Пётар Міклашэвіч: дзяржаўны дзяяч Беларусі

Пятро Пятровіч Міклашэвіч (нар.

1954, в. Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Пятро Міклашэвіч
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь
8 лютага 2008 — зараз на пасадзе
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Рыгор Васілевіч
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь
29 лістапада 2004 — 8 лютага 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Шэйман
Наступнік: Рыгор Васілевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 кастрычніка 1954(1954-10-18) (69 гадоў)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міклашэвіч (неадназначнасьць).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1954 г. у в. Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

Скончыў у 1981 годзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

З 1981 па 1982 год праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах. Затым з 1982 году працаваў судзьдзём, старшынём суду Буда-Кашалёўскага раёну, судзьдзём Гомельскага абласнога суду. У 1989 годзе абраны старшынём Гомельскага абласнога суду. У студзені 1998 году прызначаны першым намесьнікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1999 па 2004 гг. займаў пасаду першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны кляс судзьдзі.

29 лістапада 2004 г. прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і прысвоены клясны чын дзяржаўнага дарадніка юстыцыі 2 кляса.

8 лютага 2008 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і прызначаны судзьдзём і Старшынём Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь з наступным узгадненьнем яго прызначэньня з СР НС РБ. Гэтым жа ўказам яму прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны кляс.

У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савбяса разам зь Пятром Міклашэвічам выведзеныя Генадзь Нявыглас, Віктар Шэйман і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец.

Санкцыі

У лютым 2007 году патрапіў у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША (санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША і замарожваньне фінансавых рахункаў на тэрыторыі краіны). Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў здушэньні грамадзянскае супольнасьці і дэмакратычнае апазыцыі(be), фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году. Адпаведныя санкцыі прыняў і Эўрапейскі Зьвяз, дадаў Міклашэвіча ў чорны сьпіс Эўразьвязу.

У лютым 2011 году быў зноўку ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.

Пасля прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 году быў унесены ў санкцыйныя сьпісы балтыйскіх краін у верасьні таго ж году. 6 лістапада 2020 году на Пятра Міклашэвіча чарговы раз былі накладзены санкцыі ЭЗ. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, а 11 снежня — і Швайцарыя. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі ды Канады.

Узнагароды

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 годзе П. П. Міклашэвічу прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». 6 траўня 2022 году атрымаў ордэн Пашаны, які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пётар Міклашэвіч БіяграфіяПётар Міклашэвіч СанкцыіПётар Міклашэвіч УзнагародыПётар Міклашэвіч КрыніцыПётар Міклашэвіч Вонкавыя спасылкіПётар МіклашэвічБеларусьВялейскі раёнКасутаМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

14 лютагаАнілінгусКанюшынаЧорны сьпіс ЭўразьвязуПорнасайтСлоўнік НасовічаАльфонса Гарсія РоблесНХЛ 1997—1998 гадоўЦыганыБеларускі клясычны правапісВялікі комтурЗапісы БІНіМВэб-дызайнРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыАляксандар ІвулінБелавеская пушчаСлонімская ратушаБераМенскі радыётэхнічны інстытутАнтоні ТызэнгаўзСяргей КаракінРасейцыВільгодАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараКефлявікСяржук ДоўгушаўСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Вадзім МарцінкевічПалескі дзяржаўны ўнівэрсытэтHromadske.TVПэкарыевыяПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРВухаСусьветнае павуціньнеГазлайтынгШальнікавыяПлязма1988Аўтарскае праваКрэдытНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыБеларускі студэнцкі саюзСтудняВалошкаУладзімер СьвятаславічЗа нашу і вашу свабодуУ КантакцеТэль-АвіўТаполяГібэрніян ЭдынбургПЛюцыян ЖалігоўскіNokia 6131Яўген ЛецкаГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)880-я да н. э.Прыдатак (мовазнаўства)Чашніцкі раёнКурляндыяАзбука МорзэЛітва🡆 More