Прыднястроўскі Рубель

Прыднястроўскі рубель — грашовая адзінка Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

1 рубель роўны 100 капейкам.

Прыднястроўскі Рубель
1 рубель ПМР з выявай Аляксандра Суворава

Уласная грашовая адзінка зьявілася ў Прыднястроўі ў 1994 годзе. Дагэтуль рэспубліка карысталася савецкімі банкнотамі, на якія прыляпляліся спэцыяльныя маркі з выявай А. В. Суворава. На новых прыднястроўскіх рублях выяўляліся Аляксандар Сувораў і Багдан Хмяльніцкі.

Вельмі хуткія тэмпы інфляцыі прывялі да неабходнасьці дэнамінацыі і замены грашовых банкнотаў. Дэнамінацыя была праведзеная ў 2001 годзе, грошы мяняліся ў суадносінах 1 000 000:1.

Новыя банкноты Прыднястроўскага рэспубліканскага банку ўзору 2000 году маюць істотныя адрозьненьні ад старых. На банкнотах наміналам 1, 5, 10, 25 рублеў на пярэднім баку выяўлены расейскі паўкаводзец А. В. Сувораў.

Прыднястроўскі Рубель
50 рублёў ПМР з выявай Т. Р. Шаўчэнкі

На пярэднім баку банкноты наміналам 50 рублёў выяўлены клясык украінскай літаратуры Тарас Шаўчэнка.

Прыднястроўскі Рубель
100 рублёў ПМР з выявай Дзьмітрыя Кантэміра

На пярэднім баку банкноты 100 рублёў — выява малдаўскага гаспадара Дзьмітрыя Кантэміра, вучонага, філёзафа і асьветніка.

На банкноце 200 рублёў — выява графа П. Румянцава-Задунайскага, 500 рублёў — расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ.

Акрамя банкнотаў у 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200 і 500 рублёў зьявіліся таксама манэты. Манэты ў 1, 5, 10 капеек вырабляюцца з алюмініевага сплава, а ў 50 і 25 капеек (уведзеныя ў 2002 годзе) — зь медна-цынкавага сплава.


Tags:

Прыднястроўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка МаўрЯва (імя)Рыгор КастусёўАляксандар ЛукашэнкаПарнаграфія ў сецівеПераклады Бібліі на беларускую мовуГаштольд (імя)Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаСмаленскПошукавая аптымізацыяГрупавы сэксАляксей БацюкоўКаштоўная папераСтрачаны райАкторЮры БеленькіІталіяКрыж Эўфрасіньні ПолацкайРасейская моваБеларуская моваВасіль БыкаўТаджыцкая моваВадзім СаранчукоўБусел белыПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіМарыя МартысевічШатляндыяБітаўтISO 3166АнтонімыВольга ГапееваДыплёмXIX стагодзьдзеМотарУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСельская гаспадаркаКрамаТхор стэпавыПаронімы1923Рэспубліка КарэяЯўгенія ЯнішчыцВербавічыЛацінкаЦана12 чэрвеняГарбатаЛютПадатакГайла (імя)LoitumaНаша НіваISO 3166-1.neFacebookЛёвэнУладзімер ТарасевічЮры ГедыгольдБука (імя)ГрэбляЭўропаБэрсэнСьцяг БанглядэшПарнаграфія ў ЧэхііСямейства (біялёгія)СэрбіявозСаргоўдКанстытуцыя Беларусі🡆 More