Пётар Мятла

Пётар Васільевіч Мятла (1890, в.

Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Мёрскі раён — 12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік. Пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадах.

Пётар Мятла
Пётар Мятла ў 1930 годзе.
Пётар Мятла ў 1930 годзе.
Пасол на польскі Сойм
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1890(1890)
Сьцяг Расеів. Кухцінцы, Дзісенскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 12 жніўня 1938
Сьцяг СССРБеламорска-Балтыйскі канал, СССР
Партыя: КПЗБ, БСРГ
Адукацыя: вышэйшая

Жыцьцяпіс

У 1906—1910 гадах навучаўся ў Дзісенскай гарадзкой вучэльні, у 1911—1912 гадах на пэдагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—1917 гадах у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскай ваеннай вучэльні, юнкеры якой у 1917 годзе выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі. З канца 1917 да 1921 году настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 году ў Вільні. Працаваў у каапэрацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.

Абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. З 1926 году сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 годзе ў Менск.

Арыштаваны 16 студзеня 1927 году ў Валожыне польскімі ўладамі, нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы судзьдзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачваньне. У 1928 годзе на «працэсе 56-ці» атрымаў вырак 12 гадоў турмы.

Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 году ў БССР. У 1932—1933 гадах старшыня Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.

Арыштаваны 1 верасьня 1933 году годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 году «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстрэл заменены 10 гадамі лягэру. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938 году.

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

  • МЯТЛА Пётр Васільевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Tags:

Пётар Мятла ЖыцьцяпісПётар Мятла КрыніцыПётар Мятла ЛітаратураПётар Мятла Вонкавыя спасылкіПётар МятлаДзісенскі паветМёрскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

SkilletПрывакзальная плошча (Менск)Мікола ГусоўскіВугоршчынаКалюмныСлуцкі збройны чынІслач Менскі раёнУзбэкістанМікіта НайдзёнаўУладзімер Аляксеевіч АрлоўАляксандар СьвірскіБеларускі нацыянальны стройВялікае Княства ЛітоўскаеУсходнеэўрапейскі летні часЭўропаСказЛявон БаршчэўскіКавалёўВершаваны памерЯгор КрэсДзейнікМікола МаляўкаПалестынаЛявон ВашкоМураўёўкаНадзея ДземідовічВейшнорыяКіеўСьвятыГомельская ратушаМагілёўАльтэрнатыўная парнаграфіяГуда (імя)Алесь БажкоПолацкае княстваГомельВікіцытатнікСафійскі сабор (Полацак)БеластокБеларуская літаратураФэльдмаршал (Швэцыя)Віктар ДарашкевічМенск (футбольны клюб)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўСлоўнік НасовічаСтолінВалянцін АкудовічМіхал АнемпадыстаўКрыж Сьвятога БэнэдыктаРасейцыKrainaСутартУладзіслаў ГарбацкіДзяржаўная прэмія БССРВойшнарТранспартПараляксаМаскваВіктар МарціновічПолацакЛетні часHromadske.TVАрцём АрашонакАнатоль СысАляксандар ЛукашэнкаПабуджальны сказМаркёрСтарадубскі паветГарнастайМэтафараПрышчэпкаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціІмёны ліцьвінаўГрупавы сэкс🡆 More