Сабор Кірылы Тураўскага

Сабор сьвятога Кірылы Тураўскага (анг.

храм
Сабор Кірылы Тураўскага
2011 год
2011 год
Краіна ЗША
Горад Нью-Ёрк
Адрас акруга Бруклін, Атлянтычны прасп., д. 401
Каардынаты 40°41′13″ пн. ш. 73°59′4″ з. д. / 40.68694° пн. ш. 73.98444° з. д. / 40.68694; -73.98444 73°59′4″ з. д. / 40.68694° пн. ш. 73.98444° з. д. / 40.68694; -73.98444
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль нэаготыка
Будаўнік 2-я аб’яднаная прэсьвітэрыянская царква Нью-Ёрку
Дата заснаваньня 1902
Дата пабудовы 1902 год
Асноўныя даты:
26 жніўня 1950 г. — заснаваньне прыходу імя сьвятога Кірылы Тураўскага
3 лістапада 1957 г. — 1-е набажэнства Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Рэліквіі і сьвятыні копія крыжа Эўфрасіньні Полацкай
Апошні плябан япіскап Сьвятаслаў (Логін)
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Кірылы Тураўскага на мапе ЗША
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага Сабор Кірылы Тураўскага на Вікісховішчы

Saint Cyril’s of Turau Cathedral) — хрысьціянскі храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, пабудаваны ў 1902 годзе ў Нью-Ёрку ў якасьці 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы.

Саборнае сьвята ладзіцца ў 2-ю нядзелю траўня. Найбліжэйшай станцыяй Нью-Ёрскага мэтрапалітэну ёсьць «Хойт-Скэрмэрхорн». Набажэнствы ладзяцца штонядзелю а 10-й гадзіне ранку. Тэлефон: +1 (718) 858-2435.

Кіраўніцтва

  • Сьвятары: архіяпіскап Сьвятаслаў (Логін), протаярэй Іван Кухар і дыякан Мікола Шчэрба.
  • Прыхадзкая Рада: старшыня Расьціслаў Гарошка, намесьнік Уладзімер Цяліца, сакратар Віталь Пузач, скарбнік Уладзімер Караткевіч, староста Аляксандар Хомчанка і намесьнік старосты Юры Лапіцкі.
  • Кантрольная камісія: старшыня Сьвятлана Фёдарава, сябры Валянціна Балашчанка і Раіса Бабаш.
  • Сястрынства: старэйшая сястра Тацяна Красоўская.
  • Кіраўніца хору: Ала Орса-Рамана.

Гісторыя

У 1850 годзе на Атлянтычным праспэкце ў Нью-Ёрку ў доме за № 401 месьцілася эпіскапальная царква імя сьвятога Пятра, пабудаваная ў 1830-я гады. У 1857 г. хрысьціянскі храм прадалі рэфармаваным прэсьвітэрыянам. У 1863 г. храм стаў 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквой у Нью-Ёрку. У 1902 г. на месцы старога будынку заклалі новы храм у нэагатычным стылі.

Увесну 1950 году праваслаўныя беларусы, якія былі ўцекачамі зь Нямеччыны, пачалі ладзіць набажэнствы ў арандаванай зале па Эшфардзкай вуліцы, што на ўсходзе нью-ёрскай акругі Бруклін. 26 жніўня 1950 году Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) заснавала ў Брукліне прыход імя сьвятога Кірылы Тураўскага. У 1951 г. япіскап БАПЦ Васіль (Тамашчык) дамовіўся аб правядзеньні сумесных набажэнстваў з прыходам Сьвятой Тройцы, які меў храм на 4-й вуліцы ў Мангэтане (Нью-Ёрк) і ўваходзіў у склад Карпатарускай япархіі Канстантынопальскага патрыярхату. Улетку 1957 году 166 прыхаджанаў БАПЦ набылі будынак 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы, які перабудавалі ў сабор Кірылы Тураўскага. 3 лістапада 1957 году ў саборы правялі 1-е набажэнства БАПЦ.

На Вялікдзень 1959 году скончылі іканстас сабору. 23 траўня 2021 году сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку ахвяравалі копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Майстру Ігару Вырвічу, які вырабіў крыж, уручылі Грамату кіроўнага япіскапату Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 26 сакавіка 2022 году каля сабору Кірылы Тураўскага ў Брукліне адкрылі бюсты нацыянальных герояў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касьцюшкі. Бюсты адлілі ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Кіраўнікі прыходу

  • протаярэй Хведар Данілюк (26 жніўня 1950 — 29 ліпеня 1960)
  • дыякан Юры Абрэмскі (1960—1969)
  • архімандрыт Карп Стар (10 жніўня 1969—1973)
  • айцец Расэл Войтанка (1973)
  • айцец Рыгор Кістнэр (1973)
  • пратаярэй Васіль Кендыш (1973—1981)
  • мітрапаліт Андрэй (Крыт) (1981—1983)
  • мітрапаліт Ізяслаў (Бруцкі) (1983—2001)
  • архімандрыт Аляксей (Драздоўскі) (2001)
  • ярэй Ігар Якунін (30 верасьня 2001 — 19 траўня 2005)
  • айцец Сьвятаслаў (Логін) (2005—2006)
  • айцец Міхаіл (2007)
  • япіскап Сьвятаслаў (Логін) (з 2008 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сабор Кірылы Тураўскага КіраўніцтваСабор Кірылы Тураўскага ГісторыяСабор Кірылы Тураўскага КрыніцыСабор Кірылы Тураўскага Вонкавыя спасылкіСабор Кірылы ТураўскагаАнгельская моваБеларуская аўтакефальная праваслаўная царкваНью-Ёрк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МінэтСувэрэнная дзяржаваЛязьбійская парнаграфіяПрастораІўеТранспартПорнгабЗлучнікВікікнігіУладзімер ПуцінБеларуская краёвая абаронаТравеньУліс Сымсан ГрантМэдыяВікіУсебеларускі народны сходГалоўная старонкаВячаслаў АдамчыкБеларуская ВікіпэдыяНэўтронная зоркаЯнка СіпакоўСьцяг БеларусіУладлен АнікееўКалюмныДзень ПерамогіАндрэй ДынькоСельская гаспадаркаЯўген ВасілёнакГердвойнаISSNЖывёлыКвэбэк2024ЭнэргаатамСлавамір АдамовічВершаваны памерСпортІмпэратыўнае праграмаваньнеАнатоль СаньнікаўДзікКастусь КаліноўскіВялікае Княства ЛітоўскаеСьпіс гарадоў БеларусіСлоўнік НасовічаДаўгерд (імя)ЧачаНаваполацакАляксандар ВіхорМарат МаркаўНізкіяРасейская акупацыя БеларусіКалямбурІван ЧыгрынаўВіленскі вакзал (Менск)Групавы сэксІльляВысокі РынакДзяржава Палестына1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаЦыганская моваМарыя МартысевічРужаныУладзіслаў ДыбоўскіЦмокТроп (літаратуразнаўства)КрумкачЭўрапейскі ЗьвязІзраільРасейцыУладзімер Аляксеевіч Арлоў🡆 More