Расейская Вызваленчая Армія

Расе́йская вызвале́нчая а́рмія (РВА; рас.

Русская освободительная армия, РОА) — узброеныя сілы Камітэту вызваленьня народаў Расеі (КВНР), якія ваявалі на баку Трэцяга Райху супраць СССР, а таксама сукупнасьць бальшыні расейскіх антысавецкіх частак і падразьдзяленьняў з расейскіх калябарацыяністаў у складзе Вэрмахту ў 1943—1944 гадох, якія пераважна выкарыстоўваліся на ўзроўні асобных батальёнаў і ротаў, і частак сфармаваных рознымі нямецкімі ваеннымі структурамі (штабам Войскаў СС і г.д.) у час Нямецка-савецкае вайны. Неафіцыйна РВА і яе сяброў звалі «уласаўцамі» (рас. власовцы), паводле прозьвішча іх кіраўніка, генэрал-лейтэнанта Андрэя Ўласава.

Расейская вызваленчая армія
Русская освободительная армия
Расейская Вызваленчая Армія
Гады існаваньня 27 сьнежня 1942 — 12 траўня 1945
Падпарадкаваньне Сьцяг Трэцяга райху (1942—1944)
Расейская Вызваленчая Армія КВНР (1944—1945)
Уключае ў сябе Пяхота, кавалерыя, ваенна-паветраныя сілы, дапаможныя часткі
Функцыя Вядзеньне баявых дзеяньняў супраць савецкіх войскаў
Колькасьць 50 000 (сакавік 1945)
120 000 — 130 000 (красавік 1945)
Мянушка «Уласаўцы»
Марш «Мы ідзём шырокімі палямі»
Узбраеньне Нямецкая і трафейная савецкая зброя
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Вядомыя камандзіры Андрэй Уласаў, Сяргей Бунячанка, Рыгор Зьвераў, Віктар Мальцаў
Расейская Вызваленчая Армія
Палкавы сьцяг Расейскай вызвольнай арміі, 1944—1945 гг.

Знакі адрозьненьня Расейскай вызваленчай арміі (нарукаўны знак) у розныя пэрыяды часу насілі каля 800 тысячаў чалавек, але толькі траціна гэтае лічбы, як прызнавалася кіраўніцтвам РВА, рэальна належылі да іх руху. Да 1944 году РВА не існавала ў якасьці пэўнага вайсковага фармаваньня, яна галоўным чынам выкарыстоўвалася ўладамі Трэцяга Райху дзеля прапаганды і прыцягненьня добраахвотнікаў на службу. Сярод іншага, у чэрвені 1944 году з дазволу нямецкіх уладаў на будынку аддзелу Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Расеі (рас. Национал-социалистическая трудовая партия России) у Менску, дзе адбыўся зьезд калябарацыйнага Саюзу расейскай моладзі (рас. Союз русской молодежи), узьнялі сьцяг Расеі, каб выказаць сваю салідарнасьць з салдатамі і афіцэрамі РВА (рас. чтобы выразить свою солидарность с солдатами и офицерами РОА).

Расейская Вызваленчая Армія
Палкавы сьцяг РОА з навагодняга віншаваньня КОНР, сьнежань 1944 г.

23 лістапада 1944 году сфармавалася 1-я дывізія РВА, крыху пазьней былі створаныя іншыя злучэньні, а на пачатку 1945 году ў склад РВА ўлучылі іншыя калябарацыянісцкія фармаваньні (у тым ліку й беларускія). Армія фармавалася гэтак жа як і, напрыклад, Паўночнакаўкаскі батальён спэцыяльнага прызначэньня «Бэргман», Грузінскі легіён вэрмахту, — галоўным чынам, з савецкіх ваеннапалонных або зь ліку эмігрантаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ВэрмахтГенэрал-лейтэнантКамітэт вызваленьня народаў РасеіНямецка-савецкая вайнаРасейская моваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТрэці РайхУзброеныя сілы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кадзіла сармацкаеЭлектронная поштаСяржук Сокалаў-ВоюшСямейства (біялёгія)Вольныя матэрыялыМястэчкаКірыл РадзівонаўАлесь ЗайкаВілаПэнсіяПолацакСакавікКрайняя плоцьЛявон ВольскіЯндаЛітоўская кухаркаУладзіслаў СыракомляАпавядальны сказМаксім ЛужанінМастацкая літаратураЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПКлеапатраЯва (імя)ISO 3166БодаПолацкае ваяводзтваЧарнобыльская катастрофаФёдар МачалаўАндрэй Павук (актывіст)Драма (аповесьць)Царква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ІнданэзіяГайла (імя)Раіса БаравіковаГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуІмёны ліцьвінаўМэтафараYouTubeВалянцін АкудовічЖамойцьАрцём АрашонакВісконсінАляксандар ЛукашэнкаМаксім ТанкВэб-сайт1919Джынсавая рэвалюцыяВікізьвесткіБітаўтЛюбМагутны БожаШатляндыяСьпіс стагодзьдзяўГедбудХлопчык як пальчыкПавал КалечыцКарта растэрміноўкіДрукарняІнжынэрная справаЛічэбнікШпакТадэвуш КасьцюшкаІнфраструктура🡆 More