Ракішкі

Ракі́шкі (па-летувіску: Rokiškis) — горад у паўночнай Летуве.

Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ракішкаўскага раёну Панявескага павету. Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва налічвае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Ракішкі
лет. Rokiškis
Ракішкі
Ракішкі
Герб Ракішкаў
Першыя згадкі: 1499
Горад з: 1920
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Плошча:
  • 22 км²
Насельніцтва: 12 738 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 8458
Паштовы індэкс: LT-42001
Геаграфічныя каардынаты: 55°58′0″ пн. ш. 25°35′0″ у. д. / 55.96667° пн. ш. 25.58333° у. д. / 55.96667; 25.58333 25°35′0″ у. д. / 55.96667° пн. ш. 25.58333° у. д. / 55.96667; 25.58333
Ракішкі на мапе Летувы
Ракішкі
Ракішкі
Ракішкі
Ракішкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rokiskis.lt/

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Ракішкі адносяцца да 1499 году, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра аб рубцы леса. Згадкі аб ракішкаўскім касьцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 году мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Красчынскім. У XVIII стагодзьдзі Ракішкі перайшлі ва ўладаньне Тызэнгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызэнгаўзаў — Райнальд Тызэнгаўз — памёр бязьдзетным, і Ракішкі пераўшлі яго сястры Марыі Рэдзецкай. Рэдзецкія валодалі Ракішкамі да Другой сусьветнай вайны. Паселішча хутка разьвівалася ў ХІХ—ХХ стагодзьдзях і ў 1920 годзе атрымала статус гораду. Тызэнгаўзы пабудавалі тут касьцёл, а Канстатын Тызэнгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагодзьдзя стварыў заалягічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўнівэрсытэту. Разьвіцьцю гораду таксама спрыяла пабудова тут чыгункі Дзьвінск — Ліепая ў 1873 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны, горад з 1950 году стаў раённым цэнтрам Летувіскай ССР.

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле зь ліхтаром сымбалізуе першых уладароў гораду: Красчынскіх, бык сымбалізуе Тызэнгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сымбалізуе Рэдзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касьцёла сьв. Мацея.

Вонкавыя спасылкі

Ракішкі  Ракішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АўкштотаЛетуваЛетувіская моваПанявескі паветРакішкаўскі раёнУцяна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЎэнздэйРасейская гвардыяЭлектронная поштаМікалай Ян МанугевічБіскупМікола ГусоўскіЭнэіда навываратСяржук ДоўгушаўВасіль НесьцярэнкаМіхась ЗарэцкіУладзіслаў ГалубокБаркэмпТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуВікікрыніцыБотаМастацкі твор60 да н. э.1951Сяргей КалендаБеларускі студэнцкі саюзМяцеж ГлінскіхАляксандар МарцёшкінВойнаРАУСГудвіловічыПрыметнікАльгярдоваЭрыкБраніслаў Тарашкевіч3 да н. э.Пераросьля (гміна)Вуліца Максіма Багдановіча (Менск)Іван МележЯнуш Скумін ТышкевічМенскі замакМэдаль Францішка СкарыныАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіНаваградзкае ваяводзтваУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛетуваУУС Менскага аблвыканкамуLevi'sКанстанцыя БуйлоВалянцін БялькевічСьцяг ЛібііВячаслаў АдамчыкГанна ХітрыкАлесь КажадубГірРазмаўляем па-беларускуГораў ВелікапольскіРуды лесАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыІльля СьвірыдзенкаІсьляндзкі коньПершая сусьветная вайнаПадзелы Рэчы ПаспалітайСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікІван ШамякінЯўген ЛецкаТаполя🡆 More