1919 Родны Край

«Родны край» (22 чэрвеня — 10 ліпеня 1919, Гародня) — беларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта.

Родны край
Тып газэта
Галоўны рэдактар Тамаш Грыб
Рэдактар Тамаш Грыб
Заснаваная 1919
Закрытая 1919
Палітыка Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Мова беларуская
Штаб-кватэра Гародня
1919 Родны Край
Часопіс «На чужыне». Тамаш Грыб (1895—1938) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Рыга, 1920 г.

Гісторыя

Выдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасьля чаго выданьне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданьні газэты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка.

Тэматыка

Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазыцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гарадзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднаньня ўсе апазыцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Зьмяшчала інфармацыю пра культурна-асьветнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленьні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» – Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую ўнію 1569 г. (пад псэўданімам Беларус), карэспандэнцыі аб прасьледаваньні беларускай школы й барацьбе за яе існаваньне Паўліны Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» – Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўленьня акупацыйным уладам.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

1919 Родны Край Гісторыя1919 Родны Край Тэматыка1919 Родны Край Крыніцы1919 Родны Край Літаратура1919 Родны КрайГародня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НізкіяЗоя КоўшСэнт-ЛуісНародны АльбомФутболІмпэратыўнае праграмаваньнеВадзім СаранчукоўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціКацярына Хадасевіч-ЛісаваяГердвойнаУліс Сымсан ГрантЦьвёрды дыскГепардТалачынКастрычнікСтолінМоўная нормаЛевэркузэнМаршы недармаедаўВіктар ШніпЭлектрычны токКальварыйскія могілкіФрэдзі Мэрк’юрыРыгор БарадулінЗаходняя ЭўропаТураўМенскСавілаВештарУладзімер ДубоўкаАтрад (біялёгія)Якуб Наркевіч-ЁдкаЯнка БрыльЛідсАблігацыяМэрытакратыяСэкс-індустрыя22 красавікаАльбэрт АйнштайнСтарадубскі паветВысокі РынакІталіяКвэбэкПАОК ТэсалёнікіБеларуская мова1919Васіль БыкаўНафтан НаваполацакФундацыя «Вікімэдыя»GoogleАмстэрдамВагінальны сэксМінтаўтКалі-югаІван МележТэмпэратураАдольф ГітлерЛюблінІндыяГорадЖанчына з жанчынайПрыназоўнікУладзімер МулявінГута ПеняцкаІгар БабкоўSui generisНазоўнікСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРусьВячаслаў АдамчыкНаркотыкГлыбокаеРасейцыЛорд-канцлерАнатоль Сербантовіч🡆 More