Прыродаахоўная Тэрыторыя

Прыродаахо́ўная тэрыто́рыя — дзялянка з адмысловым парадкам выкарыстаньня дзеля захаваньня раўнавагі навакольнага асяродзьдзя і зьберажэньня прыродных багацьцяў мясьціны, што мае гістарычную, культурную, навуковую і эстэтычную каштоўнасьць.

Прыродаахоўная Тэрыторыя
Возера Струста ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» (2011 год)

Віды: заказьнік, запаведнік, нацыянальны і прыродны парк, а таксама помнік прыроды, як асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя (ААПТ); аздараўленчы (гарадзкі і курортны), водаахоўны (на беразе вадасховішча, возера і ракі), каштоўны, проціэразійны, прыдарожны і санітарна-гігіенічны (прадмесьцевы і прыкрынічны) лес. У такой мясьціне забараняюць гаспадарчую дзейнасьць адпаведным заканадаўствам або міжнародным пагадненьнем. Паводле прызначэньня бывае: адпачывальная, асяродзьдзеўтваральная, багацьцеахоўная, запаведнаўзорная і прадметаахоўная. Можа ахопліваць водную прастору і сушу.

Беларусь

Законам Рэспублікі Беларусь ад 1994 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і аб’ектах» увялі дзяржаўны статус такіх дзялянак мясцовай, рэспубліканскай і міжнароднай значнасьці. За кіраваньне такімі мясцовымі дзялянкамі адказвалі выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў дэпутатаў. За кіраваньне іншымі — Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь. Нагляд за мясцовымі прыродаахоўнымі дзялянкамі ажыцьцяўлялі мясцовыя Саветы дэпутатаў. За іншымі такімі мясьцінамі — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. На 1995 год у Беларусі налічвалася 187 помнікаў прыроды і 76 заказьнікаў мясцовай і рэспубліканскай значнасьці, тры запаведнікі — Бярэзінскі, Палескі і Прыпяцкі, а таксама 2 нацыянальныя паркі — «Белавеская пушча» і «Браслаўскія азёры». Агульная плошча асабліва ахоўных прыродных земляў Беларусі складала 7942 км² (3,8 % тэрыторыі дзяржавы). У 1996 годзе Прыпяцкі запаведнік пераўтварылі ў нацыянальны парк. У 1999 годзе заснавалі Нарачанскі нацыянальны парк. На 2020 год у Беларусі налічваўся 931 помнік прыроды, у тым ліку 605 мясцовай значнасьці, і 381 заказьнік, у тым ліку 281 мясцовай значнасьці. Таксама дзейнічала 2 запаведнікі і 4 нацыянальныя паркі Беларусі.

Крыніцы

Tags:

ДзялянкаЭстэтыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ІвулінВадзім СаранчукоўІўеЮнісонНацыянальная баскетбольная асацыяцыяВікікрыніцыМакс ШчурСваяцтваСлавамір АдамовічТаполяАнальны сэксІван ЧыгрынаўБрагінЧарнобыльская катастрофаАнатоль СабалеўскіАлагоасСлонімКаскадныя табліцы стыляўАльгердава640ВухаРэжым ЛукашэнкіПастава 69Янка СіпакоўISSNСьмерць МаргераГірУсяслаў ЧарадзейЦытрус21 красавікаУнівэрсальны каардынаваны часПэкарыевыяНью-ЁркУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціАнтоні ТызэнгаўзНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАМэдаль Францішка СкарыныФэдэрацыя Босьніі і ГерцагавіныШаксна (Шаксьнінскі раён)Валянцін ЕрмаловічПарнаграфія ў ЗШАСяржук ДоўгушаўБотаВікіБарыс НямцоўБеларусыСлонімская ратушаВітаўтКапараўскі сельсаветЭнэргіяЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўВалянцін БялькевічЭрыксанЧэлесУладзімер ПуцінЭнэіда навываратFacebookСукупны ўнутраны прадуктКліматДзяжа🡆 More