П’ер дэ Фэрма (па-француску: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 — 12 студзеня 1665) — францускі матэматык, адзін з стваральнікаў аналітычнай геамэтрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасьцяў і тэорыі лікаў.
Паводле прафэсіі юрыст, з 1631 — дараднік парлямэнту ў Тулюзе. Бліскучы паліглёт. Найбольш вядомы фармуляваньнем Вялікай тэарэмы Фэрма.
П'ер дэ Фэрма | |
Pierre de Fermat | |
Дата нараджэньня | не раней за 31 кастрычніка 1607 і не пазьней за 6 сьнежня 1607 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бамон-дэ-Лямань |
Дата сьмерці | 12 студзеня 1665[…] |
Месца сьмерці | Кастр |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, адвакат, судзьдзя |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Месца працы | |
Вядомы як | аўтар Вялікай тэарэмы Фэрма |
Навуковая ступень | бакалаўр права[d] (1626) |
П’ер Фэрма нарадзіўся 17 жніўня 1601 году ў гасконскім мястэчку Бамон-дэ-Лямань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Фэрма, быў заможным гандляром, другім гарадзкім консулам; маці, Клер дэ Лёнг — выкладніца матэматыкі. У сям’і, акрамя П’ера, былі яшчэ адзін сын і дзьве дачкі. Фэрма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулюзе, а затым у Бардо і Арлеане.
У 1631 годзе, пасьпяхова скончыўшы навучаньне, Фэрма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парлямэнту (іншымі словамі, чальца вышэйшага суда) у Тулюзе. У гэтым жа годзе ён жаніўся на далёкай сваячцы маці, Люізе дэ Лёнг. У іх было пяцёра дзяцей.
Хуткі службовы рост дазволіў Фэрма стаць чальцом Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязаны даданьнем да свайго імя адзнакі знатнасьці — часьціцы de; з гэтага часу ён становіцца П’ерам дэ Фэрма.
Каля 1652 году Фэрма прыйшлося аспрэчваць паведамленьне пра сваю сьмерць у часе эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.
У 1660 годзе плянавалася яго сустрэча з Паскалем, але праз дрэнны стан здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася.
П’ер дэ Фэрма памёр 12 студзеня 1665 году ў горадзе Кастр у часе выязной сэсіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (1675) прах перанесьлі ў сямейны магільны склеп Фэрма, у царкве аўгустынцаў (Тулюза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасьмяротны збор яго працаў, зь якога сучасьнікі і пазналі пра выдатныя адкрыцьці П’ера Фэрма.
Сучасьнікі характарызуюць Фэрма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, бліскуча эрудаванага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моваў, на якіх ён пісаў неблагія вершы.
П’ер дэ Фэрма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article П’ер дэ Фэрма, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.