўстраліяРагнедаЖаночая рыфмаСтаражытны РымРАУСUbuntuАлесь РазанаўВячаслаў ЧамярыцкіЖомайдзь (Клецкі раён)Саюз вызваленьня БеларусіАлегорыяДзьвінскМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніЖазэф Люі Гей-ЛюсакДотык пісі рукоюСтатусбанкБеларускае ПалесьсеВугоршчынаУладзімер ДубоўкаАнтарктыдаБеларускі нацыяналізмПаўночна-Заходні крайФранцішак СкарынаГарнастайДарога Р43 (Беларусь)Жаночая эякуляцыяМікола ПапекаГеаграфічныя каардынатыЛяндвароваПГрыгорыюс V (папа рымскі)Алесь БадакМіхась ПазьнякоўМадэль OSIВіталь ВольскіКірыл КоктышДаўмонт (імя)Дзень ПерамогіГішпаніяАпавядальны сказІвонка Сурвіла🡆 More