Рада Вялікага Княства Літоўскага

Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI стагодзьдзяў.

Разьвязвала галоўныя пытаньні ўнутранай і замежнай палітыкі, мела вынятковае значэньне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцьці гаспадарства.

Стварэньне

Узьнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагодзьдзі набыла большую самастойнасьць. Бесьперапынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Мела кампэтэнцыю ў справе абраньня вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных справаў, выданьні законаў, разглядзе найважнейшых судовых справаў.

У сваёй дзейнасьці мусіла была ўлічваць ўнутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асьцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада разьвязвала супольна зь вялікім князем, а пры яго адсутнасьці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 рокаў, у Статуце 1588 року яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыцьцяўленьня не атрымалі дастатковага замацаваньня і вызначаліся звычаямі.

Склад

У Раду ўваходзілі:

Сярод радных паноў былі прадстаўнікі магнацкіх родаў Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Гаштольдаў, Храптовічаў, Глінскіх, Глябовічаў, Гальшанскіх, Забярэзінскіх, Ільлінічаў, Кезгайлаў, Кішкаў, Няміраў, Осьцікаў, Астроскіх, Пацаў, Солтанаў, Багавіцінавічаў.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Рада Вялікага Княства Літоўскага СтварэньнеРада Вялікага Княства Літоўскага СкладРада Вялікага Княства Літоўскага КрыніцыРада Вялікага Княства Літоўскага ЛітаратураРада Вялікага Княства ЛітоўскагаВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НазоўнікКнігаМіс СусьветКанюшынаЛохIRC8 сакавікаПлоцевы актБеларуская літаратураКарбоўцыТып (біялёгія)ДыплёмРасейцыНацыяналізацыяМікола ЕрмаловічБанкаўскі рахунакNokia 6233Пошукавая аптымізацыяБібліяЗаходнеславянскія мовыМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніНаша НіваСамасейНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)ІнтэрнэтАмонімРагнедаБраніслаў ТарашкевічВіктар КаліноўскіПольшча1980Рэспубліка Сэрбская КраінаVPNРАУСЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіГідуныБеларускае ПалесьсеАлесь Дуброўскі1896КубізмВялікае Княства ЛітоўскаеМарыя МартысевічПорнасайтГалерэяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКітабыГісторыя беларускай мовыОй у лузі червона калинаЮрась ШамецькаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)РадаўніцаКамаіТрыбуна працыГейтартЭразм ЦёлакБеларускі клясычны правапісБлогМагіла льва (паэма)Вячаслаў АдамчыкЖамойцьГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўБеларусьПаляшукЖанна Некрашэвіч-КароткаяСабакаГеалёгіяМікола МятліцкіЛеанід Дайнека🡆 More