Салінскі Мір

Салінскі мір — умова, складзеная паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.

Узгадненьне тэксту ўмовы адбылося 23 красавіка 1398 году ў Горадні, абмен умоўнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім Вітаўтам і вялікім магістрам Ордэна Конрадам фон Юнгінгенам — 12 кастрычніка 1398 году на высьпе Саліне (на Нёмане, насупраць утокі ракі Нявежы).

Салінскі мір
Падпісаная 12 кастрычніка 1398 году
 ·  месца выспа Салін на Нёмане
Салінскі Мір
Тэўтонскі Ордэн. Жамойць пазначана ружовым колерам

Згодна з умовай прадугледжвалася літоўская дапамога Ордэну для заваяваньня Пскова і ордэнская падтрымка ВКЛ для авалоданьня Вялікім Ноўгарадам і паходу супраць Залатой Арды. Вітаўт абяцаў саступіць Ордэну Жамойць да ракі Нявежа і палову Судувы; сваім парадкам, Ордэн абавязваўся не падтрымліваць прэтэнзіяў Сьвідрыгайлы на сталец ВКЛ.

Неафіцыйна Вітаўт заручыўся згодай Ордэна з сваімі плянамі дабівацца поўнай незалежнасьці ад Польшчы; на сьвяткаваньнях у гонар падпісаньня Салінскага міру Вітаўт быў адзінадушна абвешчаны фэадаламі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насьцярожанае стаўленьне да ўмовы польскага караля Ягайлы, а пляны захопу Ноўгараду і Пскова прывялі да пагаршэньня дачыненьняў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама Маскоўскім і Цьвярскім вялікімі княствамі. Рэальнай падтрымкі ў рэалізацыі сваіх экспансіянісцкіх плянаў Вітаўт не атрымаў, што, у прыватнасьці, абумовіла паразу войскаў ВКЛ у бітве на Ворскле 1399 году.

Варункі Салінскага міру былі ўдакладнены Рацёнскім дагаворам 1404 году, да якога далучылася і Польшча.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеВітаўтГорадняДамоваКонрад фон ЮнгінгенНявежа (Летува)НёманСалінТэўтонскі ордэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

26 красавікаАзэрбайджанская моваЯкасныя прыметнікіГалоўная старонкаЭнэргіяГунтВадзім БолбасЗаходнерусізмЗдароўеМіхась ЗарэцкіЗлучнікАрцём АрашонакПаўстаньне 1863—1864 гадоўЛяхавіцкі замакКові (рэжысэр)Чорны замак АльшанскіІван ЧыгрынаўЮры СабалеўскіГішпаніяВольныя матэрыялыМіра (імя)Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваСалатная цыкорыяВіктар ЖыбульСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБацькаўшчынаПольшчаЯўгенія ПфляўмбаўмДыяніз ІлкавічСьвяты ЮрыДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ГарнастайФіліпіныНіл ГілевічЛіза КудроўГідуныАнатоль БутэвічАндрэй ФедарэнкаКаханьне без пранікненьняSQLЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)ПалесьсеПэнтгаўс (часопіс)Пабуджальны сказСакрат ЯновічІгнат ДамейкаНаваполацакСуд Маскоўскага раёну (Менск)ЧасКірыл СтаселькаЖанна Некрашэвіч-КароткаяЮрась ШамецькаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьЛюдміла РублеўскаяГейтартПарнаграфія ў ЧэхііУ краіне райскай птушкіНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Антон ЛуцкевічСтатусбанкДарожная сеткаПошукавая аптымізацыяСябарСэрбская мова2024ЦмокМаксім БагдановічАлесь СавіцкіБАТЭ Барысаў🡆 More