Пскоўская Рэспубліка

Пско́ўская рэспу́бліка — дзяржава са сталіцай у Пскове ў басэйнах рэчак Вялікая, Нарва, Чудзкага і Пскоўскага азёраў.

Пскоўская рэспубліка
Пскоўская Рэспубліка
XIII—XVI стагодзьдзі Пскоўская Рэспубліка
Герб Пскоўскае рэспублікі
Герб
Месцазнаходжаньне Пскоўскае рэспублікі

Траецкі сабор у Пскове

Афіцыйная мова старажытнаруская (старажытнапскоўскі дыялект)
Сталіца Пскоў

Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя (юрыдычна да Болатаўскага дагавору 1348 году) у складзе Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі. Дзяржаўны лад падобны на наўгародзкі. Выдзяленьне Пскоўскай рэспублікі са складу Ноўгараду зьвязваецца зь дзейнасьцю выхадца з ВКЛ князя Даўмонта, які княжыў у Пскове ў 1266—1299 гадох. Пасьля сьмерці Даўмонт быў кананізаваны як сьвяты пад праваслаўным іменем Цімафей і шанаваўся як абаронца Пскоўскай рэспублікі (сымбалем пскоўскай дзяржаўнасьці лічыўся меч Даўмонта). Пры Даўмонце і пазьней Пскоў неаднаразова ваяваў з Полацкім княствам і ВКЛ, але часам выступаў і ў хаўрусе зь імі супраць Лівонскага ордэну. Найбольш цесны зьвяз з ВКЛ існаваў у 1341—1349 гадох, калі служылым князем Пскова быў Андрэй Полацкі (прадстаўлены сваім намесьнікам Юрыем Вітаўтавічам).

У 1342 годзе пры абароне Пскоўскай рэспублікі ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна Любка. У адрозьненьне ад Ноўгараду, з пачатку XIV стагодзьдзя Пскоўская рэспубліка пасьлядоўна праводзіла прамаскоўскую і антылівонскую палітыку, лічачы Маскву адзіным надзейным абаронцам ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў Ордэну, Ноўгараду і ВКЛ. Паводле Салінскага дагавору 1398 году і Рацёнскага дагавору 1404 году прадугледжвалася садзейнічаньне ВКЛ у далучэньні Пскоўскай рэспублікі да ўладаньняў Лівонскага ордэну; у другой палове 1410-х гадоў папы Ян XXIII і Марцін V выдалі некалькі булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу «генэральнымі вікарыямі» Ноўгараду і Пскова.

Падчас войнаў 1406—1408 і 1426 гадоў Вітаўт беспасьпяхова спрабаваў усталяваць уладу над Пскоўскай рэспублікай. У беларуска-літоўскіх хроніках XIV стагодзьдзя паведамляецца пра намесьніцтва ад імя Вітаўта ў Пскове ў 1410-х — 1420-х гадох князя Юрыя Носа (глядзіце Нарымонтавічы), але гэта не пацьвярджаецца расейскімі крыніцамі. У 1443 годзе намесьнікам маскоўскага вялікага князя Васіля II у Пскове быў выхадзец з ВКЛ князь Аляксандар Чартарыйскі. У 1456, 1471 і 1478 гадах Пскоўская рэспубліка актыўна падтрымала захады Масквы па абмежаваньні, а затым і скасаваньні незалежнасьці Вялікага Ноўгараду, выступіла на баку Масквы ў вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—1503 гадоў. Як буфэрнае ўтварэньне на мяжы зь Лівонскім ордэнам, Пскоўская рэспубліка існавала да 1510 году, калі яе тэрыторыя была канчаткова далучаная да цэнтралізаванай Расейскай дзяржавы.

Літаратура

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Псковские летописи. Вып. 1. М.—Л., 1941. Вып. 2. М.—Л., 1955.
  • Охотникова В. И. Повесть о Довмонте. Л., 1985.

Tags:

Нарва (рака Эстоніі)Пскоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзікКаскадныя табліцы стыляўДразды (гурт)ПрыслоўеАндрэй Павук (актывіст)Міністэрства фінансаў ЗШАІндыяЛезьбіянстваRSSСказВалянцін АкудовічЛюцыян ЖалігоўскіІнфраструктураУніфікаваная назва рэсурсуЛетувізацыяАкторПесьняМенскАСьпіс вялікіх князёў літоўскіхВуліца Янкі Лучыны (Менск)Раман СкірмунтАмпэрсандБірылаБодаБДСМАвечкаКнураІмя па бацькуАксана БязьлепкінаБірэйкаУсяслаў ЧарадзейПрыметнікЧарнобыльская АЭССкідзельБеларускі клясычны правапісЯндаВольга ЧамаданаваВоршаПадвойнае пранікненьнеБусел белыЗакон (права)ВушніцаНарэлаКанстытуцыя БеларусіForbesСудаЖуавы сьмерціЁзэф ГёбэльсПагоняІмёны ліцьвінаўПадляшшаБанкСалдускі крайМаксім ГарэцкіМараторыйДзьмухавецEBayТутэйшыя (спэктакль)Чорны сьпіс ЭўразьвязуГражына (паэма)СмаленскСяржук Сокалаў-ВоюшУправа КДБ па Гомельскае вобласьціТэхналёгіяСяргей ДарожныМужчына зьверхуЗіновій ПрыгодзічМасей СяднёўЭнэргія🡆 More