1927 Родныя Гоні

«Ро́дныя го́ні»  — месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі.

Выдаваўся з сакавіка 1927 да кастрычніка 1927 году ў Вільні на беларускай мове. Выйшлі 6 нумароў. Орган Таварыства Беларускай Школы. Друкаваўся ў Беларускай друкарні імя «Францішка Скарыны» на Людвісарскай вул., дом 1. (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д. / 54.6827083; 25.2797444)

Родныя гоні
1927 Родныя Гоні
Тэматыка літаратура, культура
Пэрыядычнасьць штомесяц
Адрас
Выдавец М. Станкевіч
Галоўны рэдактар Вера Дзегцяранка
Дата заснаваньня сакавік 1927
Дата закрыцьця кастрычнік 1927
Мова беларуская
Аб’ём 49-65 старонак

Зьмест

1927 Родныя Гоні 
Беларуская гімназія ў Вільні. Мастацкая майстроўня. Зь левага боку сядзіць Язэп Драздовіч. «Родныя гоні» 1927 г. № 3, с. 8.
1927 Родныя Гоні 
Беларуская гімназія ў Клецку. «Родныя гоні» 1927 г. № 2, с. 11.

Мастацкае афармленьне Яэпа Горыда. У асобным разьдзеле асьвятлялася праца гурткоў ТБШ. Меліся рубрыкі «Культурныя навіны», «Кнігапіс».

У ім друкаваліся вершы і паэмы Максіма Багдановіча, Міхася Васілька, Натальлі Арсеньневай, Аўгена Бартуля, Піліпа Пестрака (пад крыптанімам «Зьвястун»), Віктара Вальтара, Францішка Грышкевіча, Уладзіслава Грыневіча, Хведара Ільяшэвіча, Пётры Браславіча, Я. Букі, Аўгена Каршунянка; апавяданьні А. Мацейчыка, Палачанкі, пераклады з Уладзіслава Сыракомлі, Альфонса Дадэ.

Літаратуразнаўчыя працы: Вайцяховіча, І.-П., Антона Луцкевіча (пад крыптанімам «Антон Навіна»), ў тым ліку пра Максіма Багдановіча й Ядвігіна Ш., Ігната Дварчаніна пра Максіма Багдановіча й новыя зьвесткі пра жыцьцё Францішка Скарыны, Міколы Ільяшэвіча пра творчасьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, М. Чэмера пра творчасьць Натальлі Арсеньневай.

Пра беларускую народную эстэтыку пісаў Рамуальд Зямкевіч (пад крыптанімам «Раман Суніца»), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 стагодзьдзя Адольфа Зянюка, артыкул (начырк) Аляксандра Савіча пра беларускія школы XVI—XVIII ст. у Вільні.

З нарысамі на пэдагагічныя тэмы выступаў Сяргей Паўловіч (пад крыптанімам «С. П.»), Пётар Сяўрук (пад крыптанімам «Плебей») «Аб культурнай працы», пра акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску Ян Станкевіч, М. Станкевічыхі пра школы ў Злучаных Гаспадарствах Паўночнай Амэрыкі.

Пра навучаньне беларусаў і літоўцаў ва ўнівэрсытэтах сярэдневяковай Нямеччыны пісаў Д. Масальскі, артыкулы пра выдатных вучоных сьвету, матэрыялы з гісторыі асьветы, аб мове выкладаньня ў Віленскай духоўнай семінарыі.

Часопіс друкаваў беларускія народныя песьні ў нотным запісе Вячаслава Багдановіча, Альбіна Стаповіча, Т. Трызны.

У асобным разьдзеле асьвятляў працу гурткоў Таварыства беларускай школы.

Рэдактары

  • Вера Дзегцяранка — №№ 1-4
  • М. Станкевіч — №№ 5-6

Крытыка, рэцэнзіі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Глядзіце таксама

Tags:

1927 Родныя Гоні Зьмест1927 Родныя Гоні Рэдактары1927 Родныя Гоні Крытыка, рэцэнзіі1927 Родныя Гоні Заўвагі1927 Родныя Гоні Крыніцы1927 Родныя Гоні Літаратура1927 Родныя Гоні Вонкавыя спасылкі1927 Родныя Гоні Глядзіце таксама1927 Родныя ГоніБеларуская моваВуліца Людвісарская (Вільня)ВільняЗаходняя БеларусьЛетувіская моваТаварыства Беларускай Школы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ісус ХрыстосСтасунакТленГедымінас КіркіласБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Вобласьць Войска ДанскогаКу-клюкс-клан14 красавікаХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграЧэрвеньКратаваСтудняЕва ВежнавецЯн Прадвесьнік (царква)ЯцьвягіАльгердГанна ХітрыкМенскі радыётэхнічны інстытутХарэйВітаўтСтаніслаў Нарбут (лекар)Альгерд (імя)Пераросьля (гміна)ПрастытуцыяІксвідэаПорнасайтДжынсавая рэвалюцыяМастурбацыяПружаныАльфонса Гарсія РоблесІгнат ГрынявіцкіМэксыкаНацыянальная баскетбольная асацыяцыяВадзім МарцінкевічЗямляСваяцтваХартыя’97Вэб-старонкаАльгерд БахарэвічТумарГАЗ-5315 красавікаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаЛюцыян ЖалігоўскіФінляндыяСколеСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіДамавандВячаслаў МолатаўPanthera unciaУладзіслаў ГалубокБагоўкаКанюшынаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)ФранцыяТэлуская ВікіпэдыяРуды лесIBM NotesЛіцьвіныСэксФранцішак Аляхновіч🡆 More