Рымскія Лічбы

Ры́мскія лі́чбы — сыстэма зьлічэньня, ужываная антычнымі рымлянамі для запісу натуральных лікаў.

Аснову яе складаюць шэраг літараў лацінскай абэцэды:

  • I = адзін
  • V = пяць
  • X = дзесяць
  • L = пяцьдзясят
  • C = сто (ад лацінскага centum)
  • D = пяцьсот
  • M = тысяча (ад лацінскага mille)
Рымскія Лічбы
Рымскія лічбы ды іхнія арабскія адпаведнікі

Іншыя лікі запісваюцца пры дапамозе паўтарэньня гэтых лічбаў. Пры гэтым значэньні лічбаў сумуюцца, акрамя выпадку, калі меншая лічба стаіць перад вялікай. У такім разе меншы лік адымаюць ад вялікага. Гэты прынцып адыманьня выкарыстоўваюць, каб пазьбегнуць чатырохразовага паўтарэньня адной і той жа лічбы.
Прыклады:

    II = 2
    IV = 4
    VIII = 8
    IX = 9
    XVI = 16
    XXXII = 32
    LXIV = 64
    CXXVIII = 128
    CCLVI = 256
    DXII = 512
    DCLXVI = 666 (пералічаны ўсе літары, акрамя M — г. зв. лік зьвера)
    MXXIV = 1024
    MCMLXXIV = 1974

Часам прынцып адыманьня ўжываюць больш шырока: адымаць ад вялікай лічбы любую меншую. Гэтак зручна запісваць лікі як 1999 = MIM (1000 + 1000 - 1) замест MCMXCIX.

Выкананьне арытмэтычных апэрацыяў пры дапамозе рымскіх лічбаў — вельмі складана. Рымляне ўжывалі абак.

У наш час рымскія літары ўжываюцца для абазначэньня дат (нумары месяцаў: 25-III-1918, стагодзьдзяў: XX стагодзьдзе), у імёнах (папа Леў X, кароль Карл IX), назвах глаў, разьдзелаў кніг, у дэкаратыўных мэтах (цыфэрблят гадзіньнікаў) і інш.

Юнікод мае адмысловыя сымбалі для прадстаўленьня рымскіх лічбаў, гэта шэраг ад U+2160 да U+2183. Там зьмешчаны знакі I—XII (каб паказваць гадзіны або месяцы) і астатнія лічбы. Напрыклад лік 1644 = MDCXLIV можна запісаць пры дапамозе гэтых асобных знакаў як ⅯⅮⅭⅩⅬⅠⅤ. Аднак, каб ужываць гэтыя сымбалі, патрэбны праграмы, здольныя паказваць юнікодныя сымбалі і шрыфты, якія маюць гэтыя знакі. Таму пажадана ўжываць звычайныя лацінскія літары.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЛікСыстэма зьлічэньня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крысталь БойдМікола ГусоўскіБеларусьШчучынpascalВіленскі вакзал (Менск)Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)Усходнеэўрапейскі летні часАкторы парнафільмаўСкаламонт (імя)КастрычнікРэгіёнІнтэрнэтІмёны ліцьвінаўЯўген ВасілёнакАркадзь КуляшоўСтарадубскі паветТуркі (Берасьцейская вобласьць)Андрэй ХадановічПрыслоўеГарбатаДрама (аповесьць)Песьня пра зубраЛяхі (Менскі раён)Ігнат КанчэўскіСтолінЯдзерная зброяГуда (імя)Янка СіпакоўПолацкае княстваПаўлюк ТрусНазоўнікДразды (гурт)УкраінаСельская гаспадаркаРэжым ЛукашэнкіМастацкая літаратураФутболІндыяМіжнародны стандартны кніжны нумарБеларускі клясычны правапісПагоняПарнаграфія ў Беларусі22 красавікаКаскадныя табліцы стыляўСамасейВалерыя КуставаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Вэб-сайтБіскупДэкадансРатушаАўтарскае праваЛявон Вітан-ДубейкаўскіПаўстаньне 1863—1864 гадоўУладзімер Арлоў (гісторык)Hromadske.TVЭканомікаСмаленская рэспублікаСвабодаФранцішак БагушэвічВікіЮры Тышкевіч (біскуп)Алі ХамэнэіБеларуская ПалічкаЯзафат КунцэвічКалі-югаЗа свабодную Беларусь (1942)ПолацакВіктар ДарашкевічТурфанСтарабеларуская моваМаксім ЛужанінАляксандар Віхор🡆 More