Полацак Сабор Божага Яўленьня

Помнік сакральнай архітэктуры
Сабор Божага Яўленьня
Богаяўленская саборная царква
Богаяўленская саборная царква
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′02″ пн. ш. 28°46′07″ у. д. / 55.48389° пн. ш. 28.76861° у. д. / 55.48389; 28.76861 28°46′07″ у. д. / 55.48389° пн. ш. 28.76861° у. д. / 55.48389; 28.76861
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1761
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сабор Божага Яўленьня на мапе Беларусі
Сабор Божага Яўленьня
Сабор Божага Яўленьня
Сабор Божага Яўленьня
Полацак Сабор Божага Яўленьня Сабор Божага Яўленьня на Вікісховішчы

Царква саборная Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVIII ст. у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Уваходзіць у склад комплексу Богаяленскага манастыра. Катэдральны сабор Полацкай і Глыбоцкай япархіі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1761 годзе манахі пачалі будаваньне мураванай саборнай царквы, асьвечанай 5 жніўня 1777 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква разам з манастыром канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1839 годзе пры перабудове царквы зруйнавалі барокавыя франтоны і завяршэньні вежаў.

Найноўшы час

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, пазьней яе пераабсталявалі пад спартовую залю. У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1981 годзе ў будынку разьмясьцілася карцінная галерэя.

У 1991 годзе царкву перадалі вернікам. У 2000-я гады купалы помніка пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Архітэктура

Полацак Сабор Божага Яўленьня 
Аэрафотаздымак 1918 году

Помнік архітэктуры барока. Гэта крыжова-купальная базыліка з 2 вежамі на галоўным (заходнім) фасадзе і паўкруглай апсыдай. Над перакражаваньнем асноўнага аб’ёму і трансэпту — высокі сьветлавы барабан з сфэрычным купалам, завершаным гранёным ліхтаром. Такімі ж купаламі завяршаюцца 1-ярусныя фасадныя вежы, паўночная зь якіх зьяўлялася званіцай (7 званоў). Сьцены вежы, грані барабана праразаюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках. Галоўны фасад вэртыкальна падзяляецца магутнымі слаістымі пілястрамі на высокіх цокалях, восьсю сымэтрыі аркавы ўваходны партал і аконны праём хораў над ім. Вось сымэтрыі бакавых фасадаў падкрэсьліваецца рызалітам з лучковым уваходным праёмам з глыбокімі адхіламі. Пэрымэтрам будынка праходзіць карніз простага профілю.

Усярэдзіне 4 масіўныя слупы квадратнага сечавы, перакінутыя церазь іх аркі і ветразі нясуць сфэрычны купал зь ліхтаром. Цыліндрычны барабан пад купалам мае выгляд ратонды. Перакрыцьці — цыліндрычныя скляпеньні на распалубках. Над нартэксам на тройной аркадзе разьмяшчаюцца хоры з каванай агароджай. На левым перадалтарным слупе месьціцца ракальная арка — выхад на колішні амбон. Фрагмэнтарна захаваўся фрэскавы росьпіс на ўнутранай паверхні барабана, у яго прасьценках — тэмпэрныя размалёўкі (3-мэтровыя фігуры 3 сьвяціцеляў; 2-я палова XVIII ст., часткова адноўлена ў XIX ст.). У царкве захоўваўся славуты абраз «Маці Божая Іверская» ў срэбным пазалочаным абкладзе і такой жа раме (лічыўся цудоўным), які па пажары перанесьлі ў Сафійскі сабор. Існуе 2-ярусны іканастас сучаснай работы на 6 абразоў.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Полацак Сабор Божага Яўленьня  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000617

Tags:

Полацак Сабор Божага Яўленьня ГісторыяПолацак Сабор Божага Яўленьня АрхітэктураПолацак Сабор Божага Яўленьня ГалерэяПолацак Сабор Божага Яўленьня ЗаўвагіПолацак Сабор Божага Яўленьня КрыніцыПолацак Сабор Божага Яўленьня ЛітаратураПолацак Сабор Божага Яўленьня Вонкавыя спасылкіПолацак Сабор Божага Яўленьня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль БыкаўГісторыяБеларускія немцыНясьвіжБаранавічыКатэхізіс Сымона БуднагаMicrosoft WindowsБлогКрама (гурт)ДзеяслоўJavaScriptСонечная сыстэмаАпавядальны сказВоршаFacebookБэрлінНароўляУнівэрсальны каардынаваны часПадгорыцаБакаляўр2018КанюшынаВыказьнікМрояІгар ГрышчукЖандармэрыяBloggerСтрахаваньнеІрляндыяПітсбурскае пагадненьнеВорная зямля29 красавіка1200ПорнасайтПарнаграфія ў БразылііУладзімер Арлоў (гісторык)РоварЛіпкі (этнаграфічная група)Валянцін АкудовічЦэнтральная разьведвальная ўправаРасейская акупацыя БеларусіГенацыд1988Песьня пра зубраОйча нашГенрых.neУсяслаў Чарадзей1992ВільгетКастусь КаліноўскіДрама (аповесьць)КалюмбіяБрысталЗоя КоўшВялікае Княства ЛітоўскаеІван ЧыгрынаўЛацінская мова1896Дзед ТалашАлесь КажадубПеракладчыкПрыслоўеВостраў ПасхіСадавінаАзартная гульняІван Шамякін1923🡆 More