Рэнэсанс Польская Літаратура

Польская літаратура эпохі Рэнэсансу — эпоха польскай літаратуры ад 1500 да 1620 году.

Рэнэсанс Польская Літаратура
Ян Каханоўскі

У пэрыяд Рэнэсансу, які называўся таксама Адраджэньнем, польская культура перажывала моцны росквіт. Італьянскія ўплывы, якія узьніклі ў выніку шлюбу Жыгімонта Старога з Бонай Сфорцай, аказалі вялікі ўплыў на мастацтва, архітэктуру, кулінарыю і літаратуру. У Польшчу прыязжджалі выбітныя паэты і мысьляры. У 1498 г. было арганізаванае першае ў Эўропе літаратурнае таварыства — Надвісьленскае літаратурнае таварыства, а Кракаўская акадэмія зрабілася адным з найгалоўных навуковых цэнтраў Эўропы.

Вытокі рэнэсансавай польскай літаратуры

Вытокі польскай літаратуры эпохі Адраджэньня зьвязаныя з творчасьцю польска-лацінскіх паэтаў, якія адносіліся да кола дваранскай эліты. Польска-лацінская паэзія збольшага распачыналася замежнікамі, якія асядалі ў тагачаснай Польшчы. Адным зь першых заснавальнікаў польскай рэнэсансавай літаратуры быў італьянскі паэт Філіп Буанакозі-Калімах, аўтар элегіяў, любоўных эпіграмаў, вершаў пра сьв. Станіслава, а таксама панэгірыкаў пра Жыцьцё і манэры Гжэгажа з Санокі. Разам з аседлым у Польшчы нямецкім гуманістам і паэтам Конрадам Цэлтысам ён заснаваў Надвісьленскае літаратурнае таварыства, якое аб’ядноўвала найлепшых кракаўскіх творцаў. Пачатак ХVI стагодзьдзя — гэта пэрыяд дынамічнага развіцьця польскай паэзіі, якая пісалася на лацінскай мове. Найвыбітнейшымі прадстаўнікамі гэтага тыпу паэзіі былі Павал з Кросна, Ян Вісьліцкі (Пруская вайна), Мікола Гусоўскі (Песьня пра зубра), Анджэй Кжыцкі і Ян Дантычак. Аднак, самым вядомым тагачасным польска-лацінскім паэтам стаў Клемэнс Яніцкі — паэт сялянскага паходжаньня, аўтар элегіяў, эпіграмаў і палітычных твораў, які быў увенчаны італьянскім паэтычным лаўрам; зьяўляўся аўтарам аўтабіяграфічнай элегіі Аб сабе самім для нашчадкаў (польск. O sobie samym dla potomności).

Tags:

15001620

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка БрыльТхор стэпавыСтаніслаў ЯроцкіПацукЛаскаценьЭлектронная поштаДрыгавічыМенскМаксім БагдановічМаладосьць (часопіс)КоўнаЭнэргіяПапугаепадобныяПравы чалавека ў БеларусіЮрась БарысевічРыдмонт1589Хартыя’97RSSТаварыства філярэтаўГалоўная старонкаБудынакВушніцаКараман (імя)Садаводчае таварыстваІгнат ПрановічЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўАляксандар ЦішкевічПакістан.orgFacebookЛявон ВольскіISO 4217Пошукавая аптымізацыяПрацоўная дамоваПастава 69АнтонімыАнатоль СысМерулаЛіндаСаўгутКінатэатарБеларускі клясычны правапісСтрахаваньнеСалдускі крайПолацкае ваяводзтваНаркамаўкаАнатоль Бутэвіч1923Галерэя ЎEBayКірыл РадзівонаўБелы вершКастусь КаліноўскіУправа КДБ па Гомельскае вобласьціБаркэмпЗьміцерМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніМастацкі творМаёмасьцьАляксандар ЛукашэнкаАксысПавал КалечыцМазанКрэдытБеларусыПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі🡆 More