Радзівілімонты: беларускае мястэчка

Радзівілімо́нты (таксама — Радзімо́нты; з 1969 году — Кра́сная Зьвязда́ або Чырво́ная Зо́рка) — вёска ў Беларусі, на рацэ Цэпры.

Уваходзяць у склад Красназьвёздаўскага сельсавету Клецкага раёну Менскае вобласьці. Знаходзяцца за 8 км на паўднёвы захад ад Клецку, за 134 км ад Менску.

Радзівілімонты
лац. Radzivilimonty
Рэшткі палацу
Рэшткі палацу
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Клецкі
Сельсавет: Красназьвёздаўскі
Насельніцтва: 460 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1793
Паштовы індэкс: 222642
СААТА: 6225804021
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′36″ пн. ш. 26°40′40″ у. д. / 53.01° пн. ш. 26.67778° у. д. / 53.01; 26.67778 26°40′40″ у. д. / 53.01° пн. ш. 26.67778° у. д. / 53.01; 26.67778
Радзівілімонты на мапе Беларусі ±
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Радзівілімонты — былая сядзіба Радзівілаў.

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius.

Гісторыя

У XVIII стагодзьдзі маёнтак быў адной зь летніх рэзыдэнцыяў Радзівілаў.

Сваім росквітам Радзівілімонты абавязаны перадусім Альбрэхту Радзівілу, выпускніку Ляйпцыскага ўнівэрсытэту. Яму таксама належаў і Клецак. Княжацкі замак у Клецку яшчэ ў 1706 годзе спалілі швэды, а новую рэзыдэнцыю Альбрэхт пастанавіў стварыць ужо ў суседніх Радзівілімонтах.

Тут у 1818 годзе нарадзіўся мастак і паэт-песеньнік Артур Бартэльс, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Тут яшчэ ў пачатку XVIII ст. жыў дзіўны чалавек Марцін Радзівіл, за імем якога і сёньня хаваецца безьліч мітаў і неразгаданых таямніц. Яго параўноўвалі зь легендарным Фаўстам Гётэ. Князь быў вельмі адукаваны, ведаў шмат замежных моваў, у тым ліку і старажытных, меў уласную лябараторыю, дзе практыкаваўся ў мэдыцыне. Як сьведчаць некаторыя крыніцы, Марцін Радзівіл меў гарэм зь сялянскіх дзяўчат, якіх трымаў для ўласных задавальненьняў. Дзяцей, што нараджаліся пасьля тых любошчаў, ліквідавалі… Ужо пазьней у Марціна Радзівіла выявілася псыхічная хвароба, якая, аднак, не перашкодзіла князю скончыць свае апошнія гады ў слуцкай турме.

Насельніцтва

  • 2009 год — 460 жыхароў
  • 2003 год — 619 жыхароў, 268 двароў
  • 1999 год — 612 жыхароў

Эканоміка

Цэнтральная сядзіба СВК «Племзавод „Чырвоная Зорка“».

Славутасьці

Радзівілімонты: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Палац Радзівілаў, малюнак пачатку XX стагодзьдзя

Аблічча палаца, які ў выглядзе руін захаваўся да нашых дзён, у канцы XVIII ст. ствараў італьянскі дойлід Карла Спампані. У тыя гады італьянец часта працаваў на беларускіх землях. Новы палац Радзівілаў паўстаў у клясыцыстычным стылі, ён спалучаў у сабе рысы драўлянай (з дубовых камлёў) і каменнай архітэктуры. Апроч жылых і гаспадарчых пакояў, унутры палаца месьціўся зімовы сад.

У другой палове XIX ст. радзівілаўская інфраструктура ў Радзівілімонтах апроч палаца ўключала: два флігелі, канцылярыю, дом эканома, а таксама цэлы гаспадарчы двор зь вінакурняй, млынам, вяндлярняй, воднай помпай, стайняй і гумнамі. Побач з палацам у 1875 годзе Марыя Радзівіл заклала парк, дзе з гэтай нагоды быў усталяваны памятны камень з гравіроўкай «Гэтыя алеі ў 1875 годзе заклала Марыя з Кашталянаў, Княжна Антона Радзівіла». А на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў паміж радзівілаўскімі рэзыдэнцыямі ў Нясьвіжы і Радзівілімонтах муж Марыі Антон Радзівіл нават наладзіў тэлефонную сувязь (каля 25 кілямэтраў).

У пачатку 1990-х гадоў у радзівілаўскім палацы згарэў дах, пасьля чаго ніхто не парупіўся ані пра рэстаўрацыю, ані хаця б пра кансэрвацыю будынка. У апошнія гады палац Радзівілаў літаральна развальваецца на вачах, яго абнесьлі плотам і пераўтварылі ў мясцовы сьметнік.

Астатнім будынкам былога сядзібавага комплексу пашанцавала больш. У некаторых зь іх і сёньня жывуць людзі. У больш-менш цэласным выглядзе захаваўся гаспадарчы двор Радзівілаў, дзе за савецкім часам выраблялі кансэрвы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радзівілімонты НазваРадзівілімонты ГісторыяРадзівілімонты НасельніцтваРадзівілімонты ЭканомікаРадзівілімонты СлавутасьціРадзівілімонты КрыніцыРадзівілімонты Вонкавыя спасылкіРадзівілімонтыБеларусьКлецакКлецкі раёнКрасназьвёздаўскі сельсаветМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ангельская мова26 красавікаВасіль ІгнаценкаАлег ЖданМаршы недармаедаўДзед ТалашЮрась ШамецькаЗямля (неадназначнасьць)Паўночная АмэрыкаПошукавая аптымізацыяМенскЛацінкаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ІрляндыяАнтон ЛуцкевічБДСМЛявон БаразнаГіль (імя)Маўнтын-Вію (Каліфорнія)АнтонімыКліўлэндзкае пагадненьнеВікіслоўнікРасейская моваГенадзь ПашкоўАлесь КажадубСтэланціс СлаваччыныЛюбчаНідэрляндыGoogle ChromeГедаУладзімер ДубоўкаАндрусь ГорватСонечная сыстэмаІгар ГрышчукПарнаграфія ў ЧэхііАляксандар ЛукашэнкаДзейнікАлесь ЖаўрукІнтэрнэтЭўрапейскі ЗьвязВільготнасьць паветраБавоўнаПлоцевы актПольшчаХмара2005ВыказьнікВялікае Княства Літоўскае1874Заходняя БеларусьКанюшынаХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году28 красавікаПародыяMemento mori1988Уніяцтва701Ніл ГілевічГрупавы сэкс2009Сацыяльная сеткаПаронімыРэчыцаІракСказЮрась СьвіркаПлошчаСмаленскСадавінаЯўхім КарскіМаксім ТанкІван АрашкевічСярэднебеларускія гаворкіЮдаізм🡆 More