Пётра Крачэўскі: беларускі палітык

Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі, 7 жніўня 1879, в.

Дубна Гарадзенскага павету — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. Удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.

Пётра Крачэўскі
Пётра Крачэўскі: беларускі палітык
Першы прэзыдэнт БНР
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928
Міністар фінансаў БНР
красавік 1918 — травень 1918
Папярэднік: Гелій Белкінд
Наступнік: Тодар Вернікоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 жніўня 1879(1879-08-07)
в. Дубна Гарадзенскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 8 сакавіка 1928(1928-03-08) (48 гадоў)
Прага, Чэхаславаччына
Партыя:
Адукацыя:

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 году ў вёсцы Дубна (сучасны Мастоўскі раён) у сям’і вясковага праваслаўнага дзяка. Яго дзяцінства і юнацкія гады прайшлі на Кобрыньшчыне, у вёсцы Верхалесьсе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай Верхалескай вучэльні Кобрыньскага павету. Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню. Пасьля паступіў у Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе.

Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходзкай школе ў мястэчку Ялоўка каля Сьвіслачы Ваўкавыскага павету. Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходзкай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. У 1909—1914 гг. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспэктара дробнага крэдыту.

З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 г. у царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. Крачэўскі быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў.

У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту. Удзельнічаў у абвяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага 1918 г. ён у складзе першага беларускага ўраду (Народнага Сакратарыяту) выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пятро Крачэўскі з красавіка па травень 1918 зьяўляўся таксама народным сакратаром фінансаў БНР, народным сакратаром гандлю і прамысловасьці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату.

. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця.

На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.

З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.

Пётра Крачэўскі: беларускі палітык
Магіла Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Творы

  • Мандаты БНР (Даклад чытаны ў Беларускім Студэнцкім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926), «Бюлэтэнь Рады БНР» Прага 1926 №1, Перадрук — Спадчына, 1993, №1
  • Шэраг паэтычных і драматургічных твораў, эсэ й артыкулаў, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай гісторыі, у тым ліку «Скарына і незалежнасьць».

Вонкавыя спасылкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гарадзенскі павет (Расейская імпэрыя)Дубна (Гарадзенская вобласьць)ПрагаРада БНР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МураўёўкаМаркёрБудынакГадзьСьцяг БеларусіГомельская ратушаПолацакРасейская акупацыя Беларусі908Прыдатак (мовазнаўства)ЭякуляцыяВільняЖутаўт889Алесь БажкоЎКультура (тэлеканал)Лукіскі пляцСтарое места (Ерусалім)Анатоль ВялюгінВасіль ЗуёнакКрамянёвая тваньСьвятлана ЦіханоўскаяФрэдзі Мэрк’юрыПрыназоўнікГута ПеняцкаЛібанДынама БерасьцеМагнэтызмФранц КафкаЖалудокПашпартАнальны сэксЭнцыкляпэдыяКарлес Пудждэмон2004Марыя АнтуанэтаПарнаграфія ў сецівеЛёнданЛуг (рашчына)Аляксандар КучынскіСьпіс сысуноў МалдовыЖыгімонт КейстутавічЛеанід ГалубовічЮрась ШамецькаДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Буда (будызм)Францускі пацалунак1874Сьвятлана АлексіевічБабёрБар (элемэнт)БеластокПаўстаньне 1863—1864 гадоўДэмакратычная Рэспубліка КонгаГуда (імя)НаркотыкАляксандар ВіхорРыгор БарадулінГрэбля19 жніўняКрадзежАлесь РазанаўМіжнародны стандартны кніжны нумарІзраільЯнка МаўрУладзіслаў ГарбацкіВіктар ШніпЖорсткая парнаграфіяВоршаГедаЯўген ВасілёнакПарнаграфія ў Чэхіі🡆 More