Мовазнаўства Прыстаўка

Прыстаўка, прэфікс — службовая марфэма, што ўжываецца перад коранем і надае слову новае лексычнае значэньне ці граматычнае.

Часьцей надае новае лексычнае значэньне.

Прэфіксы заўсёды матэрыяльна выражаныя марфэмы, у адрозьненьне ад суфіксаў, канчаткаў і ад інтэрфіксаў.

Асаблівасьці прэфіксаў

  • Ня маюць строгага замацаваньня за той ці іншай часьцінай мовы (прэфікс пад-: падгрупа (назоўнік), падземны (прыметнік), паддаць (дзеяслоў)).
  • Заўсёды далучаюцца толькі да цэлага слова, а не да асновы.
  • Не зьмяняюць прыналежнасьці вытворнага слова да часьціны мовы. У сучаснай беларускай мове існуе толькі 2 словы, у якіх прэфікс пераводзіць назоўнік у прыслоўе: накрыж, навек. Калі прыстаўка ўжываецца ў спалучэньні з суфіксам, то яна далучаецца толькі да асновы слова. У такім выпадку можа пераводзіць слова ў іншую часьціну мовы.

Віды прэфіксаў

Паводле функцыі

  • Дэрывацыйныя (словаўтваральныя).
  • Рэляцыйныя (словазьменныя) — толькі прыстаўка най- у найвышэйшай ступені параўнаньня прыметнікаў.
  • Сынкрэтычныя (служаць для ўтварэньня закончанага трываньня дзеясловаў).

Паводле паходжаньня

Паводле фанэмнага складу

  • Монафанэмныя (складаюцца з адной фанэмы),
  • Поліфанэмныя (складаюцца з 2 і болей фанэмаў).

Паводле фанэмнай структуры

Паводле пачатковага гуку:

  • прыкрытыя (пачынаюцца з зычнага гуку)
  • непрыкрытыя (пачынаюцца з галоснага гуку).

Паводле канцавога гуку:

  • закрытыя (заканчваюцца на зычны гук)
  • адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).

Паводле спалучальнасьці (валентнасьці)

  • Мультывалентныя (рэгулярныя) — сустракаюцца ў вялікай колькасьці словаў, утвараюць вялікую колькасьць вытворных.
  • Унівалентныя (нерэгулярныя) — маюць абмежаваную спалучальнасьць.

Літаратура

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.

Tags:

Мовазнаўства Прыстаўка Асаблівасьці прэфіксаўМовазнаўства Прыстаўка Віды прэфіксаўМовазнаўства Прыстаўка ЛітаратураМовазнаўства ПрыстаўкаГраматычнае значэньнеКораньЛексычнае значэньнеМарфэмаСлова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Від (імя)18 жніўняКурляндыяУладзімер СьвятаславічКарэйва20 красавікаЛеў ВыгоцкіЦестаЮрка ВіцьбічРуды лесВайшнорыяАтлянт-МПавал ЛюцькоХрысьціна (каралева Швэцыі)3 да н. э.Трыбуна працыСлонімская ратушаДавідВэб-старонкаВалянцін ЕрмаловічВікіманіяНХЛ 1997—1998 гадоўВітарыну АнтунішГульняБел-чырвона-белы сьцягНа куканСтасунакЦмокМарат Маркаў7 (лік)Канстытуцыя БеларусіШмоняКальварыя (прадмесьце)МастурбацыяСонечная электрастанцыяСловаЖанчына зьверхуСтаростваАндрэй Павук (актывіст)Уладзіслаў ГалубокНью-Ёрк (штат)Управа КДБ па Берасьцейскай вобласьціБарыс НямцоўІгар ІваноўВікікрыніцыДзяніс ШчарбіцкіГальшанскі замакДзеяслоўУладаПахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)Ільля СьвірыдзенкаКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)Польская акадэмія навукУсебеларускі народны сходВейшнорыяБой (імя)Удачны🡆 More