Рыгор Васілевіч: беларускі юрыст

Рыго́р Аляксе́евіч Васіле́віч (нарадзіўся 13 лютага 1955, г.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Васілевіч.

Менск) — генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2008—2011). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Рыгор Аляксеевіч Васілевіч
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь
8 лютага 2008 — 20 верасьня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Пётар Міклашэвіч
Наступнік: Аляксандар Канюк
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь
4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 лютага 1955 (69 гадоў)

Сьцяг Беларускай ССР Менск
Адукацыя: БДУ (1980)
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

19721977 — машыніст кампрэсарнай станцыі «Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава», інжынэр па падрыхтоўцы кадраў на «Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова», служба ў Савецкай Арміі.

Зь ліпеня 1978 — юрысконсульт камбінату «Велторгтэхніка».

Зь верасьня 1979 — старшы арбітар юрыдычнага аддзелу з арбітражам Мінгандлю БССР.

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

1983—1986 — выкладчык катэдраў дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва БДУ, грамадзянскага працэсу і працоўнага права БДУ.

1986—1989 — намесьнік загадніка юрыдычнага аддзелу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, загаднік аддзелу па пытаньнях заканадаўства і правапарадку Сакратарыяту Вярхоўнага Савету БССР.

Зь ліпеня 1990 г. чалец Канстытуцыйнай камісіі, намесьнік кіраўніка працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі.

Чэрвень 1993 — красавік 1994 — загаднік юрыдычнага аддзелу Сакратарыяту ВС РБ.

У 1994 абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне канстытуцыйнага права.

У красавіку 1994 г. абраны чальцом Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова дэманстраваў сваю нязгоду з пазыцыяй тагачаснага старшыні КС Валерам Ціхінем, падтрымоўваў прэзыдэнта Лукашэнку. Працаваў над праектам канстытуцыі, прапанаваным Лукашэнкам на рэфэрэндуме 1996 году.

5 сьнежня 1996 г. прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага суду замест Валера Ціхіні.

4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008 — судзьдзя і старшыня Канстытуцыйнага суду.

8 лютага 2008 году прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

20 верасьня 2011 Васілевіч вызвалены з пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Аўтар болей за 100 навуковых працаў, у тым ліку чатырох манаграфіяў.

Узнагароды

Мае найвышэйшую кваліфікацыйную клясу судзьдзі. З прызначэньнем на пасаду Генэральнага пракурора атрымаў клясны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 1 клясы. За асабісты ўнёсак у распрацоўку Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых заканадаўчых актаў прысвоенае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».

Санкцыі ЭЗ

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Васілевіч як генэральны пракурор рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы тым, хто кантраляваў перасьлед усіх асобаў, якія былі арыштаваны пасьля рэпрэсіяў мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 году.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рыгор Васілевіч ЖыцьцяпісРыгор Васілевіч УзнагародыРыгор Васілевіч Санкцыі ЭЗРыгор Васілевіч КрыніцыРыгор Васілевіч Вонкавыя спасылкіРыгор Васілевіч13 лютага1955Генэральная пракуратура Рэспублікі БеларусьЗаслужаны юрыст Рэспублікі БеларусьМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧасСлоўнік НасовічаГердаГадзьНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяАлесь АркушСлавія МазырДаўгодДэмакратычная Рэспубліка КонгаСэнт-КатарынзПрывакзальная плошча (Менск)БлогІмпэратыўнае праграмаваньнеКрадзежМураўёўкаШахцёр СалігорскЧэлесКузьма ЧорныБэльгіяГуда (імя)Янка МаўрУладзімер Аляксеевіч Арлоў21 красавікаУсебеларускі народны сходКанстытуцыя БеларусіРэжым ЛукашэнкіЦмокКрысталь БойдФундацыя «Вікімэдыя»ГорадАндрэй ХадановічПаўстаньне 1863—1864 гадоўКрыжApple Inc.Прэшаўскі саборМэрытакратыяПІван ШамякінСэкс-індустрыяКарліс УлманісВячаслаў АдамчыкМы выйдзем шчыльнымі радаміМоўная нормаСтарадубскі паветСвабодаАрхангельскПарнаграфія ў БеларусіКалі-югаГута ПеняцкаАрсэнал КойданаўЛацінкаКазахстанПарнаграфія ў ЧэхііЖанчына зьверхуСмаленскЛявоніхаІзраільВіцебск (футбольны клюб)АмэрыкаВэб-дызайнАльгерд БахарэвічКіеўская РусьМарк ШагалМіхась ДаніленкаЛязьбійская парнаграфіяХартыя’97Кацярына Хадасевіч-Лісавая1918Зьміцер БартосікУкраіна2008Парнаграфія ў ЯпонііАляксандар КучынскіАдольф ГітлерМэдыяВікі🡆 More