Пятрусь Макаль

Пятру́сь (Пё́тар Міха́йлавіч) Мака́ль (25 жніўня 1932, в.

Крушыняны, Беластоцкага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 31 жніўня 1996) — беларускі паэт, драматург, перакладнік. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1994).

Пятрусь Макаль
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Пётар Міхайлавіч Мака́ль
Нарадзіўся 25 жніўня 1932
Сьцяг Польшчы Крушыняны, Беластоцкае ваяводзтва
Памёр 31 жніўня 1996 (64 гады)
Нацыянальны сьцяг Беларусі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, перакладнік
Гады творчасьці 1949—1995
Мова беларуская
Дэбют 1949
Прэміі Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова (1980)
Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1984)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Міхаіла і Людмілы. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 року зямлю адабралі, і бацька пайшоў працаваць фінагентам у Крушынянскі сельсавет. У 1944 сям’я пераехала ў Саратаўскую вобласьць. Тут у 1946 рэпрэсаваны і сасланы ў Комі АССР Міхаіл Макаль, а ягоная жонка зь Петрусём вяртаюцца на Гарадзеншчыну.

Пятрусь скончыў сямігодку і ў 1947 паступіў у Гарадзенскі будаўнічы тэхнікум. Аднак тэхнікум пераводзяць у Магілёў, і адвучыўшыся 2 гады, Пятрусь Макаль паступіў у Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (скончыў у 1953). Працаваў у абласной газэце «Гродзенская праўда». У 1954—1956 служыў у войску, пасьля пераехаў у Менск.

Працаваў рэдактарам аддзелу культуры і навукі часопісу «Маладосць» (1957—1960), навучаўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры Саюзе пісьменьнікаў СССР (1960—1962). Пасьля загадваў аддзелам літаратуры ў газэце «Літаратура і мастацтва» (1962—1963), быў рэдактарам рэпэртуарна-рэдакцыйнае калегіі Міністэрства культуры БССР (1965—1966), памочнікам галоўнага рэжысэра па рэпэртуарнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача (1966—1975). З 1975 — літкансультант СП БССР. З 1978 — старэйшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1980—1983 — рэдактар аддзелу паэзіі часопісу «Маладосьць». З 1983 на творчай рабоце. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953.

Творчасьць

Друкавацца пачаў з 1949 (газэта «Гродзенская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Першы сьлед» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы год» (1964), «Вакно» (1967), «Вершы» (выбранае, 1968), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны» (выбранае, 1979), «Смак яблыка» (1981), «Калыска долі» (1984), «Асеньняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Для дзяцей выдаў кнігі «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песьня згоды» (вершы, паэмы, казкі, 1983), «Чарадзейная скарбонка» (вершы, казкі, загадкі, 1987), «Я гатую абед» (паэма, 1989). У 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамох.

Творы Петруся Макаля перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, гішпанскую, польскую й іншыя мовы.

У суаўтарстве з Артурам Вольскім напісаў п’есу «За лясамі дрымучымі» (1959, 1961, пастаўленая ў 1958) і «Марынка-крапіўніца» (пастаўленая ў 1963). Аўтар п’ес «Адчыніце, казьляняткі!» (1972, пастаўленая ў 1970), «Дай вады, калодзеж!» (1974, пастаўленая ў 1971), «На ўсіх адна бяда» (1977, пастаўленая ў 1976). Усе яны напісаныя ў вершах паводле фальклёрных матываў і ставіліся Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача й іншымі тэатрамі краіны. Таксама аўтар лібрэта араторыі «Запрашэньне ў краіну маленства» (музыка Аўгена Глебава, 1974).

Займаўся перакладамі са славянскіх моваў. Пераклаў зборнік сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), зборнік вершаў Міраслава Валека «Крылы» (1978); з расейскай мовы Алега Шасьцінскага «Помню і люблю» (1978) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • 527 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. Макаль Пятрусь.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Драздова З. У. Пятрусь Макаль / Драздова З. У. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. (навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук). — Мн., 2002. Т.4., кн.1. С. 466—489.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пятрусь Макаль ЖыцьцяпісПятрусь Макаль ТворчасьцьПятрусь Макаль Прэміі і ўзнагародыПятрусь Макаль Крыніцы і заўвагіПятрусь Макаль ЛітаратураПятрусь Макаль Вонкавыя спасылкіПятрусь МакальБеластоцкае ваяводзтваДраматургДругая Рэч ПаспалітаяЗаслужаны дзяяч мастацтваў БеларусіКрушыняныПаэтПеракладнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АўстрыяПрыметнік7 (лік)ВайшнорыяНазоўнікФранцішак СавічТадэвуш КасьцюшкаIP-кодЗАркадзь Куляшоў1946Эміль Гэгле СвэнсэнЯзафат КунцэвічМастурбацыяГміна Вялікія ЭйсмантыРасеяБера1991Вадзім МарцінкевічБагоўкаПастава 69Іван ВіткоўскіМаладэчнаБабёр14 лютагаЛетуваАрон КасьцялянскіДгамапада1874Кампутарнае праграмаваньнеСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Сяргей КалендаАдэскія ліманыЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)Шахцёр СалігорскМенскі замакАльгердHromadske.TVУладзімер СьвятаславічВасіль БыкаўСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануЦерская саамская моваЛеў ВыгоцкіПінскСьцяг ЛібііСьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзііВалошкаВасіль НесьцярэнкаТэхналёгіяПарнаграфія ў БеларусіМерацкая ратушаLinuxВітаўтСловаЛеанід ДайнекаАляксандар МарцёшкінАпошні з магіканаўПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ГірНаркамаўкаПохваГадвілаБой (імя)ЎRSSЗволе (футбольны клюб)🡆 More