Рэспубліка Крым: суб’ект Расейскай Фэдэрацыі

Рэспу́бліка Крым — палітычнае ўтварэньне на захопленай у выніку расейскага ўварваньня з 20 лютага па 18 сакавіка 2014 году тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым (АРК) і места Севастопаль Украіны, абвешчанае 21 сакавіка суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі.

17 сакавіка ўсталяваныя Паветрана-дэсантнымі войскамі Расеі(en) улады паўвострава 85 галасамі былых дэпутатаў распушчанае Вярхоўнае Рады АРК ухвалілі пастанову пра (часовую) незалежнасьць Крыму, хоць на незаконны і праведзены з махінацыямі рэфэрэндум пра статус Крыму пытаньне пра дзяржаўны сувэрэнітэт не выносілася.

Рэспубліка Крым
рас. Республика Крым
укр. Республіка Крим
крым. Къырым Джумхуриети, Qırım Cumhuriyeti
Рэспубліка Крым: Дзяржаўнае ўладкаваньне, Моўная палітыка, Рэакцыя
Герб
Рэспубліка Крым: Дзяржаўнае ўладкаваньне, Моўная палітыка, Рэакцыя

Сьцяг
Гімн Нивы и горы твои волшебны, Родина
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус рэспубліка
Уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу Расеі (дэ-факта)
Адміністрацыйны цэнтар Сімфэропаль
Улучае 14 раёнаў,
10 мескіх радаў
Найбуйнейшыя гарады Сімфэропаль
Дата ўтварэньня 17 сакавіка 2014
Кіраўнік Рады міністраў Сяргей Аксёнаў
Кіраўнік Дзяржаўнае Рады Уладзімер Канстанцінаў
Афіцыйныя мовы расейская, украінская, крымскататарская
Насельніцтва (2013) 2 352 581
Шчыльнасьць 87,31 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, украінцы, крымскія татары
Плошча 26 945 км²
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Крым
Рэспубліка Крым на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код 365
Код аўтам. нумароў 82
http://rk.gov.ru Афіцыйны сайт
Рэспубліка Крым: Дзяржаўнае ўладкаваньне, Моўная палітыка, Рэакцыя   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дзяржаўнае ўладкаваньне

Рэспубліка Крым: Дзяржаўнае ўладкаваньне, Моўная палітыка, Рэакцыя 
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэньні Ўкраіны на тэрыторыі паўвостраву Крым. Блакітным — раёны й мескія рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым, белым — севастопальская меская рада.

Найвышэйшым органам дзяржаўнае ўлады на тэрыторыі рэспублікі абвешчаная Дзяржаўная Рада Рэспублікі Крым. Найвышэйшая юрыдычная моц замацаваная за Канстытуцыяй Аўтаномнае Рэспублікі Крым ад 1998 году, якая дзейнічацьме да прыняцьця новае канстытуцыі рэспублікі.

21 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў загад аб утварэньні новай фэдэральнай акругі ў складзе Расейскае Фэдэрацыі — Крымскай, у якую, паводле плянаў, мусяць увайсьці Рэспубліка Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль.

Кіраўніком расейскай адміністрацыі тэрыторыі АРК зацьверджаны Сяргей Аксёнаў, кіраўнік мясцовага аддзяленьня партыі «Расейскае адзінства», якіў захапіў уладу на тэрыторыі АРК яшчэ да фармальнай анэксіі аўтаномнай рэспублікі Расеяй, раней вядомы як удзельнік мясцовых крымінальных груповак і, пазьней, бізнэсмэн. Меў кантакты са сьпікерам мясцовага парлямэнту Ўладзімерам Канстанцінавым, у дачыненьні да якога таксама мяркуюцца крымінальныя кантакты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У цэлым усталяваныя расейскім акупацыйным войскам улады паўвостраву захавалі адміністрацыйна-тэрытарыяльную сетку Аўтаномнай Рэспублікі Крым за выняткам далучэньня севастопальскай мескай рады. Паўвостраў падзяляецца на раёны й мескія рады (статусам роўныя раёну), раёны падзяляюцца на мескія й сельскія рады.

Рэспубліка Крым у адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваньні Расеі была падзеленая на два суб’екты — уласна Рэспубліку Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль. Рэспубліка Крым як суб’ект Расеі адпавядае тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым (у якую не ўваходзіць Севастопаль), места фэдэральнага значэньня Севастопаль — севастопальскай мескай радзе, якая паводле ўкраінскага заканадаўства не ўваходзіць у склад Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Такім чынам, пасьля дэ-факта ўваходжаньня паўвостраву ў склад Расеі краіна аднавіла ўкраінскі адміністрацыйна-тэтытарыяльны падзел паўвостраву.

Моўная палітыка

Статус афіцыйных моваў у рэспубліцы атрымаюць расейская і крымскататарская мовы. Украінскамоўная грамада Крыму выказвае заклапочанасьць магчымым прыцісканьнем правоў украінскае мовы пасьля абвяшчэньня Крымам незалежнасьці. Між тым, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ў Рэспубліцы Крым афіцыйны статус атрымаюць тры мовы: расейская, украінская, крымскататарская.

Рэакцыя

14 сакавіка 2014 г. Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйнай пастанову Вяхоўнай Рады АРК аб правядзеньні рэфэрэндуму. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле. 28 красавіка выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі.

Байкот рэфэрэндуму абвясьціў Мэджліс крымскататарскага народу — неафіцыйны культурны й грамадзкі орган крымскіх татараў Крыму.

Сярод дзяржаваў-удзельніцаў ААН толькі Расея (часова) прызнала яе незалежнасьць для замацаваньня працэдуры ўлучэньня ў свой склад. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў адпаведны загад, хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці.

Сваю адмоўную рэакцыю адносна рэфэрэндуму выказалі хаўрусьнікі па блёку НАТО.

18 сакавіка 2014 году, пасьля афіцыйнага выступу Ўладзімера Пуціна, усталяваныя расейскімі войскамі кіраўнікі Крыму й Севастопалю падпісалі пагадненьне з прэзыдэнтам Расеі адносна далучэньня тэрыторыяў да Расеі. 20 сакавіка далучэньне тэрыторыі паўвостраву ўхваліла Дзяржаўная Дума Расеі. Да 1 студзеня 2015 году абвешчаны пераходны пэрыяд, падчас якога вырашацьмуцца пытаньні эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і прававой інтэграцыі тэрыторыі паўвостраву з Расеяй. Уласныя санкцыі супраць Расеі ўвялі ЗША, а таксама Эўрапейскі Зьвяз і Канада.

Эканоміка

У эканамічным дачыненьні эканоміка паўвостраву моцна залежыць ад астатняй часткі Ўкраіны, празь якую Крым на 80% забясьпечваецца пітнай вадою й электраэнэргіяй, на траціну — прыродным газам.

17 сакавіка 2014 году Дзяржаўная Рада Рэспублікі Крым нацыяналізавала рзьмешчаныя на тэрыторыі рэспублікі прадпрыемствы нафтагазаздабыўчай прамысловасьці: Дзяржаўнае акцыянэрнае таварыства «Чорноморнафтогаз» і маёмасьць «Укртрансгазу».

Афіцыйнай валютай самаабвешчанай рэспублікі аб’яўлены расейскі рубель, пры гэтым украінская грыўна захоўвацьмецца ў абарачэньні да 1 студзеня 2016 году. Для арганізацыі грашовага абарачэньня, зьдзяйсьненьня апэрацыяў над бюджэтнымі сродкамі й сродкамі пазабюджэтных фондаў, а таксама абслугоўваньня зьнешніх пазык створаны г.зв. «Банк Крыму».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Рэспубліка Крым Дзяржаўнае ўладкаваньнеРэспубліка Крым Моўная палітыкаРэспубліка Крым РэакцыяРэспубліка Крым ЭканомікаРэспубліка Крым Глядзіце таксамаРэспубліка Крым КрыніцыРэспубліка Крымen:Russian Airborne TroopsАўтаномная Рэспубліка КрымНезалежнасьцьРасейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіне (2014)РасеяРэфэрэндум пра статус КрымуСевастопальСувэрэнітэтУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фёдар ЛапавухаўКрамаПарнафільм у ФранцыіЗіновій ПрыгодзічВільняЭнэргіяВольга ЧамаданаваБэрсэнІмёны ліцьвінаўАксысПалітыкаКарл Фрыдрых ГаўсСямейства (біялёгія)HTMLДзіцячая парнаграфіяКірыл РадзівонаўКоўнаГерб БеларусіБабёрКаштоўная папераБерасьцеІвонка СурвілаПэрфэкт-10Банкаўскі рахунакВасіль Цяпінс곥Сонечная энэргіяГомельская вобласьцьРадзімічыМенскі мэтрапалітэнБеларускі нацыяналізмМазанЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)LoitumaНазоўнікБеларуская моваБісэксуальная парнаграфіяКрайняя плоцьMonodontidaeПрыметнікЗамоваАНізкі РынакНаваполацакАндрусь ГорватІмя па бацькуСельская гаспадаркаЗьміцер15 красавікаВіцебскІталіяМольЯзэп СажычВушніцаЖыгімонт АўгустБеларускія немцыСьцяг БанглядэшТожабеларусВісконсінДотык пісі рукоюПорнафільмы міжрасавыяВадзім СаранчукоўПрыказкаРадаўніцаІгар Лосік🡆 More