Раіса Баравікова

Раіса Андрэеўна Баравікова (11 траўня 1947, в.

Пешкі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

Раіса Баравікова
Раіса Баравікова
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 11 траўня 1947(1947-05-11) (76 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, перакладніца, пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 1960 — цяпер
Жанр лірыка
Мова беларуская мова
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзілася 11 траўня 1947 году ў в. Пешкі Бярозаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і службоўцы.

У 1965 годзе скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і пачала працаваць літаратурным супрацоўнікам у быхаўскай раённай газэце «Маяк Прыдняпроўя». У 1971 годзе скончыла аддзяленьне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага ў Маскве.

У 1971—1972 гадох працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм». У 1972—1977 гадох працавала карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 гадох — літаратурным кансультантам рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена».

У 1996—2000 гадох — намесьнік, у 2000—2002 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Алеся». У 2002—2011 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Маладосьць». У 2011—2012 гадох працавала ў газэце «Літаратура і мастацтва».

Член Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году.

Творчасьць

Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханьне» (1987), «Пад небам першага спатканьня» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма каханьня, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасьця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваныя ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).

Самая істотная рыса паэтычнай творчасьці — гранічная адкрытасьць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыйныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасьцю лірычных пачуцьцяў. Падсумаваньнем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).

Аўтар аповесьці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцьці. Выдала кніжку казак і апавяданьняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Плянэта Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданьняў «Вячэра манекенаў» (2002). Аўтар п’есаў «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996).

Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моваў.

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханьне».
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне літаратуры (1993).

Крыніцы

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл.
  • Куртаніч В. Што поспехі, што адчуванне ўлады супраць гарачай волі пачуцця?! // Вольга Куртаніч // Крыніца. Славянскі свет. — 2003. — № 2. — С. 202—214.
  • Падліпская З. Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў : духоўны свет лірычнай гераіні Р. Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова. — 2006. — № 3. — С. 11-13.
  • Людміла Рублеўская. Сярод кніг. Люстэрка для антыгероя. Раіса Баравікова. Люстэрка для самотнай. Вершы і паэма. // Полымя : часопіс. — 1994. — № 5 (781). — С. 244—247.
  • Смаль В. А на душы і светла, і шчымліва: паэтычная сцяжына Раісы Баравіковай / Вячаслаў Смаль // Полымя. — 2005. — № 11. — С. 188—194.
  • Шынкарэнка В. Слухаць сэрцам / Вольга Шынкарэнка // Полымя. — 2002. — № 3/4. — С. 239—258.

Tags:

Раіса Баравікова БіяграфіяРаіса Баравікова ТворчасьцьРаіса Баравікова УзнагародыРаіса Баравікова КрыніцыРаіса Баравікова ЛітаратураРаіса БаравіковаБерасьцейская вобласьцьБярозаўскі раёнПешкіПісьменьніца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МэксыкаУладзімер Арлоў (гісторык)Ян СтанкевічАговаДзень жартаўМесяц (каляндар)Аўтарскае права29 красавікаГімн Савецкага СаюзуBloggerНаркамаўкаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ПеракладчыкНу, пачакай!FacebookГарбатаЯнка КупалаПалітыкаISO 3166-1Бабёр12 красавікаC++ВалошкаПрыслоўеЗямляАрхангельскІван ШамякінВольнае аўтарскае праваСонечная сыстэмаГісторыяЦягнікБудынакЛітаратар2018Фабіян АбрантовічБісэксуальная парнаграфіяАнгельская моваПорнасайтГісторыя БеларусіVPNАльгерд БахарэвічСтанкевіцаБеларуская мінуўшчына (часопіс)ГарэлкаЯўген Панасенкаў31 траўняЦытрусУсяслаў ЧарадзейНазоўнікБэрлінСпадчына (верш)Адраджэньне мовыДзейнікРадаўніцаУладзімер ДубоўкаАдольф Гітлер2005ЭйкаГорадняВокаПаронімыЕўнаКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Апэрацыйная сыстэмаЭўропаСмаленскЯдзерная зброяПаразытызмТаксіПарнафільмХалодная вайнаБанкаўскі рахунакУнівэрсальны каардынаваны час🡆 More