Злоты

Злоты (па-польску: złoty, скарочана — zł, актуальны код ISO 4217: PLN) — афіцыйная грашовая адзінка Польшчы, складаецца са 100 грошаў.

Злоты
Краіна Польшча
Падзел грош
Код ISO-4217 PLN
Скарачэньне zł — злоты
gr — грош
Сымбаль
Цэнтральны банк Польскі народны банк
Увядзеньне ва ўжытак 11 студзеня 1924
Папярэдняя валюта польская марка
Абменны курс:
(11 красавіка 2009)
4,32 EUR
Злоты Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя злотага

Рэч Паспалітая Абодвух Народаў

Першапачаткова ў 14 і 15 стагодзьдзях злотым называліся замежныя залатыя дукаты, што траплялі ў абарот Польшчы. Пачаткова яны былі прыроўненыя да 14 грошаў. Ухвала Сэйму 1496 году прызначыла курс злотага роўным 30 срэбным грошам. Аднак з-за рознага зьмяненьня вартасьці залатых і срэбных манэтаў гэты курс доўга не пратрымаўся. Таму злоты застаўся грашова-разьліковай адзінкай, роўнай 30 грошам, якая таксама называлася флярэнам. Дукат атрымаў назву «чырвоны злоты».

Пэўны час злоты заставаўся няіснай рахункавай адзінкай. Упершыню ў манэце ён зьявіўся ў 1663 годзе ў выглядзе тымфу.

У 17 стагодзьдзі чырвоны злоты быў роўны 4—6 злотым. Пад час грашовай рэформы караля Станіслава Панятоўскага злоты стаў адзінкай роўнай 30 грошам. Гэтая вартасьць пратрымалася да канца існаваньня за часамі Варшаўскага Княства і Каралеўства Польскага. Варшаўская мынца выбівала манэты наміналам злоты да 1841 году.

Польская Рэспубліка (1918—1939)

25 красавіка 1924 году дзякуючы праведзенай грашовай рэформе міністрам фінансаў Уладзіславам Грабскім у РП польская марка была заменена на злоты. Новая валюта была прывязаная да золата. Вартасьць 1 злотага была роўная 0,1687 грама золата.

Сярод іншых прапановаў пры выбары назвы былі — «лех» і «пол» (накшталт літа і лата). Але перамагал назва гістарычна зьвязаная з Польшчай.

Нямецкая акупацыя

Пад час нямецкай акупацыі Польшчы ў 1939—1944 гадах немцы выпусьцілі ў абарот на землях Генэральнага Губэрнатарства новыя грошы, з той самай назваю — злоты. Перадваенныя польскія банкноты былі ў 1940 годзе замененыя на акупацыйныя. Меўся ліміт абмену адрозны для немцаў, палякаў і жыдоў. Акупацыйныя злотыя выдаваліся праз «Эмісійны банк у Польшчы» зь сядзібаю ў Кракаве. Гэта быў адзіны інстытут ў Трэцім Райху, дзе афіцыйна мелася назва Польшча. Кіраваў банкам Фелікс Млынарскі, перадваенны віцэ-шэф Польскага Банку. Млынарскі таемна супрацоўнічаў з урадам Польшы на эміграцыі. банкоты мелі надпісы па-польску, але не было на іх польскага арла і іншых польскіх сымбаляў. Ад прозьвішча Млынарскага банкноты ў народзе былі названыя «млынаркі».

Польская Народная Рэспубліка

Пасьля вызваленьня Польшчы ад немцаў у 1944 годзе савецкія ўлады выпусьцілі папяровыя грошы наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 zł, а таксама ў 1945 — 1000 zł.

30 кастрычніка 1950 у краіне былі ўведзеныя новыя грошы, якія абменьваліся ў стасунку 100:3 для заробкаў і 100:1 для банкнотаў у абароце і на банкаўскіх рахунках. Манэты мелі вартасьць 1, 2, 5, 10, 20, 50 gr і 1 zł. Банкноты — 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 zł. Банкноты 2 і 5 zł былі ў 1960 годзе абмененыя на манэты. У 1965 была выведзена з ўжытку банкнота 10 zł. У 1966 выдадзена новая банкнота вартасьцю 1000 zł.

У 1975 адбылася зьмена банкнотаў: на банкнотах замест працоўнага люду зьмясьцілі выбітных дзеячоў Польшчы.

У 1976 дадалася банкнота 200 zł, у 1977 — 2000 zł, а 20 zł была замененая манэтамі. Пад час вайсковага стану ў 1982 з-за інфляцыі надрукавалі банкноты вартасьцю 5000 zł, затое манэты 10 і 20 zł былі замененыя на банкноты ў сувязі з бракам мэталу (біцьцё манэтаў аднавілі ў 1986).

Гіпэрінфляцыя на пераломе 80-х і 90-х сталася вынікам выпуску дадаковых наміналаў — 10 000 zł (1987), 20 000 zł (1989), 50 000 zł (1989), 100 000 zł (1990), 200 000 zł (1989), 500 000 zł (1990), 1 000 000 zł (1991) і 2 000 000 zł (1993).

Рэспубліка Польшча

Інфляцыя, што адбывалася за часамі РПЛ засталася ў «спадчыну» і дэмакратычнай Польшчы. Нацыянальны Банк Польшчы (Narodowy Bank Polski) пастанавіў правесьці дэнамінацыю злотага «ў чатыры нулі» (10 000 PLZ = 1 PLN). Ажыцьцявілі яе 1 студзеня 1995 году. Польская валюта атрымала новы код ISO 4217. Першыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 у Вялікай Брытаніі. Да 31 сьнежня 1996 абмен старых грошай на новыя адбываўся ва ўсіх банкавых установах і гандлёвых кропках краіны.

Ад 1 студзеня 1997 да 31 сьнежня 2010 старыя злотыя магчыма абмяняць толькі ў адмыслова вызначаных банках.

Сучасныя наміналы

  • манэты грашовыя: 1 gr, 2 gr, 5 gr, 10 gr, 20 gr, 50 gr
  • манэты златовыя: 1 zł, 2 zł, 5 zł (існуюць шмат калекцыянэрскіх менэт вартасьцю 2 zł, срэбраныя — 10 і 20 zł і залатыя — 100 і 200 zł)
  • банкноты
    • часта ўжываныя: 10, 20, 50, 100 і 200 zł
    • рэдка ўжываныя: 500 zł

Наяўныя абменныя курсы для PLN

Зьвесткі з Yahoo! Finance: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD
Зьвесткі з Investing.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD
Зьвесткі з XE.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD
Зьвесткі з OANDA.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD

Вонкавыя спасылкі

Злоты  Злотысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Злоты Гісторыя злотагаЗлоты Сучасныя наміналыЗлоты Вонкавыя спасылкіЗлотыISO 4217ГрошПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РасейцыГеаграфічныя каардынатыРэчыцаЯзэп ГашкевічЗадзіночаньне беларускіх студэнтаўНікола ТэслаСукупны ўнутраны прадуктМантыгайла (імя)Tor BandДэйвід ЎудардАўтарскае праваСалігорскБеларускі нацыянальны стройКонрад Валенрод (паэма)Пошукавая аптымізацыяЗнак працэнтуЗязюля звычайнаяНямецкая Дэмакратычная РэспублікаЗалаты ГлёбусСлуцакПлюсПрыназоўнікЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняБлогВасіль Саковіч (літоўскі баярын)Беларускі студэнцкі саюзМенск (кампутарная гульня)ШмоняЖанчына з жанчынайDNSМарына ВасілеўскаяКулёнЗлучнікПіт ПаўлаўEBayКонрад ГудзігердавічНапалеон I БанапартПавал КалечыцРахункаводПаэтыкаІнвэстыцыйны фондЯн Караль ХадкевічУладзімер Арлоў (гісторык)Студэнцкая РадаЭль-АюнБлёндуоўсДзэнДзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчыПачобуты-АдляніцкіяВікіHromadske.TVАляксандар ЛукашэнкаЛявон ВольскіКаталіцкая ЦаркваПрыслоўеМужчына зьверхуДурніцыУладзімер КараткевічАндрэй МукавозчыкПохваГенадзь ШутаўПрафэсарСувязь (тэхніка)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПадзелы Рэчы Паспалітай🡆 More