Працо́ўны ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь — звод заканадаўства Беларусі аб дачыненьнях працаўнікоў і наймальнікаў на падставе працоўнай дамовы, які набыў моц у студзені 2000 году.
кодэкс | |
«Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь» | |
Нумар: | 296-З |
Прыняцьце: | Палатай прадстаўнікоў 8 чэрвеня 1999 (24 гады таму) |
Ухваленьне: | Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 1999 (24 гады таму) |
Падпісаньне: | прэзыдэнтам Беларусі 26 ліпеня 1999 (24 гады таму) |
Уступ у сілу: | 1 студзеня 2000 (24 гады таму) |
Першая публікацыя: | 1999 г. у газэце «Зьвязда» |
Паводле 4-га артыкула, вызначае «адносіны, зьвязаныя з: 1) прафэсійнай падрыхтоўкай працаўнікоў на вытворчасьці; 2) дзейнасьцю прафсаюзаў і аб’яднаньняў наймальнікаў; 3) вядзеньнем калектыўных перамоваў; 4) узаемаадносінамі паміж працаўнікамі і наймальнікамі; 5) забесьпячэньнем занятасьці; 6) кантролем і наглядам за прытрымліваньнем заканадаўства аб працы; 7) дзяржаўным сацыяльным страхаваньнем; 8) разглядам працоўных спрэчак». На 2020 год налічваў 468 артыкулаў у складзе 6 разьдзелаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Агульныя правілы рэгуляваньня індывідуальных працоўных і зьвязаных зь імі адносін»; 3) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы асобных катэгорыяў працаўнікоў»; 4) «Агульныя правілы рэгуляваньня калектыўных працоўных адносін»; 5) «Адказнасьць працаўнікоў і наймальнікаў. Нагляд і кантроль за прытрымліваньнем заканадаўства аб працы»; 6) «Заключныя палажэньні». На 2020 год Працоўны кодэкс Беларусі дзейнічаў з 22-ма зьмяненьнямі і дапаўненьнямі 2005—2011 і 2013—2017 гадоў. 9 чэрвеня 2020 году Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі НАНБ абнародаваў беларускі пераклад яго рэдакцыі са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі паводле Закону ад 13 лістапада 2017 г. № 68-З. 21 сьнежня 2020 году Экспэртная рада ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла Пратаколам № 4 пераклад яго рэдакцыі паводле Закону ад 18 ліпеня 2019 г. № 219-З.
Першы разьдзел Працоўнага кодэксу зьмяшчаў 15 артыкулаў пра паняткі і задачы, галіну дзеяньня і рэгуляваныя дачыненьні, крыніцы рэгуляваньня і нормы міжнароднага права, падлік тэрмінаў і статыстыку працы, правы наймальнікаў і працаўнікоў, забарону прымусовай працы і дыскрымінацыі. Паводле 15-га артыкула, «статыстычныя зьвесткі аб сярэдняй заработнай плаце ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў не зьяўляюцца канфідэнцыйнымі». Згодна з 12-м артыкулам «наймальнік мае права:
Паводле 11-га артыкула Кодэксу, працаўнік мае права на:
Другі разьдзел Працоўнага кодэксу Беларусі ўлучаў 236 артыкулаў (16—251), што складала звыш паловы (50,4%) артыкулаў Кодэксу. У разьдзеле налічвалася 16 главаў: 1) «Заключэньне працоўнай дамовы»; 2) «Зьмяненьне працоўнай дамовы»; 3) «Спыненьне працоўнай дамовы»; 4) «Абавязкі працаўнікоў і наймальнікаў»; 5) «Заработная плата»; 6) «Падлік сярэдняга заробку»; 7) «Нормы працы і зьдзельныя расцэнкі»; 8) «Гарантыі і кампэнсацыі»; 9) «Працоўны час»; 10) «Перапынкі на працягу працоўнага дня. Дзяржаўныя сьвяты і выхадныя дні»; 11) «Працоўныя і сацыяльныя водпускі»; 12) «Працоўная дысцыпліна»; 13) «Дысцыплінарная адказнасьць працаўнікоў»; 14) «Сумяшчэньне працы з атрыманьнем адукацыі»; 15) «Ахова працы»; 16) «Вырашэньне індывідуальных працоўных спрэчак». Найбольшай была 11-я глава з 44-х артыкулаў (149—192), якая апісвала: паняцьце, віды, падлік працягласьці і афармленьне водпуску; мэту, умовы даваньня і чарговасьць штогадовага працоўнага водпуску; дадатковыя водпускі за шкодныя ўмовы працы, ненармаваны працоўны дзень і працяглы стаж працы, а таксама дзеля заахвочваньня; замену водпуску грашовым пакрыцьцём; пэрыяды і ўмовы зруху працоўнага году; абавязак наймальніка апавяшчаць пра пачатак водпуску і права працаўніка на яго перанос і працяг цягам году; разьдзяленьне водпуску на часткі і захаваньне сярэдняга заробку за яго час; выплату на аздараўленьне; сацыяльныя водпускі па доглядзе за дзіцём да 3-х гадоў, па цяжарнасьці і родах; водпуск без захаваньня заробку на ініцыятыве наймальніка або працаўніка, у тым ліку кароткачасовы па сямейна-побытавай прычыне, для працы над дысэртацыяй і напісаньня падручніка. Паводле 53-га артыкула, «для працаўнікоў устанаўліваюцца наступныя абавязкі:
Згодна з 55-м артыкулам «пры арганізацыі працы працаўнікоў наймальнік абавязаны:
Трэці разьдзел Кодэксу налічваў 99 артыкулаў (252—351) у складзе 14 главаў: 1) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы кіраўніка арганізацыі і сябраў калегіяльнага выканаўчага органа арганізацыі»; 2) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы жанчынаў і працаўнікоў, якія маюць сямейныя абавязкі»; 3) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы моладзі»; 4) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы інвалідаў»; 5) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы працаўнікоў зь няпоўным працоўным часам»; 5) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы часовых працаўнікоў»; 6) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы сэзонных працаўнікоў»; 7) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы працаўнікоў-надомнікаў»; 8) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы хатніх працаўнікоў»; 9) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы працаўнікоў, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у сфэры прафэсійнага спорту»; 10) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы працаўнікоў асобных галінаў эканомікі і асобных прафэсіяў»; 11) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы працаўнікоў, якія прымалі ўдзел ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»; 12) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы працаўнікоў, якія пражываюць на тэрыторыі радыёактыўнага забруджваньня»; 13) «Гарантыі працаўнікам у сувязі з выкананьнем вайсковых абавязкаў»; 14) «Асаблівасьці рэгуляваньня працы асобаў, якія працуюць па сумяшчальніцтве». Найбольшай была 3-я глава з 11 артыкулаў (272—282), што акрэсьлівала: узрост допуску да заключэньня працоўнай дамовы і правы непаўналетніх; мэдычныя агляды і працоўныя водпускі да 18 гадоў; нормы выпрацоўкі для моладзі і аплату працы да 18 гадоў пры скарочаным працоўным дні; бронь прыёму моладзі на працу і прафэсійнае навучаньне; даваньне першага працоўнага месца і забарону прыцягваць непаўналетніх да начной і звышурочнай працы, а таксама да працы ў сьвяточныя і выхадныя дні. Паводле 265-га артыкула, «маці або бацьку, апекуну, якая (які) выхоўвае 2-х дзяцей ва ўзросьце да 16 гадоў, па яе (яго) заяве штомесяц даецца 1 дадатковы свабодны ад працы дзень».
Чацьверты разьдзел Працоўнага кодэксу ўлучаў 48 артыкулаў (352—399) у складзе 4-х главаў: 1) «Агульныя палажэньні аб сацыяльным партнэрстве»; 2) «Калектыўныя перамовы»; 3) «Пагадненьні, калектыўныя дамовы»; 4) «Вырашэньне калектыўных працоўных спрэчак». Найбольшай была апошняя глава з 23-х артыкулаў, якая вызначала: бакі і формы разгляду калектыўнай працоўнай спрэчкі; парадак працы пагадняльнай камісіі і пасярэдніцтва; працоўны трацейскі суд і адказнасьць за невыкананьне яго рашэньня; рашэньне і паведамленьне аб стачцы; абавязкі бакоў і прававое становішча працаўнікоў падчас стачкі. Паводле 357-га артыкула, «кожны бок калектыўных працоўных адносін мае права накіраваць другому боку пісьмовае патрабаваньне аб правядзеньні калектыўных пемоваў па заключэньні, зьмяненьні або дапаўненьні калектыўнай дамовы, пагадненьня, якія другі бок абавязаны пачаць у 7-дзённы тэрмін». Згодна з 358-м артыкулам "пагадненьні заключаюцца на рэспубліканскім (генэральнае), галіновым (тарыфнае) і мясцовым узроўнях. У 359-м артыкуле акрэсьлівалася, што "бакамі пагаднення могуць быць: 1) на рэспубліканскім узроўні — рэспубліканскія аб’яднаньні прафсаюзаў (Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі) і наймальнікаў, а таксама Ўрад Рэспублікі Беларусь; 2) на галіновым узроўні — адпаведныя прафсаюзы і аб’яднаньні наймальнікаў, а таксама адпаведныя органы дзяржаўнага кіраваньня; 3) на мясцовым узроўні — адпаведныя прафсаюзы і наймальнікі, а таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Паводле 360-га артыкула, «генэральнае пагадненьне можа ўтрымліваць палажэньні аб:
Пагатоў, «тарыфныя і мясцовыя пагадненьні ўстанаўліваюць сацыяльна-працоўныя гарантыі і перавагі для працаўнікоў у залежнасьці ад асаблівасьцяў галіны або рэгіёну ў пытаньнях арганізацыі, умоваў, аплаты і аховы працы, заключэньня і скасаваньня працоўных дамоваў, пры правядзеньні прыватызацыі». Паводле 362-га артыкула, «генэральнае пагадненне зьяўляецца асновай для тарыфных і мясцовых пагадненьняў, калектыўных дамоваў». Згодна з 361-м артыкулам «калектыўная дамова — лякальны НПА, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж наймальнікам і працаўнікамі, якія ў яго працуюць». У 367-м артыкуле прадугледжвалася, што калектыўная дамова і пагадненьне заключаюцца «ня менш чым на 1 год і ня больш чым на 3 гады». Аднак «пры зьмене ўласьніка маёмасьці арганізацыі дзеяньне калектыўнай дамовы захоўваецца на працягу 3-х месяцаў». Паводле 369-га артыкула, «павінна быць падпісана кожная старонка калектыўнай дамовы, пагадненьня». Згодна з 370-м артыкулам «калектыўная дамова рэгіструецца ў мясцовым выканаўчым або распарадчым органе па месцы знаходжаньня наймальніка. Рэгістрацыю генэральных, тарыфных і мясцовых пагадненьняў ажыццяўляюць адпаведна рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне працы (Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь), і яго мясцовыя органы». У 373-м артыкуле згадвалася, што «ўсе працаўнікі, у тым ліку ўпершыню прынятыя, павінны быць азнаёмленыя наймальнікам з дзейнымі ў яго калектыўнымі дамовамі, пагадненьнямі». Паводле 374-га артыкула, працаўнікі, ад імя якіх заключаныя пагадненьне і калектыўная дамовы інфармуюцца аб іх выкананьні «не радзей за аднін раз у паўгодзьдзе». Згодна з 364-м артыкулам «зьмест калектыўнай дамовы вызначаецца бакамі ў адпаведнасьці з генэральным, тарыфным і мясцовым пагадненьнямі». "Калектыўная дамова можа ўтрымліваць палажэньні аб:
Пяты разьдзел Працоўнага кодэксу зьмяшчаў 66 артыкулаў (400—465) у складзе 2-х главаў: 1) «Матэрыяльная адказнасьць працаўнікоў за шкоду, прычыненую наймальніку пры выкананьні працоўных абавязкаў»; 2) «Нагляд і кантроль за прытрымліваньнем заканадаўства аб працы». Яшчэ адна глава зь 52-х артыкулаў (410—461) была выключанай. Большай была першая глава зь 10 артыкулаў (400—409) наконт: памеру і ўмоваў прыцягненьня працаўнікоў да матэрыяльнай адказнасьці; добраахвотнага пакрыцьця працаўнікамі шкоды, прычыненай наймальніку; абмежанавай і поўнай, а таксама калектыўнай матэрыяльнай адказнасьці; вызначэньня памеру прычыненай шкоды і парадку яе пакрыцьця; уліку абставінаў пры ўскладаньні адказнасьці. Паводле 400-га артыкула, «працаўнік можа быць прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасьці пры адначасовай наяўнасьці наступных умоваў: 1) шкоды, прычыненай наймальніку пры выкананьні працоўных абавязкаў; 2) проціпраўнасьці паводзін працаўніка; 3) прамой прычыннай сувязі паміж проціпраўнымі паводзінамі працаўніка і ўзьніклай у наймальніка шкодай; 4) віны працаўніка ў прычыненьні шкоды». Згодна з 403-м артыкулам "абмежаваную матэрыяльную адказнасьць нясуць: 1) працаўнікі — у памеры прычыненай па іх віне шкоды, але не большым за свой сярэдні месячны заробак за псаваньне або зьнішчэньне па нядбайнасьці матэрыялаў, паўфабрыкатаў, вырабаў, у тым ліку пры іх вырабе, а таксама за псаваньне або зьнішчэньне па нядбайнасьці інструмэнтаў, вымяральных прыбораў, спэцыяльнага адзеньня і іншых прадметаў, выдадзеных наймальнікам працаўніку ў карыстаньне для ажыццяўленьня працоўнага працэсу; 2) кіраўнікі арганізацый, іх намесьнікі, кіраўнікі структурных падразьдзяленьняў і іх намесьнікі — у памеры прычыненай па іх віне шкоды, але не большым за 3-кратны сярэдні месячны заробак, калі шкода прычыненая няправільнай пастаноўкай уліку і захоўваньня матэрыяльных або грашовых каштоўнасьцяў, непрыняцьцем неабходных захадаў дзеля прадухіленьня прастояў або выпуску недабраякаснай прадукцыі. У 408-м артыкуле прадугледжвалася, што «пакрыцьцё шкоды працаўнікамі ў памеры, які не перавышае сярэдняга месячнага заробку, праводзіцца па распараджэньні наймальніка шляхам вылічэньня з заработнай платы працаўніка. Распараджэньне наймальніка павінна быць зроблена не пазьней за 2 тыдні з дня выяўленьня прычыненай працаўнікам шкоды і зьвернута да выкананьня не раней за 10 дзён з дня паведамленьня аб гэтым працаўніку. Да выданьня распараджэньня наймальніка аб вылічэньні з заработнай платы ад працаўніка павінна быць запатрабавана пісьмовае тлумачэньне».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.