Рабства

Ра́бства — гвалтоўнае падпарадкаваньне аднаго чалавека іншаму альбо адной групы людзей іншай групе людзей.

Слова паходзіць ад стараславянскага слова «раб», якім у славянаў называлі працоўнага-чалавека, які выконваў тую ці іншую гаспадарчую працу. Пазьней з пашырэньнем у сьвеце рабаўладаньня, гэтае слова стала ўжывацца ў значэньні — чалавек, які выконвае свае абавязкі прымусова, які знаходзіцца ва ўласнасьці іншых людзей або арганізацыі й якога можна разглядаць як складнік гаспадаркі ў якасьці прылады працы. Раба можна прадаць, абмяняць, забіць бязь ягонай згоды, ён ня мае асабістых правоў.

Рабства
«Кірмаш рабоў» (прыкладна 1884 год). Жан-Леон Жэром

Рабаўладальніцкія адносіны зьявіліся ў старажытнасьці, калі на Блізкім Усходзе пачалі ўзьнікаць першыя дзяржавы й складаныя гаспадарчыя сыстэмы зь некалькімі ўзроўнямі кіраваньня, то бок храмавыя гаспадаркі. З часам гэты тып адносінаў распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце, набыў больш чалавечыя рысы й у рэшце рэшт прывёў да зьяўленьня сучаснай сыстэмы працоўных адносінаў у сусьветнай гаспадарцы. Вялікае значэньне ў працэсе адмены рабаўладаньня ў ягонай антычнай форме згулялі вера, адукацыя й навука ў прыватнасьці зьяўленьне й разьвіцьцё такіх сусьветных веравучэньняў як то хрысьціянства, юдаізм, іслам, будызм і канфуцыянства.

Разам з эканамічным прагрэсам паступова рабства як масавая зьява паступова зьнікла ў большасьці колькі-небудзь разьвітых і густанаселеных краінах, у іншых яно было забаронена з прычыны ўнутранай барацьбы або пад уплывам суседзяў. Зрэшты рабства да гэтага часу існуе ў некаторых кутках сьвету, а як зьява, як нелегальная форма працоўных адносінаў у большасьці краінах сьвету. Гэтае азначае, што рабства, як пэўны тып адносінаў суправаджае сусьветную гаспадарку ў працэсе ейнага разьвіцьця, набываючы вострыя формаў у пэрыяды праблемаў у глябальным грамадзтве.

Адным з гістарычна апошніх прыкладаў масавага клясычнага, то бок легальнага й адкрыта дэкляруемага рабства, было рабства нэграў у заходнеэўрапейскіх калёніях, пераважна ў Амэрыцы ў XVI—XIX стагодзьдзях. Мільёны афрыканцаў вывозіліся з кантынэнту ў іншыя краіны й выкарыстоўваліся як бясплатныя прылады працы, працуючы на ​​плянтацыях, на здабычы карысных выкапняў, у шахтах, а пазьней на мануфактурах. Многія зь іх хутка паміралі, але ўсё роўна эканамічны плён ад падобнай эксплюатацыі быў велізарным нягледзячы на сумленьне й дэкляруемае хрысьціянамі чалавекалюбства. Каталіцкая царква заплюшчвала вочы на ​​рабства ў краінах Лацінскае Амэрыкі, бо сама выкарыстоўвала рабоў у схаванай форме. Рабства ў Брытанскай імпэрыі афіцыйна было забаронена ў 1833 годзе, у ЗША ў пачатку грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў (19 чэрвеня 1862 г.). Працягвае надалей існаваць нелегальна.

У сучасным разуменьні тэрмін «рабства» часам выкарыстоўваецца для абазначэньня сумежных катэгорыяў гвалтоўнага прымусу людзей для выкананьня пэўнай працы. У гэтым сэнсе праваабарончыя арганізацыі распрацавалі пэўныя крытэры вызначэньня сучаснага рабства.

Беларусь

У Беларусі заканадаўства дапускала рабства да Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Артыкул 11 Разьдзелу XII Статуту называўся «Чалавек вольны ні за якое злачынства не павінен быць аддадзены ў няволю». Артыкул 21 «Хто можа быць нявольнікамі» Разьдзелу XII адзначаў: «Нявольнікамі надалей не павінныя быць зь іншых прычынаў, як толькі палонныя, а іншая чэлядзь нявольная і таксама дзеці, нашчадкі палонных павінныя быць пасаджаныя на землях і разумецца павінныя як вотчычы» (пчаляры).

За 2002—2014 гг. у краіне ўстанавілі 5102 ахвяраў гандлю людзьмі (0,05% насельніцтва Беларусі). Зь іх 4502 (88,2%) трапілі ў сэксуальную няволю. 597 (11,7%) чалавек апынуліся ў працоўнай няволі. Яшчэ тром выразалі органы. З 2011 г. лік выяўленых ахвяраў унутры краіны стаў перавышаць лік вывезеных за мяжу — 153 унутрыкраёвых і 142 вывезеных. У 2012 г. — 124 і 85 ахвяраў адпаведна. У 2013 г. —90 і 59 адпаведна. Вываз у рабства за мяжу ажыцьцяўляўся пераважна ў краіны Эўрапейскага Зьвязу (Польшча), Блізкага Ўсходу (Турэччына) і Расею (Маскоўская вобласьць). Пры гэтым у працоўную няволю ў асноўным вывозілі ў Расею. З 2006 г. пачалі выяўляцца адзінкавыя замежныя ахвяры гандлю людзі, прывезеныя ў Беларусь з Малдовы, Расеі і Ўкраіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рабства  Рабствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

СлавянеЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВербавічыМужчына зьверхуПацукКаханьне без пранікненьняЗянон ПазьнякКарл Фрыдрых ГаўсМашэкаThe SuperbullzЛёвэнLoitumaРыдлёўкаМаладосьць (часопіс)Русіфікацыя БеларусіГісторыя ВільніЛізаньне похвыМікола МятліцкіHromadske.TVТрыбуна працыЧарнігаўскае княстваЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБесьпілётнікФундацыя «Вікімэдыя»Анатоль ВялюгінЭквадорHTMLБеларуская моваDiggЮры ГедыгольдВасіль ЦяпінскіМакс ШчурГрэбляІвонка СурвілаБерасьцеДзесяцідзённая вайнаСкідзельБелы вершRSSКірыліцаАркадзь КуляшоўАляксандар ЛукашэнкаКунілінгусMelbetАнгельская моваN.R.M.ГедбудМаксім ЛужанінМіжнародны стандартны кніжны нумарВіктар МарціновічПятро ВасючэнкаРадаўніцаЗамакБарусія ДортмундПакістанВялікабрытаніяКаскадныя табліцы стыляўЗлучаныя Штаты АмэрыкіПарнаграфія ў БразылііБярозка (часопіс)Беларускі нацыяналізмПрыназоўнікВікіЛічэбнікКінатэатарВасіль ЖуковічДэміюргДражна (Менская вобласьць)🡆 More