Радзівілішкі

Радзівілі́шкі (лет.

Radviliškis) — места ў Летуве, каля ракі Бержы. Адміністрацыйны цэнтар Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 15 112 чалавек.

Радзівілішкі
лац. Radziviliški
лет. Radviliškis
Радзівілішкі
Радзівілішкі
Герб Радзівілішкаў
Першыя згадкі: 1529
Горад з: 1923
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Плошча: 17,32 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 15 643 чал.
шчыльнасьць: 903,18 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°48′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 55.8° пн. ш. 23.55° у. д. / 55.8; 23.55 23°33′0″ у. д. / 55.8° пн. ш. 23.55° у. д. / 55.8; 23.55
Радзівілішкі на мапе Летувы
Радзівілішкі
Радзівілішкі
Радзівілішкі
Радзівілішкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.radviliskis.lt/

Радзівілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Гісторыя

У 1584 годзе гэтае паселішча заснаваў Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун». Радзівілы, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 году. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку права мець свой кірмаш. Радзівілішкі некалькі разоў руйнаваліся войскамі Маскоўскай дзяржавы, а таксама цярпелі ад іншых заваёўнікаў. Па чуме 1708—1710 гадоў у мястэчку зусім не засталося жыхароў.

У выніку трэцяга падзел Рэчы Паспалітай (1795 год) Радзівілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дзьвінск, па чым мястэчка пачалі хутка разьвівацца.

У 1919 годзе Радзівілішкі трапілі ў склад Летувіскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус места.

Крыніцы

Tags:

ГорадЛетуваЛетувіская моваРадзівілішкаўскі раёнШавельскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гарацыё НэльсанВятрак (млын)Алаіза ПашкевічКірыл КоктышДахБелая РусьУкраінцыАрлінгтан (Тэхас)Стыў ДжобсДзень РэспублікіМэлятанінВэб-дызайнГалосныяЭякуляцыяВагінальны сэксУладзіслаў СыракомляТрыялетМаёмасьцьВоднае полаЯцьвягіКамэлот (гурт)Стараславянская моваПадляскія дыялектыКамчацкі крайТранятаXMLГергардПакаленьне ZPDFТрогірВайна Пунсовай і Белай ружыБатько наш — Бандера, Україна — мати!Дзед ТалашМіл (імя)НаваградакАтэізмARM (працэсар)Дарота МаслоўскаАнгельская моваКнігаПаўночны Воўк (гурт)Віталь РымашэўскіЛёнік ТарасэвічАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыТаль (імя)ВікіпэдыяПрыназоўнікГомельВаршаваМікола МятліцкіЭманюэль 3ГорадВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Распад СССРДоўгая дарога дадомуВялікая сініцаГентМіхась ФіліповічТбілісіІгар ТурМазырскі паветЗборная Беларусі па футболеРэжым Лукашэнкі🡆 More