Пінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Былы касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Былы касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°07′06.24″ пн. ш. 26°06′37.94″ у. д. / 52.1184° пн. ш. 26.1105389° у. д. / 52.1184; 26.1105389 26°06′37.94″ у. д. / 52.1184° пн. ш. 26.1105389° у. д. / 52.1184; 26.1105389
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Сайт bratstvopinsk.ru
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Пінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы. У сярэдзіне XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і брамы-званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Сьвятой Варвары Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — анкалягічны дыспансэр.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1712 годзе ў Пінску з фундацыі Міхала Вішнявецкага і яго жонкі Кацярыны з Дольскіх збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Гэтыя будынкі прысутнічаюць на мапе бэрнардынскіх кляштараў, створанай Гіршам Лябовічам у 1750—1760-я гады. Кляштар уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бэрнардынаў.

У 1765—1786 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла. Гараднічы берасьцейскі В. Грабоўскі ахвяраваў на касьцёл 16 тысячаў злотых.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1795 годзе асобна ад касьцёла паставілі мураваную званіцу, накрытую дахоўкай. У XIX ст. на месцы драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, які пазьней перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1858—1875 гадох у кляштарным корпусе разьмяшчаўся манастыр Урадавага сыноду.

У 1906 годзе сабор сьвятой Варвары перадалі чыгуначнаму ведамству. 3 чэрвеня 1913 году ў саборы сьвятой Варвары вянчаліся Якуб Колас і Марыя Зьмітраўна Каменская.

Найноўшы час

За польскім часам і саветамі царква працягвала дзейнічаць. У сярэдзіне XX ст. у будынку праводзіўся рамонт.

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца на тры часткі пілястрамі вялікага ордэра і ўпрыгожваецца карнізамі і нішамі. Рытмічны падзел роўнічных бакавых фасадаў ствараецца пры дапамозе высока ўзьнятых аркавых праёмаў і лапатак у прасьценках. Аконныя праёмы, разьмешчаныя ў два ярусы, маюць паўцыркульнае завяршэньне. У выніку маскоўскай перабудовы над дахам паставілі 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай.

Усярэдзіне касьцёл перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі на адіночных падпружных арках. У заходняй частцы над уваходам разьмяшчаюцца хоры, якія абапіраюцца на два слупы. Паўкруглая апсыда падзяляецца на два ярусы намаляваным арнамэнтальным фрызам (з гірляндамі), у які пераходзіць прафіляваны карніз. У апсыдзе аднаколерны росьпіс у тэхніцы грызайль у стылі раньняга клясыцызму, які імітуе разнастайныя архітэктурные прыёмы. Так, у ніжнім ярусе разьмяшчаюцца выявы паўратонды і разыходных галерэяў, якія ўтвараюць рад пілёнаў і калёнаў карынтскага ордэру. Пад касьцёлам разьмяшчаецца крыпта, перакрытая масіўнымі крыжовымі скляпеньнямі ў два пралёты.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Роўнічныя фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000544

Tags:

Пінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў ГісторыяПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў АрхітэктураПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў ГалерэяПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў ЗаўвагіПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў КрыніцыПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў ЛітаратураПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў Вонкавыя спасылкіПінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Бэрнардынаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГедзімінавічыКірыл Радзівонаў1896Быў. Ёсьць. БудуІгар КабілянскіМарт (імя)Сям’яНізкі РынакАкторы парнафільмаўЛезьбіянстваГалаўны мозагЖыгімонт АўгустСаўгутЦыкорыяАўгуст МоцныАлесь РазанаўЛязьбійская парнаграфіяЗ воўчым білетамНарэлаПакістан2008КінэматографПэнсіяАлесь ЗайкаГраматычнае значэньнеКурыцаСусьветная служба Бі-Бі-СіДрама (аповесьць)ЭстоніяСьвятлана АлексіевічПрыметнікВуліца Янкі Лучыны (Менск)Старажытны РымВоршаMonodontidaeПэрфэкт-10Марыя АнтуанэтаДыялекты беларускай мовыДзьмухавецТрстэнікАмонімАндрэй Павук (актывіст)АскеменЛіцьвіныМэдыяВікіУніфікаваная назва рэсурсуАляксандар РужанцоўВольга ГапееваУсевалад ГарачкаУсяслаў ЧарадзейІнжынэрная справаІнвэстыцыйны фондСяргей ДавідовічВыказьнікМашэкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАтрад (біялёгія).orgАндрусь ГорватНадвор’еДзесяцідзённая вайнаАлесь БадакЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўШуляк-галубятнікУладзімер ТарасевічЧалавек-аўтапілаЛёвэнБярозаўкаАнатоль СербантовічМустафа Кемаль Ататурк🡆 More