Ракаў

Ра́каў — вёска ў Беларусі, на рацэ Іслачы.

Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2626 чалавек. Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 39 км ад Менску; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь, каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.

Ракаў
лац. Rakaŭ
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Ракаў
Герб Ракава
Першыя згадкі: XIV ст.
Магдэбурскае права: XVII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Ракаўскі
Насельніцтва: 2626 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222365
СААТА: 6220857156
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′2″ пн. ш. 27°3′10″ у. д. / 53.96722° пн. ш. 27.05278° у. д. / 53.96722; 27.05278 27°3′10″ у. д. / 53.96722° пн. ш. 27.05278° у. д. / 53.96722; 27.05278
Ракаў на мапе Беларусі ±
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ракаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся былы дамініканскі касьцёл Сьвятога Духа ў стылі барока і капліца Сьвятой Ганны ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў XVIII ст. жылы корпус кляштару дамініканаў, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і комплекс манастыра базылянаў з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Рак — імя славянскага паходжаньня, якое ўтварылася rak 'рак'.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ракаў ўпамінаецца ў XIV стагодзьдзі як вялікакняскае ўладаньне. У 1465 годзе вялікі князь Казімер перадаў паселішча Кезгайлам, з 1550 году — у валоданьні Завішаў. У 2-й палове ХVІ ст. тут заснавалі кальвінскі збор (дзейнічаў да пачатку XVIII ст.). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1568 годзе Ракаў атрымаў статус мястэчка. У 1-й палове ХVІІ ст. паселішча перайшло да Сангушкаў, за якімі яно стала значным гадлёвым местам, цэнтрам графства. У гэты час тут працавала вядомая друкарня. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў мястэчку дамініканскі кляштар Сьвятога Духа.

У 1701 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Ракаву прывілей на 2 кірмашы ў год. Пачаўся хуткі эканамічны ўздым. Празь места праходзілі 2 гасьцінцы: Менск — Пяршаі — Валожын — Ашмяны і Ракаў — Вялейка. У 1702 годзе Казімер Сангушка заснаваў тут базылянскі манастыр. У 1742 годзе адбыўся пажар, які зьнішчыў кляштар Сьвятога Духа (неўзабаве адбудаваны). На 1779 год у месьце было 297 двароў, 24 крамы, 91 рамесьнік.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ракаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1794 годзе за ўдзел у паўстаньні расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Сангушкаў і перадалі царскаму фэльдмаршалу Салтыкову. На 1800 год — 276 двароў, дзейнічалі касьцёл і царква, працавалі школа, 20 мураваных крамаў, 2 вадзяныя плыны. На Рынку стаяла ратуша. У 1804 годзе Салтыкоў прадаў Ракаў Зьдзяхоўскім. У 1824 годзе мясцовыя вернікі збудавалі драўляны касьцёл і капліцу, у 1830 годзе — змуравалі прымогілкавую капліцу Сьвятой Ганны.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1835 годзе расейскія ўлады ліквідавалі дамініканскі кляштар, а касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі базылянскі манастыр, а царкву перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, багатую бібліятэку і архіў, што знаходзіліся пры манастыры — разрабавалі, манастырскі шпіталь — зачынілі.

У 1843 годзе ў Ракаве збудавалі майстэрні сельскагаспадарчых машынаў (веялкі, малатарні, сячкарні), якія добра разыходзіліся ў Менскім, а таксама ў Пскоўскім, Пецярбурскім паветах; апроч таго, у мястэчку працавалі 2 млыны, цагельня, піваварня. Мясцовыя майстры выраблялі драўляныя малатарні, арфы й сячкарні для навакольных сельскіх гаспадарак. На 1886 год дзейнічалі 2 царквы, касьцёл і сынагога, працавалі народная вучэльня, бровар, землеапрацоўчых прыладаў, ганчарны і цагельны заводы, 2 вадзяны млыны, 29 крамаў. Паводле М. Улашчыка, у 1901 годзе тут вырабілі 80 малатарняў. На 1859 год у мястэчку было 140 двароў.

У канцы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзяў Ракаў знаходзіўся ў валоданьні Мар’яна Зьдзяхоўскага, прафэсара Кракаўскага і Віленскага ўнівэрсітэтаў. У гэты час у сядзібе Зьдзяхоўскага зьбіраліся вядомыя літаратары й музыканты. Эліза Ажэшка называла Ракаў «Паўночнымі Атэнамі». На 1905 год у мястэчку было 740 будынкаў, у 1906 годзе тут збудавалі нэагатычны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. У пачатку XX ст. існавалі некалькі млыноў, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, капліца Сьвятой Ганны, царква, праваслаўная прымогілкавая капліца, каталіцкая і праваслаўная пачатковыя школы, паштовая станцыя і тэлеграф, аптэка; найбліжэйшы доктар — у Заслаўі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ракаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ракаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ракаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут было 552 двары. Непадалёк ад мястэчка праходзіла граніца з БССР, што спрыяла вялікаму эканамічнаму ўздыму. У гэты час Ракаў быў улюблёным месцам кантрабандыстаў, шпіёнаў з абодвух бакоў, тут адкрываліся рэстарацыі, публічныя дамы.

У 1939 годзе Ракаў увайшоў у БССР. 15 студзеня 1940 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1994 год у Ракаве было 805 двароў, на 2001 год — 765, на 2008 год — 746. У 2007 годзе ён атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

Ракаў
  • XVIII стагодзьдзе: 1773 год — 798 чал. (425 муж. і 273 жан.); 1795 год — 926 чал. (466 муж. і 460 жан.); 1800 год — 932 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 3013 чал. (1558 муж. і 1455 жан.), зь іх 1120 сялянаў і 1893 іншых станаў, 715 каталікоў, 144 праваслаўных і 306 юдэяў; 1859 год — 1501 чал.; 1886 год — 1006 чал.; 1888 год — каля 3 тыс. чал.; 1897 год — 3641 чал. (1751 муж. і 1890 жан.), зь іх 2168 юдэяў (59,5%), 1018 каталікоў (27,9%) і 444 праваслаўныя (12%)
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 4950 чал. (470 муж. і 404 жан.); 1917 год — 3000 чал. (1458 муж. і 1542 жан.), зь іх 1418 беларусаў, 1215 жыдоў, 301 паляк; 1919 год — 3332 чал., зь іх 47,3% юдэяў, 45,4% каталікоў, 7,3% праваслаўных; 1921 год — 3323 чал.; 1929 год — 3329 чел.; 1931 год — 3481 чел.; 1959 год — 1627 чал.; 1994 год — 2156 чал.; 1999 год — 2162 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2106 чал.; 2006 год — 2,1 тыс. чал.; 2008 год — 2155 чал.; 2010 год — 2626 чал.

Інфрастуруктура

У Ракаве працуюць сярэдняя школа, лякарня і пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Задамініканская вуліца
Дамініканская вуліца
Бястужава вуліца Івянецкая вуліца
Камсамольская вуліца Крыжаўзьвіжанская вуліца (частка)
Гранічная вуліца (частка)
Паштовая вуліца Касьцельная вуліца
Піянэрская вуліца Дубраўская вуліца
Загуменная вуліца
Райская вуліца
Пушкінская вуліца Бакроўка вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Свабоды завулак Рынкавы завулак (частка) Станіслава Манюшкі вуліца (частка)
Свабоды плошча Рынак пляц
Чырвонаармейская вуліца Радашкаўская вуліца
Замкавая вуліца
Рынкавая вуліца (частка)
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца (частка)
Чырвонаармейскі завулак Школьная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Ракава да нашага часу гістарычную назву захавала Менская вуліца, частка якой пры касьцёле раней называлася Дамініканскай.

Эканоміка

Ракаў — вядомы ў Беларусі ганчарны цэнтар (гэтак званая «Ракаўская кераміка»). Апроч таго, у вёсцы працуюць лясьніцтва і прамысловы камбінат.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Ракаў 
Музэй-галерэя «Янушкевічы»

Ракаў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Сьвет беларускіх мястэчак», «Дойлідзтва Налібоцкага краю», Ракаў — Тупальшчына — Івянец і інш.

У навакольлі Ракава знаходзяцца дом адпачынку НАН Беларусі «Іслач», аздараўленчы комплекс «Сьвітанак», 9 дзіцячых арганізацяў адпачынку і аздараўленьня.

Запрашае наведвальнікаў музэй-галерэя «Янушкевічы». Краязнаўчая экспазыцыя музэю прысьвячаецца жыцьцю старасьвецкай шляхты і дробнай местачковай буржуазіі, найстарэйшы яе экспанат датуецца XVII стагодзьдзем.

Славутасьці

Каля шашы Менск — Валожын знаходзіцца Ракаўскі ледавіковы канглямэрат, помнік прыроды дзяржаўнага значэньня; за 0,3 км на паўднёвы захад ад касьцёла, у абалоне ракі Іслачы (левы бераг) — гарадзішча пэрыяду жалезнага веку і позьняга Сярэднявечча (I—XVII стагодзьдзі).

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ракаў НазваРакаў ГісторыяРакаў НасельніцтваРакаў ЗабудоваРакаў ЭканомікаРакаў Турыстычная інфармацыяРакаў ГалерэяРакаў АсобыРакаў КрыніцыРакаў ЛітаратураРакаў Вонкавыя спасылкіРакаўІслачАграгарадокБеларусьВаложынВаложынскі раёнГорадняМенскМенская вобласьцьРакаўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Троп (літаратуразнаўства)Тадэвуш КасьцюшкаАўкштотаНародная асьветаБаркэмпАнатоль СысІнфармацыйныя тэхналёгііТрыялетЧалавек-аўтапілаМаксім Багдановіч1891Парнаграфія ў ЗШАМястэчкаАдам МіцкевічГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуЮры ГедыгольдЧэлесУсяслаў ЧарадзейАнатоль ВялюгінСябарМутСтральба з лукаДаўгерд (імя)Ява (імя)Голуб (сузор’е)15 красавікаСіяньКрэдытЛямбардТалачынПрыметнікЛексычнае значэньнеRSSDiggПрыказкаАндрэй ДынькоМікола КупрэеўКірыліцаФёдар ЛапавухаўСьпіс вялікіх князёў літоўскіхРэформа беларускага правапісу 1933 годуЖамойцьҐЧарнігаўскае княстваПрыдатак (мовазнаўства)МенскВіленскае барокаСтаражытны РымАндрусь ГорватЯкуб ЯсінскіЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)ПрыродаГедбудАнатоль ІвашчанкаВікісховішчаНарэлаПадвойнае пранікненьнеЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаQR-кодБісэксуальная парнаграфіяЛютДзейнікВольфганг Амадэй МоцартВіла16 красавікаВязынка (Маладэчанскі раён)БуценьДрама (аповесьць)Галерэя ЎУсебеларускі народны сходВалошка🡆 More